Рзацьіржаць’ (Шат., Некр., Бяльк., Растарг.; маг., Шн. 2; гом., Рам. 8), ’рагатаць’ (Мат. Гом.), ’дурэць, сваволіць, мітусіцца, балавацца, шумець, крычаць’ (Юрч., Сцяшк., Сцяшк. Сл.). Да ірзы, іржаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рагата́ць ’гучна смяяцца’ (ТСБМ, Гарэц., Сцяшк.; калінк., шчуч., астрав., Сл. ПЗБ), ’гагатаць’ (пра гусей) (рас., Сл. ПЗБ), ’іржаць’ (пра каня) (Нар. лекс.; ДАБМ, камент.), рагаце́ць ’смяяцца’ (Сцяшк. Сл.; Сл. ПЗБ), рогота́ты ’голасна смяяцца’ (Булг.), рогота́ць ’тс’ (ТС); рус. дыял. регота́ть ’гучна смяяцца’, укр. регота́ти, реготіті ’гучна смяяцца’, польск. rzegotać, rzechotać ’квакаць’, чэш. řehotatiіржаць, хіхікаць’, славац. rehotať saіржаць’, в.-луж. rjehotaćіржаць, моцна смяяцца’, н.-луж. rjagotaś ’квакаць, трашчаць, іржаць’, славен. réga ’кваканне’, regetáti, rogítati ’квакаць’, серб. ре̏га, харв. rȅga ’гырканне сабакі’. Прасл. *reg(ot/ъt)‑ati. Далей звязана з бел. ры́гаць (гл.), чэш. říhati ’адрываць’. Гукаперайманне (Шустар-Шэўц, 2, 1219, 1225; Бязлай, 3, 145), ёсць спробы выявіць роднасць з рагаза́ ’сварка’, лат. rēdzêt ’злавацца’ (Фасмер, 3, 457). Гл. таксама рахтаць ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэ́мжыцьіржаць’ (ДАБМ, камент., 891), рэ́мжыты ’тс’ (Сл. Брэс.), рэ́мжаць ’плакаць усхліпваючы; раўці’ (ТС), рэ́мжа ’плакса’ (ТС). Славац. remziť, remzať ’хутка незразумела казаць’, балі. ръмжа, рънжа ’рыпаць’. Найбольш верагодна, праславянскі дыялектызм з рэфлексамі насавых (БЕР, 6, 374). Гл. далей іржаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рамза́ць ’груба смяяцца, іржаць’ (Мат. Гом.), рэмза́ці ’надакучваць размовай’ (івац., Жыв. сл.). Гл. рэ́мзаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

І́рзы ’смех, рогат’ (Бяльк.), и́рзы ’жарты, гульні, рогат’ (Растаргуеў, Бранск.). Ад ірзаць ’смяяцца, рагатаць’ (гл. іржаць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рагата́ць, ‑гачу, ‑гочаш, ‑гоча; заг. рагачы; незак.

1. Гучна, нястрымана смяяцца. — Га-га-га! — не ў сілах стрымацца ад смеху, рагатаў на ўвесь голас Ціт Сямёнавіч Дрозд. Краўчанка. Тата казытаўся вусамі і рагатаў, падкідаючы Даніна на руках... Брыль.

2. Абл. Іржаць (пра коней). А ў хляве рагоча конік, мой пястун! Гурло.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рэ́хтацьіржаць’ (ДАБМ, камент., 891). Рус. регта́ть ’рагатаць’, чэш. řehtat ’тс’, славацк. rehtať ’тс’, польск. rechtać ’рохкаць’. Гукапераймальны корань *rech‑ (Рэйзак, 554).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рагту́н, рягту́н, рігату́н ’частка ракі, якая не замярзае (на стаячай азярыне’ (клім., ЛА, 2). Да рагата́ць (гл.), рэ́гты ’гучны смех’, рэ́хтацьіржаць’ і пад. (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вішча́ць (БРС, Нас., Касп., Шат., Бяльк., Бес., Бір. Дзярж., Сцяшк. МГ), вішчэ́ць (Інстр. III, Гарэц.). Рус. визг, визжа́ть, укр. визга́ти, виска́ти, вища́ти, ст.-рус. вискати ’ржаць’, ц.-слав. виштати, виснѫти ’пішчаць, шаптаць’, балг. виждя́ ’вішчу’, серб.-харв. ви̏ска ’ржанне, крык’, ви̏снути ви̑сне̑м ’крыкнуць’, польск. wiskać, wiszczeć. Прасл. *visk‑, *vizg‑ ’вішчаць, іржаць’ гукапераймальнага паходжання (Фасмер, 1, 313; Скок, 3, 597). Праабражэнскі (1, 83) супастаўляе таксама з н.-в.-ням. wiehernіржаць’. Гл. віск.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Іў выклічнік ’ужываецца гукапераймальна для перадачы голасу каня пры брыканні’ (ТСБМ, Шат.), параўн. рус. дыял. и́вка ’аб кані (у мове дзяцей)’, и́вкатьіржаць’, ’пакрыкваць на коней’. Гукапераймальнае.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)