востраў у Эгейскім м., каля ўзбярэжжа Малой Азіі; найб. ў групе астравоў Паўд. Спарады. Тэр. Грэцыі. Пл. 1404 км². Берагі слаба расчлянёныя. Выш. да 1215 м (г. Атавірас). Складзены пераважна з вапнякоў і мармураў. Характэрны горы, укрытыя міжземнаморскімі лясамі, і ўзгоркі, парослыя хмызнякамі. Вырошчванне збожжавых, цытрусавых, вінаграду, маслін; аліўкавыя гаі. Рыбалоўства, лоў губак. Р. — цэнтр стараж.-грэч. культуры. Помнікі ант. і сярэдневяковай архітэктуры. Курорты. Гал. горад і порт — Родас.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАЛАСЕ́НСКАЕ ВО́ЗЕРА, Халасцінскае возера. У Пастаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Галбіца, за 28 км на ПдУ ад г. Паставы. Пл. 0,26 км², даўж. 800 м, найб.шыр. 400 м, даўж. берагавой лініі 2,25 км. Пл. вадазбору 13,5 км². Схілы катлавіны амаль не выражаны, месцамі выш. да 2 м. Берагі нізкія, на У забалочаныя. Востраўпл. 0,3 га. Упадае некалькі меліярац. каналаў, выцякае ручай у р. Галбіца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАЛЬМАХЕ́РА (Halmahera), Джайлола,
востраў у Інданезіі, самы вялікі ў складзе Малукскіх астравоў. Пл. каля 18 тыс.км². Мае складаную канфігурацыю (4 паўастравы веерападобна разыходзяцца ад цэнтра). Паверхня гарыстая, выш. да 1635 м (дзеючы вулкан Гамкунора). Клімат экватарыяльны. Т-ра на ўзбярэжжы 25—28 °C. Ападкаў 2—3 тыс.мм за год. Вечназялёныя трапічныя лясы. Трапічнае земляробства, плантацыі какосавай пальмы. Вываз каштоўнай драўніны, вострых прыпраў (гваздзіка, карыца і інш.). Порт — Джайлола.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРТЫ́,
возера ў Пастаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Паловіца, каля в. Чарты, за 8 км на ПнУ ад г. Паставы. Пл. 0,29 км², даўж. 1,18 км, найб.шыр. 380 м, даўж. берагавой лініі 2,8 км. Пл. вадазбору 4,75 км². Катлавіна выцягнутая з ПдЗ на ПнУ, яе схілы спадзістыя, выш. да 3 м, разараныя, на Пд пад хмызняком. Востраўпл. 0,5 га. Выцякае ручай у воз. Тусьба.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГВАДЭЛУ́ПА (Guadeloupe),
востраў у групе Наветраных а-воў у Вест-Індыі; разам з суседнімі а-вамі (Мары-Галант, Дэзірад, Ле-Сент, Сен-Бартэльмі, Пціт-Тэр) і паўн.ч. в-ва Сен-Мартэн — уладанне Францыі (заморскі дэпартамент). Агульная пл. 1780 км², у т. л. в-ва Гвадэлупа 1703 км². Нас. 413 тыс.чал. (1993), у т. л. мулатаў — 77%, неграў — 10, крэолаў (нашчадкі еўрапейцаў) — 10%. Афіц. мова — французская. Большасць вернікаў католікі. Адм. ц. — г. Бас-Тэр, найб. горад — Лез-Абім, порт — Пуэнт-а-Пітр. В-аў Гвадэлупа складаецца з 2 ч. (Бас-Тэр і Гранд-Тэр), злучаных вузкім перашыйкам. Бас-Тэр складзены з вулканічных парод. Выш. да 1467 м (дзеючы вулкан Суфрыер — найвышэйшая вяршыня Малых Антыльскіх а-воў). Гранд-Тэр — плато выш. да 130 м, складзенае з вапнякоў і вулканічных туфаў. Развіты карст, рэк амаль няма. Клімат трапічны, пасатны, гарачы і вільготны. Ападкаў 1500—2000 мм за год. Востраў абкружаны каралавымі рыфамі. Горы ўкрыты вільготнымі трапічнымі лясамі. Гвадэлупскі прыродны парк. Апрацоўваецца каля 30% тэр., пад пашай і лугамі 10%. Асн. экспартныя с.-г. культуры: цукр. трыснёг, бананы, кава, какава, ваніль, цытрусавыя. Гадуюць буйн. раг. жывёлу, коз, свіней. Рыбалоўства. Перапрацоўка с.-г. прадукцыі, пераважна вытв-сць цукру і рому. Транспарт аўтамабільны. Вываз бананаў, цукру, рому; увоз паліва, тэхн. абсталявання, сыравіны, трансп. сродкаў. Гандл. сувязі пераважна з Францыяй. Развіты турызм. Грашовая адзінка — франц. франк
Востраў Гвадэлупа адкрыты Х.Калумбам 4.10.1493. У 16 — пач. 17 ст. тут спрабавалі замацавацца іспанцы. З 1635 калонія Францыі. У 1666, 1691 і 1703 Гвадэлупу імкнулася захапіць Вялікабрытанія. Парыжскі мірны дагавор 1763 пацвердзіў прыналежнасць Гвадэлупы Францыі. У 1805 на востраве ўведзены Франц.грамадз. кодэкс. У 1810 Гвадэлупа зноў акупіравана Вялікабрытаніяй, у 1816 вернута Францыі. У 1848 адменена рабства. З 1940 Гвадэлупа захоўвала лаяльнасць да франц. ўрада Вішы, з 1943 падтрымлівала ген. Ш. дэ Голя. З 1946 мае статус заморскага дэпартамента Францыі. Гвадэлупа прадстаўлена ў Нац. асамблеі ў Парыжы 2 сенатарамі і 3 дэпутатамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
кара́лм. Korálle f -, -n;
кара́лавы во́страў Korálleninsel f -, -n, Atóll m -s, -e;
кара́лавыя па́церкі Korállen pl, Korállenhalsband n -es, -bänder
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
АСЯРО́ДАК,
намнажэнне алювіяльных наносаў у рэчышчы ракі ў выглядзе невысокіх затопленых або часткова аголеных астравоў. Звычайна без расліннасці. Форма асяродку падоўжаная, выцягнутая па цячэнні, пл. да некалькіх дзесяткаў, радзей соцень квадратных метраў. Падзяляюць рэчышча на рукавы, паступова рухаюцца ўніз па цячэнні ракі (ніжняя ч. намываецца, верхняя размываецца). Замацаванне асяродку расліннасцю прыводзіць да ператварэння яго ва ўстойлівы востраў. Трапляюцца пераважна на рэках паўд.ч. Беларусі (на Прыпяці, Дняпры, Сажы, Іпуці і інш.). Месца гнездавання птушак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЦІ-ЛЕ́ВУ (Viti Levu),
вулканічны востраў у Ціхім ак., самы буйны з а-воў Фіджы. Пл. 10,5 тыс.км². Выш. да 1322 м. Акаймаваны каралавымі рыфамі. Складзены са складкавых крышт. парод, перакрытых лавамі. Захаваліся вулканічныя конусы, якія ўтвараюць гарысты рэльеф. Клімат трапічны вільготны. Трапічныя вільготныя лясы, на падветраных схілах — саванны. Здабыча золата, марганцавых руд; лесараспрацоўкі. Вырошчваюць цукр. трыснёг, бананы, бавоўнік, какосавыя пальмы. Аэрапорт. Турызм. Лясны парк Тхалаісува. Гал. горад і порт — Сува.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́СІЦА,
возера ў Пастаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Ласіца (цячэ праз возера), за 33 км на У ад г. Паставы. Пл. 0,46 км², даўж. 1,4 км, найб.шыр. 510 м, найб.глыб. 3,8 м, даўж. берагавой лініі 3,5 км. Пл. вадазбору 108 км². Схілы катлавіны выш. 11—15 м, пад хмызняком, на У, ПдУ і ПдЗ разараныя. Берагі нізкія, месцамі забалочаныя. Мелкаводдзе пясчанае. У цэнтры — востраўпл. 0,2 га.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКСІ́МАВА,
возера ў Верхнядзвінскім р-не Віцебскай вобл., на мяжы з Латвіяй, у бас.р. Росіца, за 23 км на ПнЗ ад г. Верхнядзвінск. Пл. 0,4 км², даўж. 1,4 км, найб.шыр. 600 м, даўж. берагавой лініі каля 3,5 км. Пл. вадазбору 2,71 км². Схілы катлавіны выш. 2—4 м, параслі лесам, на Пн разараныя. Берагі нізкія, месцамі забалочаныя, пад лесам і хмызняком. У цэнтры востраўпл. 0,8 га. Выцякае ручай у р. Росіца.