цар Арменіі Вялікай [189—160 да н.э.]. У 190 узначаліў паўстанне армян супраць Селеўкідаў, абвясціў незалежнасць дзяржавы і стаў заснавальнікам дынастыі Арташэсідаў. Умацаваў і пашырыў свае ўладанні, сталіцу з Армавіра перанёс ў пабудаваны ім г.Арташат. Правёў рэформу, якая ўмацавала прыватную ўласнасць на зямлю.
Адгарадзіць сябе, свае ўладанні якой‑н. агароджай, заслонай, перагародкай. Прыбудоўку атынкаваў [Фёдар], выбеліў, адгарадзіўся зялёным парканам і зрабіў свой уласны выхад на вуліцу.Ракітны.//перан. Парваць сувязь з кім‑н.; адасобіцца, аддзяліцца ад каго‑, чаго‑н. Юрканс і ў бараку адгарадзіўся ад людзей.Броўка.[Пятру Тадаровічу] пашанцавала, і ён адгарадзіўся ад усяго свету.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВА́РТБЕРГ (Wartberg) Герман, храніст 14 ст. Капелан Лівонскага ордэна. Аўтар «Хронікі Лівоніі», напісанай на лац. мове неўзабаве пасля 1378. Сучасныя аўтару падзеі апісваюцца з 1358. Выкарыстаў хронікі папярэднікаў і шматлікія дакументы з канцылярыі ордэна. У гэтым творы каштоўная інфармацыя пра войны крыжакоў з Ноўгарадам і Псковам, паходы рыцараў на Полаччыну, рэйды войск ВКЛ ва ўладанні ордэна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАЛЕ́ЎШЧЫНА,
у Каралеўстве Польскім і Рэчы Паспалітай непасрэдныя ўладанні дзяржавы ў асобе манарха. З 15 ст. часта аддаваліся ў трыманне прыватным асобам (дзяржаўцам, старостам, намеснікам, цівунам) як дзяржавы, староствы, а часцей — у заклад (заставу). У канцы 16 ст. некаторыя К. вылучаны для задавальнення патрэб каралеўскага двара і каралеўскага скарбу, яны атрымалі назву эканоміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
маёнтакм.
1. (зямельныя ўладанні) Gut n -(e)s, Güter, Lándgut n, Besítzung f -, -en;
2. Gut n, Gútshof m -(e)s, -höfe; Hof m
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ВЕРДЭ́НСКІ ДАГАВО́Р 843 аб падзеле імперыі Карла Вялікага паміж яго ўнукамі, сынамі Людовіка Набожнага. Заключаны ў г.Вердэн. Аформіў канчатковы распад Франкскай дзяржавы (пачаўся ў 814). Паводле дагавора ўладанні на З ад Рэйна (Зах.-Франкскае каралеўства, будучая Францыя) атрымаў Карл Лысы, землі на У ад Рэйна (Усх.-Франкскае каралеўства, будучая Германія) — Людовік Нямецкі, а паласу зямлі па левабярэжжы Рэйна (будучая Латарынгія) і Паўн. Італію — старэйшы ўнук Лотар.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІ́ЕЎСКАЕ ПАЎСТА́ННЕ 1113,
выступленне жыхароў Кіева супраць злоўжыванняў княжацкай адміністрацыі на чале з баярынам Пуцятам Вышацічам (спекуляцыя хлебам і соллю, закабаленне вольных людзей ліхвярамі і знаццю і інш.). Пачалося пасля смерці вял. кіеўскага князя Святаполка Ізяславіча. Паўстанцы разграмілі двор Пуцяты і ўладанні ліхвяроў. Запрошаны кіеўскімі баярамі на велікакняжацкі прастол кн.Уладзімір Манамах спыніў паўстанне шляхам выдання Статута Уладзіміра Манамаха 1113, які змяшчаў уступкі паўстанцам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕРАСЦЕ́ЙСКАЯ ЗЯМЛЯ́,
гістарычная вобласць у 10—16 ст. у бас. сярэдняга цячэння рэк Зах. Буг і Нараў. Найб. гарады: Бельск, Берасце (Брэст), Драгічын над Бугам, Камянец, Кобрын, Мельнік. З 10 ст. ў складзе Кіеўскай Русі, з канца 11 да сярэдзіны 12 ст. ва ўладанні тураўскіх, пасля — валынскіх князёў. У 11—13 ст. тут сутыкаліся інтарэсы кіеўскіх, тураўскіх, пінскіх, менскіх, галіцка-валынскіх, а з пач. 14 ст. і князёў ВКЛ з інтарэсамі польскіх феадалаў. Польскія князі Казімір II у 1179 і 1182, Конрад Мазавецкі і Лешка Кракаўскі ў 1210 часова захоплівалі Берасцейскую зямлю Драгічынскую воласць захапілі ням. рыцары, якіх у 1237 разбіў валынскі кн. Даніла Раманавіч. Паводле ўскосных звестак Іпацьеўскага летапісу, у 1240 у Берасцейскую зямлю з Пд уварваліся манголы. З пач. 14 ст. Берасцейская зямля ў складзе ВКЛ, ва ўладаннівял. князя Кейстута. У 1349 на некат. час Берасцейскую зямлю захапіў польскі кароль Казімір III. У 1382 кн. Януш Мазавецкі асадзіў Берасце, захапіў Драгічын, Мельнік і інш. З 1413 Берасцейская зямля ў складзе Трокскага ваяв. У 1566 створана Берасцейскае ваяводства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРСІ́ДСКІ ПАХО́Д 1722—23,
паход рас. арміі і флоту ў прыкаспійскія ўладанні Ірана (Персіі) у 1722—23. Мэты — забяспечыць гандл. сувязі з усх. краінамі, якія парушыліся з прычыны ірана-афг. вайны і ўнутр. нестабільнасці ў Іране, прадухіліць тур. агрэсію ў Закаўказзі і пашырыць на яго рас. ўплыў. Летам 1722 рас. войскі (44 тыс.чал.) і флот пад камандаваннем імператара Пятра I выйшлі з Астрахані і Царыцына і 3.9.1722 занялі г.Дэрбент. З прычыны восеньскіх бур, якія парушылі забеспячэнне рас. войск, запланаваны паход на Баку і злучэнне з саюзнымі войскамі цара Картлі (Грузія) Вахтанга VI і арм.каталікоса Есаі сталі немагчымымі. Пётр I пакінуў у Дэрбенце гарнізон і вярнуўся ў Астрахань. Рас. марскія дэсанты ў снеж. 1722 занялі г. Рэшт (паўд. ўзбярэжжа Каспійскага м.) у жн. 1723 — г. Баку. Вясной 1723 туркі ўварваліся ў Закаўказзе. 23.9.1723 Іран заключыў з Расіяй у С.-Пецярбургу мірны дагавор, паводле якога да Расіі адышлі ўсе іранскія ўладаннізах. і паўд. ўзбярэжжаў Каспійскага м. (у 1732 і 1735 вернуты Ірану).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМЕНХАТЭ́П IV, Эхнатон,
егіпецкі фараон [1379—1362 да н.э.] эпохі Новага царства (XVIII дынастыя). Сын Аменхатэпа III. Каб зламаць магутнасць фіванскіх жрацоў і старой знаці, звязаных з культам бога Амона, абвясціў новы дзярж. культ бога Атона. Зрабіў сталіцай г. Ахетатон, сам прыняў імя Эхнатон («карысны Атону»). Пры Аменхатэпе IV Егіпет пачаў страчваць уладу над Сірыяй і Палесцінай, сітуацыю пагаршалі набегі качавых плямёнаў хабіру ў азіяцкія ўладанні Егіпта.