Пасме́ціца (н. р.) ’сметнік’ (Грыг.). Відаць, у рукапісе апіска: трэба пасмецішча (замест ц — рус.щ), параўн. з такім жа суфіксам бел.сметнішча ’тс’ (ТСБМ). Суфікс ‑іца ў назоўніках ніякага роду не сустракаецца ў бел. мове; ёсць ‑ц‑а (каленца, рыльца, путца).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пані́кніца ’расліна Geum rivale L.’ (Кіс., Касп., Гарэц., Дэмб. 1, 288), ’кураслеп, Anemone L.’ (Інстр. II), панокніца, паніконніца (Кіс.), па́ныківіца (Бяльк.) ’тс’. Дэрыват з суф. ‑іца ад панікнуць < нікнуць паводле формы звісаючых уніз кветак. Параўн. чэш.poniklec ’Pulsatilla’ < poniknouti (Махэк₂, Jména rostl., 48).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Паха́тная, паха́туха, поха́тніца, паха́тніца, поха́тныца, паха́туха ’жанчына, якая любіць пабегаць па хатах, каб пачуць ці расказаць навіны, плёткі’ (глус., Янк. Мат.; Янк. 1, Некр., Сл. ПЗБ; лун., Шатал., ТС, Сл. Брэс.). Утвораны са словазлучэння па хатах (бегаць) і суфіксаў ‑уха, ‑іца, ‑ная. Да ха́та (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пі́льніца ’гарачая пара ўлетку, калі шмат работы і мітрэнгі’, ’спешка ў рабоце, пільная патрэба’ (Сл. ПЗБ; полац., Нар. лекс.; смарг., Сцяшк. Сл.; в.-дзв., ушац., беш., докш., ЛА, 2). Ад прыметніка пільны (гл. пільна) і суф. ‑іца (< прасл.*‑ica), магчыма, у выніку семантычнай кандэнсацыі словазлучэння, напрыклад, пільная пара ’жніво’ (іўеў., тамсама).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыця́гавіч, прыцягваў ’тоўстая вяроўка для ўціскання снапоў, сена на возе’ (смарг., Шатал.; Сл. ПЗБ). Вытворнае ад прыцягаваць, прыцягваць (гл. цягаць) з суф. ‑іч, ‑іца. Аб суфіксацыі гл. Сцяцко, Афікс. наз., 44–45. Параўн. рус.притяговалышк ’тс’, притягуш ’вяроўка, якой звязваецца, увязваецца нешта’, балг.притягапка ’рубель, уціскаючы сена пры дапамозе вяроўкі’ і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Асо́харніца ’хвоя звычайная, Pinus silvestris L.’ (мін. — Кіс., 98). Няясна. Відаць, звязана з саха ў значэнні ’дрэва з сучкамі’: параўн. польск.дыял., чэш., славац., в.-луж.sochor ’шост, жэрдка’, магчыма (супраць Махэк, Slavia, 28, 1959, 274), рус.сохирь ’дрэва з развілкай’; тады сохарны такі, што мае сучкі’, назоўнік утвараецца з суфіксам ‑іца; а‑, магчыма, пратэтычнае.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ПІРАМІ́ДА,
манументальнае збудаванне, якое мае геам. форму піраміды (часам ступеньчатую або вежападобную). У сваёй класічнай форме П. склаліся ў 3—2-м тыс. да н.э. ў Стараж. Егіпце як пахавальні фараонаў (грабніцы). Іх налічваецца каля 100 разнастайных па памерах і функцыях у рознай ступені захаванасці. Самыя вял. П. пабудаваны ў Гізе для фараонаў IV дынастыі: Хеопса (выш. 146,6 м), Хефрэна (выш. 143,5 м), Мікерына (выш. 66,5 м). Паводле Герадота, П. Хеопса будавалі 100 тыс.чал. на працягу 20 гадоў (з’яўляецца адным з 7 дзівосаў свету). Кожная П., акрамя наземнай ч. з калідорамі і рытуальнымі камерамі, мае падземную ч. з сістэмай лабірынтаў, шахтаў і інш. Функцыі П. канчаткова не высветлены. Яны выраслі з мегалітычнай традыцыі першабытнасці і ўключаюць у сябе сінтэз розных ідэйных, рытуальных, мемар. мэт. Асн.буд. матэрыял — каменныя блокі, часам цэгла і разнастайнае запаўненне ўнутр. частак. У Шумеры, Вавілоне і Асірыі ступеньчатыя збудаванні пірамідальнага тыпу — зікураты — выкарыстоўвалі ў якасці асновы для храма ці інш. месца пакланення багам (напр., Вавілонская вежа). У 1-м тыс. да н.э. ў Цэнтр. і Паўд. Амерыцы будавалі насыпныя храмы ў выглядзе ўсечаных П. (Тыкаль, Гватэмала; Чычэн-Іца, Мексіка). У стараж.-рым. і новаеўрап. мастацтве матыў П. часта выкарыстоўвалі ў збудаваннях мемар. тыпу. Іл.гл. таксама да арт.Егіпет Старажытны.
Літ.:
Кинк Х.А. Как строились египетские пирамиды. М., 1967;
Михаловский К. Пирамиды и мастабы. Варшава, 1973.
Я.Ф.Шунейка.
Піраміда Хеопса ў Гізе (Егіпет).Піраміда з храма № 1 у Тыкалі (Гватэмала).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Лугові́ца1 ’вада на сенажаці’ (Федар., Дад.). Да луг2 (гл.). Суфікс ‑іца надае лакальнае значэнне (як круглі́ца, махаві́ца, лясні́ца — гл. Сцяцко, Афікс. наз., 110).
Луговіца2 ’пара касьбы’ (стаўб., З нар. сл.). Да луг1 (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко (Афікс. наз., 138–139). Аналагічна драг.косовэ́ца ’тс’ (Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.); параўн. таксама докш., паст.пі́льніца ’час уборкі ураджаю’ (Сл. ПЗБ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Макры́ца1 ’невялікая, ракападобная жывёліна, якая жыве ў сырых месцах, Oniscus muvavivius Cuv.’ (Касп., Сержп. Грам.; ветк., жлоб., Мат. Гом.), макру́ш ’тс’ (гарад., Нар. лекс.), макру́ха ’тс’ (Нас., Бяльк.), луж.мокрэц ’тс’ (Шатал.). Да мокры (гл.). Аб суфіксе ‑іца гл. Сцяцко, Афікс. наз., 111.
Макры́ца2чырвоная ’вочны цвет палявы, Anagallis arvensis L.’ (гродз., Кіс.). Укр.мокрець ’тс’. Да мокры (гл.). Матывацыя: расліна любіць мокрыя лужкі, даліны.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Будво́рыца ’выган за вёскай’ (Касп.). Параўн. рус.дыял.будво́рицы ’месца, дзе канчаецца сяло, вёска і пачынаецца поле, луг, лес’. Можна меркаваць, што слова таго ж тыпу, што і буго́ня (гл.), г. зн. паходзіць ад *абудво́рыца, якое складаецца з *обы‑ ’абодва’ і двор (суф. ‑іца). Першапачаткова *’месца абапал двароў’. Таксама можна думаць і пра зыходнае *абадво́рыца, дзе *аба‑ (> бу‑) — прэфікс *ob(ъ). Тады першапачаткова *’месца навокал двароў’. Краўчук, БЛ, 1974, 5, 64.