2) інтэгра́цыя; прымусо́вае аб’ядна́нне (адной краіны з другой)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Эканамічнае супрацоўніцтва сацыялістычных краін, гл.Інтэграцыя эканамічная, Савет Эканамічнай Узаемадапамогі
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗЛО́Ў Валерый Сяргеевіч (н. 19 5.1938, Мінск),
бел. вучоны ў галіне тэхн. дэфектаскапіі Д-ртэхн.н. (1989). Скончыў БДУ (1965). З 1965 у Аддзеле фізікі неразбуральнага кантролю АН Беларусі. З 1976 у БПА, адначасова з 1989 дырэктар навук.-вытв. цэнтра «Інтэграцыя тэхнікі і інтэлекту». Навук. працы па неразбуральным кантролі якасці матэрыялаў і вырабаў. Распрацаваў тэарэт. асновы, метады і прылады магнітаграфічнай дэфектаскапіі, шэраг прылад тэхн. дыягностыкі.
Тв.:
Физика магнитографической дефектоскопии. Мн., 1968;
Коронный разряд на проводах. Мн., 1971 (разам з М.П.Емяльянавым);
Техника магнитографической дефектоскопии. Мн., 1976.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКАЕ ТАВАРЫ́СТВА ІНВАЛІ́ДАЎ ЗРО́КУ,
грамадская арг-цыя. Засн. ў 1924. Прымае асоб ва ўзросце ад 16 гадоў. Налічвае больш за 90 тыс. членаў (1995). Асн. мэта — сац.-прац. рэабілітацыя інвалідаў па зроку і іх інтэграцыя ў грамадстве. Цэнтр. праўленне ў Мінску. У складзе т-ва 6 абл. і больш за 130 раённых арг-цый; дзейнічаюць 17 навуч.-вытв. прадпрыемстваў (у Барысаве, Брэсце, Віцебску, Гомелі, Гродне, Магілёве, Мазыры, Маладзечне, Мінску, Навагрудку, Оршы, Полацку, Чэрвені і інш.); культ.-асв. цэнтр (цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, студыя гуказапісу, камерны хор «Кантус», эстрадны аркестр, клубы і дамы культуры). Друкаваны орган — «Цэнтральная газета», працуе радыёчасопіс «Таварыш».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́НГЛІІ (ад грэч. ganglion вузел), нервовыя вузлы,
анатамічна адасобленыя скопішчы цел і адросткаў нейронаў, абкружаныя клеткамі гліі і злучальнатканкавай капсулай з крывяноснымі сасудамі. Лакалізуюцца па ходзе перыферычных нерваў і ў сценках унутр. органаў. Асн. функцыя — перапрацоўка і інтэграцыянерв. імпульсаў. У беспазваночных жывёл гангліі праз узаемныя злучэнні ўтвараюць адзіную нерв. сістэму. Добра развітыя галаўныя гангліі з’яўляюцца каардынацыйнымі цэнтрамі і выконваюць функцыю ц. н. с. У пазваночных жывёл і чалавека адрозніваюць гангліі вегетатыўныя (сімпатычныя і парасімпатычныя) і саматасенсорныя (міжпазваночныя або спіннамазгавыя і чарапныя). Вегетатыўныя маюць шматпалярныя, пераважна эферэнтныя рухальныя, а таксама адчувальныя і асацыятыўныя нейроны, аб’яднаныя праз сінапсы, сематасенсорныя — целы псеўдааднапалярных адчувальных (аферэнтных, рэцэпторных) нейронаў. Гл. таксама Вегетатыўная нервовая сістэма.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Каапераванне вытворчасці сацыялістычных краін, гл. ў арт. Савет Эканамічнай Узаемадапамогі, Інтэграцыя эканамічная
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
СЛУ́ЖБА ВЯРХО́ЎНАГА КАМІСА́РА ААН ПА СПРА́ВАХ БЕ́ЖАНЦАЎ (Office of the United Nations High Commissioner for Refugees). Засн.Ген. асамблеяй ААН у 1951 замест Міжнар. арг-цыі па справах бежанцаў. Займаецца асобамі, якія падыходзяць пад вызначэнне бежанцаў або прымусовых перасяленцаў (паводле Канвенцыі 1951 пра статус бежанца, Пратакола 1967 да яе і Рэзалюцыі ААН ад 1985): што пакінулі радзіму па розных прычынах (вайна, праследаванні расавыя, рэліг., паліт. і інш.). Гал. кірунак дзейнасці — рэпатрыяцыя бежанцаў і прымусовых перасяленцаў, іх інтэграцыя ў грамадстве, уладкаванне на старых або новых месцах жыхарства. Служба дапамагла ўладкавацца больш чым 30 млн. прымусовых перасяленцаў. Паводле звестак на 1995 пад апекай службы знаходзілася каля 27 млн.чал., з іх 14,5 млн. — ахвяры ваен. канфліктаў. Нобелеўскія прэміі міру 1954 і 1981.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КОЛЬ (Kohl) Гельмут (н. 3.4.1930, г. Людвігсгафен, Германія),
германскі паліт. і дзярж. дзеяч. Д-р філасофіі (1958). З 1947 чл.Хрысціянска-дэмакратычнага саюза (ХДС), у 1966—74 старшыня арг-цыі ХДС у зямлі Рэйнланд-Пфальц, у 1973—98 федэральны старшыня ХДС. Дэп.гар. савета Людвігсгафена (1960—66), ландтага зямлі Рэйнланд-Пфальц (1959—76, старшыня фракцыі ХДС у 1963—69), бундэстага (з 1976, у 1976—82 лідэр апазіцыі). У 1969—76 прэм’ер-міністр зямлі Рэйнланд-Пфальц. У 1982—98 федэральны канцлер ФРГ. Пры ім адбылося аб’яднанне Германіі (3.10.1990, святкуецца як нац. свята ФРГ), паглыбілася еўрап.інтэграцыя, умацаваліся міжнар. пазіцыі ФРГ, развілося супрацоўніцтва Германіі з краінамі СНД.
Літ.:
Стрелец М.В. Федеративная Республика Германия под властью христианско-либеральной коалиции: основные итоги. Брест, 1998.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭФЛЕ́КСЫ (ад лац. reflexus адлюстраваны),
рэакцыі арганізма, якія выконваюцца нерв. сістэмай у адказ на ўздзеянне знешніх або ўнутр. раздражняльнікаў. Біял. значэнне Р. — падтрымка функцыян. цэласнасці жывога арганізма і пастаянства яго ўнутр. асяроддзя (гамеастаз), а таксама забеспячэнне эфектыўнага ўзаемадзеяння арганізма з вонкавым асяроддзем (адаптыўныя паводзіны). Структурны механізм Р. — рэфлекторная дуга, эвалюц. папярэднікі — рэакцыі тыпу трапізмаў і таксісаў. Утварэнне асобных нерв. клетак, што ўзаемадзейнічалі адна з адной шляхам сінаптычных кантактаў, спрыяла ўзнікненню Р., далейшае развіццё якіх у форме інстынктаў, безумоўных рэфлексаў і ўмоўных рэфлексаў звязана з паяўленнем і ўскладненнем ц. н. с. У нармальных умовах Р. аб’ядноўваюцца (інтэгруюцца) у складаныя рэфлекторныя акты і маюць пэўную біял. накіраванасць. Інтэграцыя дасягаецца механізмамі каардынацыі — адначасовай дынамікі ўзбуджэння і тармажэння нейронаў адпаведных нерв. утварэнняў. Ускладненне інтэгратыўнай дзейнасці ц. н. с. і яе структурнай дыферэнцыяцыі — аснова эвалюцыі адаптыўных паводзін і прыстасаванасці відаў да ўмоў існавання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНАЛІТЫ́ЧНАЯ ПСІХАЛО́ГІЯ,
тэорыя, заснаваная на вучэнні пра наяўнасць у псіхіцы чалавека апрача індывідуальнага неўсвядомленага больш глыбокага слоя — калектыўнага неўсвядомленага. Змест калект. неўсвядомленага складаюць агульначалавечыя першавобразы — архетыпы, у якіх закладзены варыянты разумення свету і паводзін. Распрацавана ў 1910-я г.швейц. псіхолагам К.Г.Юнгам. Мэтай працэсу станаўлення асобы (індывідуацыі) з’яўляецца інтэграцыя зместу калект. неўсвядомленага, імкненне да ўзаемаразумення паміж трыма ўзроўнямі псіхікі: свядомым, індывід. неўсвядомленым, калект. неўсвядомленым. Гэта бясконцы шлях у самім сабе, з адкрыццём патаемных куткоў душы, якая складаецца з супярэчнасцяў: жаночае і мужчынскае, свядомае і неўсвядомленае і інш. Розныя прычыны, найперш сац., дазваляюць рэалізоўвацца толькі аднаму члену пары, а індывідуацыя дазваляе адкрыць у сабе другі бок і прыняць яго, інакш — крызіс, хвароба, няма развіцця. Усё жыццё чалавек ідзе да адкрыцця самага гал. архетыпу — «вобраза сябе як Бога ў сабе».
Літ.:
Юнг К.Г. Психологические типы: Пер. с англ.М., 1992;
Яго ж. Проблемы души нашего времени: Пер. с англ.М., 1993;
Яго ж. Аналитическая психология: Пер. с англ.Спб., 1994.