засты́лы, -ая, -ае.

1. Які стаў густым, цвёрдым пры ахалоджванні.

З. тлушч.

2. Пакрыты лёдам, прымерзлы або закарчанелы ад холаду (разм.).

Застылая лужына.

Застылыя ногі.

Застылая ўсмешка (перан.: нерухомая).

|| наз. засты́ласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ідыяты́чны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і ідыёцкі. Ідыятычная ўсмешка. Ідыятычны ўчынак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ліслі́вы, -ая, -ае.

1. Які ліслівіць, дагаджае каму-н. з карысцю для сябе.

Л. хлопец.

2. Які змяшчае ліслівасць.

Ліслівая ўсмешка.

3. Ласкавы, угодлівы, які ўмее дагадзіць.

Л. голас (разм.).

|| наз. ліслі́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

alluring [əˈlʊərɪŋ] adj. спаку́слівы;

an alluring smile спаку́слівая ўсме́шка

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

здра́дны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і здрадлівы. Здрадны чалавек. Здрадная ўсмешка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

этике́тный в разн. знач. этыке́тны;

этике́тная улы́бка этыке́тная ўсме́шка;

этике́тная на́дпись этыке́тны на́дпіс.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

здзек, -у, мн. -і, -аў, м.

1. гл. здзекавацца.

2. Злая, зневажальная насмешка, а таксама зневажальны ўчынак ці паводзіны ў адносінах да каго-, чаго-н.

Зносіць здзекі ад каго-н.

|| прым. здзе́клівы, -ая, -ае.

Здзеклівая ўсмешка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

выба́члівы, ‑ая, ‑ае.

Які выказвае выбачэнне, з выбачэннем. Гаварыць выбачлівым тонам. Выбачлівая ўсмешка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ілжы́вы і (пасля галосных) лжы́вы, -ая, -ае.

1. Схільны да хлусні, падману.

Ілжывая натура.

І. чалавек.

2. Які змяшчае ў сабе хлусню, падман; прытворны, фальшывы.

Ілжывая ўсмешка.

Ілжывыя словы.

|| наз. ілжы́васць і (пасля галосных) лжы́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ingratiating [ɪnˈgreɪʃieɪtɪŋ] adj. няшчы́ры; падлі́злівы;

an ingratiating smile ліслі́вая ўсме́шка

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)