ДЫСПЕТЧАРЫЗА́ЦЫЯ (ад англ. dispatch хутка выконваць),

цэнтралізацыя (канцэнтрацыя) аператыўнага кантролю і кіравання на энергет., прамысл. і інш. прадпрыемствах, заснаваная на выкарыстанні сучасных сродкаў перадачы і апрацоўкі інфармацыі. Забяспечвае ўзгодненую работу асобных звёнаў кіруемага аб’екта з мэтай павышэння тэхніка-эканам. паказчыкаў і рацыянальнага выкарыстання вытв. магутнасцей.

т. 6, с. 296

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГАЛЬВАНІ́ЧНЫЯ ПАКРЫ́ЦЦІ,

тонкія плёнкі металу, якія наносяцца на паверхню метал. вырабаў электралітычным асаджэннем. Прызначаны для аховы вырабаў ад карозіі, дэкар. апрацоўкі, узнаўлення памераў пашкоджаных вырабаў, а таксама для надання паверхні спец. фіз. і хім. уласцівасцей (гл. Гальванастэгія, Гальванатэхніка). Найб. пашыраны гальванічнае нікеліраванне і храміраванне.

т. 4, с. 476

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПРЫ́НТЭР (ад англ. printer друкар),

прылада для аўтам. друку вынікаў апрацоўкі інфармацыі на ЭВМ. Адносіцца да знакасінтэзавальных друкавальных прылад. Адрозніваюць П. кантактавага друку (маюць друкавальную, як і ў пішучых машынках, ці ігольчастую галоўку) і бескантактавага друку (струменныя і лазерныя), якія дазваляюць атрымліваць якасныя каляровыя відарысы.

т. 13, с. 74

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПРЫЦІ́РКА ў машынабудаванні,

аперацыя мех. апрацоўкі з мэтай падгонкі дэталей, якія працуюць у пары (напр., клапан — сядло клапана). Зводзіцца да шматразовых перамяшчэнняў інструмента (прыціра) і дэталі (дэталей) з абразіўным матэрыялам. Выпраўляе форму дэталі ў межах допуску, памяншае шурпатасць паверхні і паляпшае іх эксплуатацыйныя якасці.

т. 13, с. 86

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АСТА́ПЧЫК (Станіслаў Аляксандравіч) (н. 7.9.1935, г. Мар’іна Горка Мінскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне матэрыялазнаўства і фізікі металаў. Акад. АН Беларусі (1986), чл.-кар. (1984). Д-р тэхн. н. (1980), праф. (1984). Скончыў БДУ (1960). З 1960 у Фізіка-тэхн. ін-це АН Беларусі: з 1982 нам. дырэктара, з 1983 дырэктар; адначасова з 1987 акадэмік-сакратар Аддзялення фіз.-тэхн. праблем машынабудавання і энергетыкі АН. Навук. працы па тэорыі і практыцы скарасной тэрмічнай апрацоўкі канструкцыйных сталяў і сплаваў, тэхналогіях атрымання і апрацоўкі кампазіцыйных матэрыялаў, лазерным тэрмаўмацаванні матэрыялаў, лазернай мадыфікацыі паверхні, узаемадзеянні выпрамянення з рэчывам, лазерным сінтэзе. З 1987 гал. рэдактар час. «Весці АН Беларусі. Серыя фізіка-тэхнічных навук». Дзярж. прэмія СССР 1986.

Тв.:

Электротермообработка сплавов с особыми свойствами. Мн., 1977 (разам з М.​М.​Бадзякам).

С.А.Астапчык.

т. 2, с. 45

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

плінтава́ць

(ад гр. plinthos = цэгла, пліта)

1) выраўноўваць, ачышчаць паверхню чаго-н.;

2) расколваць камяні на кавалкі для далейшай апрацоўкі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

фікса́ж

(фр. fixage, ад лац. fixus = нерухомы, нязменны)

хімічны раствор, які прымяняецца для апрацоўкі праяўленых адбіткаў на негатыве або пазітыве.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Ку́зня1 ’майстэрня для апрацоўкі металаў коўкай’ (ТСБМ, Шат., Касп., ТС, Сл. паўн.-зах., Жыв. сл., Сержп. Грам., Яшк., Яруш., Жыв. сл., Нар. словатв., Гарэц., Грыг.). Да каваць (гл.). Суфіксацыя на ‑знь‑ (SP, 1, 118–119).

Ку́зня2 ’прыстасаванне з кары для збірання ягад’ (Жыв. сл.). Параўн. кузаў2 (гл.). Магчыма, да *кузоўня.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

«БЕЛЛЕГПРАМПРАЕ́КТ»,

праектны ін-т. Засн. ў 1970 як Мінскі філіял Кіеўскага дзярж. праектнага ін-та № 5. З 1973 галаўны ін-т па праектаванні прадпрыемстваў пач. апрацоўкі лёну. З 1994 адкрытае акц. т-ва «Беллегпрампраект» у складзе канцэрна «Беллегпрам». Асн. кірункі работы: праектаванне прадпрыемстваў лёгкай прам-сці.

т. 3, с. 79

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПРЭЦЫЗІ́ЙНАСЦЬ (ад франц. précision дакладнасць) у тэхніцы, найбольш высокая пры дадзеным узроўні тэхнікі ступень дакладнасці апрацоўкі. Існуюць звышдакладныя прылады, механізмы, станкі і машыны, напр., прэцызійны станок; сплавы дакладнага саставу, якія апрацоўваюцца пры вызначаных умовах, напр., прэцызійныя сплавы, адліўкі, якія вырабляюцца з высокай дакладнасцю спец. метадамі ліцця.

т. 13, с. 97

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)