абсле́даваць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; зак. і незак., каго-што.
Зрабіць (рабіць) агляд, праверку чаго‑н. Абследаваць раку.// Уважліва агледзець (аглядаць), азнаёміцца (знаёміцца) з чым‑н. Дзед жа Талаш з Нупрэем узялі на сябе задачу абследаваць пункты, што ляжалі па дарозе на мястэчка.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паслушэ́нства, ‑а, н.
Беспярэчнае падпарадкаванне каму‑н.; пакорнасць, паслухмянства. Язэпа трохі дзед павучыць, І памуштруе і памучыць, Бо трэба ж іх [дзяцей] адукаваць і паслушэнству навучаць.Колас.Душа Яўгена Данілавіча адразу памякчэла, калі ён убачыў на шырокім твары Лапыра пакору і паслушэнства.Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
карту́з, ‑а, м.
Мужчынскі галаўны ўбор з аколышкам і цвёрдым казырком. На ім [Вінцуку] белая вышываная кашуля і чорны пінжак. На галаве новы картуз.В. Вольскі.Дзед дастаў з гары парыжэлыя ад часу боты, адшукаў нейкі старамодны картуз і прыняў паўваенны выгляд.Шчарбатаў.
[Гал. kardoes.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паазіра́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Азірнуцца некалькі разоў; азірацца на працягу нейкага часу. Дзед Трахім адсунуў трохі ад камінка ўслончык, паазіраўся і сеў.М. Стральцоў.Чубар ашалела пастаяў колькі хвілін насупраць драўлянага збудавання на рацэ, паазіраўся. Здавалася, нічога не пагражала яму.Чыгрынаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
непярэ́ліўкі, ‑лівак; адз.няма.
Разм. Кепскія справы; нявыкрутка. — Падмацуемся... і пададзімся адсюль далей, — так раіў сябрам Клышэўскі. — На в[я]сну вернемся, а пакуль непярэліўкі, пойдзем у лясы, туды, пад Клайпеду.Броўка.Дзед шапнуў унуку: — Бяжы, ратуй свайго дружбака! Відаць, у яго нейкія непярэліўкі.Рылько.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыжму́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.
Зморшчыўшы, сціснуўшы павекі, прыкрыць, прыплюшчыць (вочы, вока). Прыжмурыўшы вока, Міколка ўглядаецца ў далёкую грушу.Лынькоў.— Выбачайце, што патурбавала, — прыжмурыла вочы ад электрычнага святла Кацярына.Пальчэўскі.Дзед прыжмурыў вочы, і скупая ўсмешка прабегла па яго твары.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
таўшчэ́разны, ‑ая, ‑ае.
Разм. Тое, што і таўшчэзны. Па краях [дарогі] там-сям пападаліся старадрэвіны-хвоі, што пышна разрасталіся на прасторы, або развіслыя таўшчэразныя дубы, як заможныя старасвецкія гаспадары.Колас.У ночы такія Ідзе Дзед Мароз З таўшчэразным кіем, Што з лесу прынёс.Іверс.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
трая́кі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да трох крыніц; які праяўляецца ў трох выглядах, відах. Траякая выгада. Траякае значэнне. □ — А ты, дуда, які хлеб хочаш есці? — запытаў дзед Самуіла і пасадзіў хлопца сабе на калена. — Ёсць траякі: чорны, белы і ніякі.С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тру́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; незак., што.
Разм. Стамляць, натруджваць да болю працяглай працай, хадой і пад. Каб не трудзіць ногі, дзед Хвядос сеў на мурог.Бажко.[Акцызнік:] — З табой я, відаць, балбачу ўхаластую... Падвярнуў шыю, як бугай... З табой гаварыць... Язык толькі труджу.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АЎСЯ́НІКАЎ (Генадзь Сцяпанавіч) (н. 19.2.1935, г. Магілёў),
бел. акцёр. Нар.арт. Беларусі (1974), нар.арт.СССР (1991). Скончыў Бел.тэатр.-маст.Ін-т (1957). Працуе ў Нац.акад.драм. т-ры імя Я.Купалы. Самабытны талент Аўсяннікава, сакавіты нар. гумар, імправізацыйнасць ігры, арганічнасць, дакладнасць псіхал. і пластычнага малюнку ролі найб. ярка выявіліся ў нац. рэпертуары: Цярэшка (сярэбраны медаль імя А.Папова 1973), дзед Цыбулька, Стары, Антон Бусько («Трыбунал», «Таблетку пад язык», «Святая прастата», «Пагарэльцы» А.Макаёнка), Мурашка («Мудрамер» М.Матукоўскага, Дзярж. прэмія Беларусі (1988), Аўдзей («Страсці па Аўдзею» У.Бутрамеева), Брава-Жыватоўскі («Плач перапёлкі» паводле І.Чыгрынава), Доўбік («Выклік багам» А.Дзялендзіка). Стварыў каларытныя камедыйныя характары: Бобчынскі («Рэвізор» М.Гогаля), Янка («Там і тут» Д.Кавачэвіча), Пісана («Валенсіянскія вар’яты» Лопэ дэ Вэгі). З інш. Роляў: Юсаў («Даходнае месца» А.Астроўскага), Чабутыкін («Тры сястры» А.Чэхава), Старшыня («Паехалі!» паводле М.Крапіўніцкага), Казулін («Характары» паводле В.Шукшына), Турэмшчык («...Забыць Герастрата!» Р.Горына), Блазан («Канец — справе вянец» У.Шэкспіра). Здымаўся ў кіно («Доўгія вёрсты вайны», «Апошняе лета дзяцінства», «Полымя», «Эпілог»), тэлевіз. пастаноўках («Тэатр купца Япішкіна», «Плач перапёлкі» і інш.).
Літ.:
Сохар Ю. Генадзь Аўсяннікаў // Майстры беларускай сцэны. Мн., 1986.