геалагічны помнік прыроды рэсп. значэння (з 1988). За 1,5 км на Пн ад в. Сарочына Ушацкага р-на Віцебскай вобл., у адхоне шашы Лепель—Полацк. Валун парфірападобнага буйназярністага граніту даўж. 2,3 м, выш. 2,2 м, шыр. 1,5 м, у абводзе 6,8 м, аб’ём 4 м³, маса каля 10 т. Прынесены ледавіком каля 20—18 тыс.г. назад са Скандынавіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКРЫПЛІ́ЦА вадасховішча ў Кіраўскім р-не Магілёўскай вобл., каля в. Скрыпліца. Створана ў 1981. Пл. 0,73 км², даўж. 1 км, найб.шыр. 1 км, найб.глыб. 5 м, аб’ём вады 1,4 млн.м³. Даўж. агараджальнай дамбы 1,1 км. Наліўное. Напаўняецца вадой з р. Добасна па водападвадным канале. Ваганні ўзроўню вады на працягу года 1,5 м. Выкарыстоўваецца для арашэння с.-г. угоддзяў, рыбагадоўлі, воднага добраўпарадкавання прылеглых тэрыторый.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Úmfangm -(e)s, -fänge
1) аб’ём
2) паме́р, разме́р
3) акру́жнасць, абхва́т;
im vóllen ~ у по́ўным паме́ры, по́ўнасцю, зусі́м
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Raumm -(e)s, Räume
1) прасто́ра, абша́р
2) ме́сца, памяшка́нне
3) аб’ём, ёмістасць
4) кабі́на, пако́й
5) раён, мясцо́васць
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
АСТРАГРА́ДСКАГА ФО́РМУЛА,
звязвае інтэграл па некаторым аб’ёме з інтэгралам па замкнёнай паверхні, што абмяжоўвае гэты аб’ём. У вектарнай форме мае выгляд:
, дзе = (M) — вектарнае поле, зададзенае ў кожным пункце M аб’ёму V, — дывергенцыя ,
— паток праз замкнёную паверхню S. Прапанавана М.В.Астраградскім (1828—31) і пашырана на n-мерную прастору (1834—38).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЎЦЮКІ́,
вадасховішча ў Беларусі, у Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці. За 12 км на У ад г. Калінкавічы, каля в. Малыя Аўцюкі. Створана ў 1980 для патрэб сельскай гаспадаркі. Пл. 0,62 км², даўж. каля 1,5 км, найб.шыр. 400 м, найб.глыб. 4,3 м, аб’ём вады каля 1,9 млн.м³. Дно пясчанае. Наліўное, напаўняецца за кошт сцёку р. Закованка і меліярацыйных каналаў. Ваганні ўзроўню на працягу года да 2,7 м.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРЭ́СЦКАЯ СІМЯО́НАЎСКАЯ ЦАРКВА́,
помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Пабудавана ў 1865 у Брэсце. Храм цэнтрычнай 5-купальнай кампазіцыі: кубападобны асн.аб’ём, прытвор і паўкруглая апсіда. У кампазіцыі і дэкар. пластыцы асн. аб’ёму выкарыстаны прыёмы класіцызму (ордэрная сістэма, трохвугольныя франтоны, высокі прафіляваны карніз і філянговы фрыз, гранітны цокаль), у завяршэнні — формы маскоўскага дойлідства сярэдзіны 17 ст. (кілепадобныя какошнікі, 8-гранныя барабаны, цыбулепадобныя галоўкі, шатры).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕЛУТА́,
вадасховішча ў Беларусі, у Лунінецкім р-не Брэсцкай вобл. За 26 км на Пн ад г. Лунінец, за 3 км на ПнЗ ад в. Велута. Створана ў 1976. Пл. 7,6 км², даўж. 3,4 км, шыр. 2,8 км, сярэдняя глыб. 3,4 м. Аб’ём вады 31 млн.м³. Берагі спадзістыя, пясчаныя, параслі хмызняком. Наліўное, напаўняецца са Стрыжэўскага канала і р. Цна пры дапамозе помпавай станцыі. Выкарыстоўваецца для арашэння і рыбагадоўлі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ВО́КСХАЛ»
(Vauxhall),
легкавы аўтамабіль канцэрна «Джэнерал мотарс». Уніфікаваны з аўтамабілем «Опель» (мадэль з правабакавым рулявым кіраваннем, разлічаная на англ. рынак, наз. «Воксхал», астатнія — «Опель», напр. «Воксхал-Кавалер» адпавядае «Опель-Вектра», «Воксхал-Карлтан» — «Опель-Амега»). З 1979 вырабляюцца аўтамабілі малога і сярэдняга класа. Рабочы аб’ём рухавіка ад 1,25 да 2,8 л, магутнасць ад 42 да 110 кВт, скорасць да 220 км/гадз.
Да арт.«Воксхал». Легкавы аўтамабіль «Воксхал-Вектра».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАЎГІ́НАЎСКАЯ ТРО́ІЦКАЯ ЦАРКВА́,
помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Пабудавана ў 1886 з цэглы ў в. Даўгінава Вілейскага р-на Мінскай вобл. Храм 4-часткавай падоўжна-восевай кампазіцыі: званіца, трапезная, асн.аб’ём з прыдзеламі, апсіда.
Прыдзелы і апсіда вырашаны паўратондамі. 2-ярусная (васьмярык на чацверыку) шатровая званіца надбудавана над прытворам і завершана цыбулепадобнай галоўкай. Над сяродкрыжжам буйны 8-гранны светлавы барабан накрыты самкнутым сферычным купалам.