мінерал класа самародных элементаў, S. Часам мае ізаморфныя прымесі селену, тэлуру, мыш’яку і мех. прымесі гліністага або арган. рэчыва. Крышталізуецца ў рамбічнай і манакліннай сінганіях. Утварае дыпірамідальныя, дысфенаідальныя і таблітчастыя крышталі, крышт. агрэгаты, суцэльныя і зямлістыя масы, нацёчныя, ныркападобныя формы і налёты. Колер жоўты, розных адценняў. Бляск алмазны да тлустага. Цв. 1—2. Шчыльн. 2,05—2,08 г/см³. Крохкая. Паходжанне вулканагеннае, гіпергеннае (пры выветрыванні сульфідаў і разлажэнні гіпсаносных асадкавых тоўшчаў) і арганагеннае. Выкарыстоўваецца ў вытв-сці сернай кіслаты, фарбавальнікаў, штучнага валакна, у папяровай і гумавай прам-сці, сельскай гаспадарцы. Радовішчы ў ЗША, Італіі, Іспаніі, Чылі, Японіі, Расіі, на Украіне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
насцяро́жлівы, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і насцярожаны (у 2 знач.). У паставе, у чуйным нахіле галавы, у насцярожлівым чаканні, што, відаць было, ахапіла яе, угадвалася жанчына, якая ўжо ведала, хто яна ёсць.Карпаў.Раней.. [Максім] заўсёды думаў, што падобны на маці. А цяпер, як у бацькі, выпукліліся надброўі.. І прабіўся ў вачах сухі, насцярожлівы бляск.М. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перламу́травы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да перламутру, складаецца з перламутру. Перламутравы слой.//перан. Які нагадвае чым‑н. перламутр. Перламутравы бляск. □ [Хмары] як бы ўзняліся, у іх з’явіліся перламутравыя прамыіны-прасветліны, і навокал паяснела.Карпаў.
2. Зроблены з перламутру; аздоблены перламутрам. Перламутравыя гузікі. Перламутравыя клавішы акардэона. □ З рукавоў пінжака высунуліся белыя шырокія манжэты з перламутравымі запінкамі.Баранавых.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
twinkle1[ˈtwɪŋkl]n.
1. міга́нне, мігаце́нне, мігце́нне; зіхаце́нне;
the twinkle of the stars мігаце́нне зо́рак
2.і́скарка,бляск (гумару, радасці і да т.п.);
a humorous twinkle in smb.’s eyes іскры́нкі гу́мару ў чыі́х-н. вача́х
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
мета́л
(ням. Metall < лац. metallum, ад гр. metallon)
рэчыва, якому ўласцівы бляск, коўкасць, добрая цеплаправоднасць і электраправоднасць;
каляровыя металы — медзь, алюміній, цынк, волава і інш.;
чорныя металы — жалеза, сталь, чыгун.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
мішура́
(рус. мишура, ад ар. mozavvir = падробка)
1) пазалочаныя і пасярэбраныя металічныя ніткі, з якіх вырабляюць парчу, галуны, а таксама ёлачныя ўпрыгожанні і інш.;
2) перан. знешні бляск, паказная раскоша.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
мета́л, -у, мн. -ы, -аў, м.
Хімічна простае рэчыва або сплаў, якім уласцівы бляск, коўкасць і добрая праводнасць цеплыні і электрычнасці.
○
Высакародныя металы — металы, якія не акісляюцца і не ржавеюць (золата, серабро, плаціна).
Каляровыя металы — усе металы і іх сплавы, акрамя жалеза і яго сплаваў.
Лёгкія металы — металы, якія валодаюць малой шчыльнасцю, ніжэйшай за шчыльнасць жалеза (алюміній, магній, натрый і інш.).
Цяжкія металы — металы з вялікай атамнай вагой або шчыльнасцю (жалеза, ванадый, свінец, ртуць і інш.).
Чорныя металы — жалеза і яго сплавы (чыгун, сталь).
|| прым.металі́чны, -ая, -ае.
Металічныя грошы.
М. голас (перан.: звонкі і рэзкі).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Мета́л, мята́л, міта́л ’простае рэчыва або сплаў, якім уласцівы бляск, коўкасць, праводнасць цеплыні і электрычнасці’ (ТСБМ; бабр., Воўк-Лев.; драг., Жыв. сл.). Ст.-рус.металъ, метала (металя) ’тс’ (XVI ст.). Праз ням.Metall ці франц.métal з лац.metallum ’метал’, ’мінерал, выкапень’, ’руднік’, якое са ст.-грэч.μέταλλον ’руднік’ (Фасмер, 2, 609). Крукоўскі (Уплыў, 83) бел. лексему выводзіць з рус. мовы. Не выключана і пасрэдніцтва польск. мовы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
glitter
[ˈglɪtər]1.
v.i.
1) пераліва́цца, ясьне́ць, зьзяць; іскры́цца
2) блішчэ́ць
2.
n.
1) зы́ркае, асьляпля́льнае сьвятло́, зьзя́ньне n.
2) бляск, шык -у m., раско́ша f.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)