improvisíeren [-vi-] vt імправізава́ць, ствара́ць экспро́мтам

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

extemporíeren vt рабі́ць [піса́ць, гавары́ць] без падрыхто́ўкі, імправізава́ць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

extemporize

[ɪkˈstempəraɪz]

v.

1) імправізава́ць (верш, му́зыку, та́нец)

2) рабі́ць на ху́ткую руку́

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

імправізава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад імправізаваць.

2. у знач. прым. Складзены адразу, без папярэдняй падрыхтоўкі. Імправізаваная прамова. Імправізаваная эпіграма.

3. перан.; у знач. прым. Зроблены наспех, без папярэдніх прыгатаванняў. Імправізаваная трыбуна. Імправізаваныя насілкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

fantazjować

незак.

1. фантазіраваць; марыць; выдумляць;

2. муз. імправізаваць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

«ЧО́БАТЫ»,

бел. старадаўні нар. танец. Муз. памер ​2/4. Тэмп ад умеранага да хуткага. Выконваўся пад музыку або пад прыпеўкі, часам адначасова пад музыку і прыпеўкі. Існавала некалькі тыпаў танца — ад абрадавага да сольнага. Выканаўца сольнага танца напачатку імітуе працэсы пашыву чобатаў, потым прытупвае то адной, то другой нагой, робіць скокі на дзвюх нагах у павароце і, стоячы на месцы, рухаецца па крузе бягом або павольна. Часта танец выконваецца на месцы, тады ён больш эмацыянальны і рухі больш складаныя. Існавалі варыянты, калі выканаўца дэманстраваў спрыт і фантазію, часам разам з дзяўчынай (Лельчыцкі, Жыткавіцкі р-ны Гомельскай вобл.). Танец насіў гумарыстычны характар. Абрадавы тып «Ч.» — частка традыц. вясельнага абраду (пашыраны на Прыпяцкім Палессі). Выконваўся бацькамі маладой пасля таго, як зяць. абдорваў цешчу і цесця (некалі абуткам). Пад воклічы гасцей бацькі пераабуваліся, потым іх на ўслоне падымалі ўверх і абносілі вакол сталоў. Бацькі ў гэты час махалі нагамі, стукалі нагой аб нагу і інш. Пасля завяршэння круга ўслон ставілі на падлогу, а бацькі працягвалі імправізаваць свой танец. Падчас яго выканання госці спявалі прыпеўкі. Кожнай мясцовасці ўласцівы свой варыянт танца. Яго сцэн. варыянт уваходзіць у рэпертуары некат. прафес. і аматарскіх калектываў Беларусі.

М.​А.​Козенка.

т. 17, с. 273

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

імправізава́ны прям., перен.

1. прич. импровизи́рованный; см. імправізава́ць;

2. в знач. прил. импровизи́рованный;

~ная эпігра́ма — импровизи́рованная эпигра́мма;

і. абе́д — импровизи́рованный обе́д

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

імправіза́цыя, ‑і, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. імправізаваць.

2. Імправізаваны твор, прадмет і пад. Тадорык, прысеўшы каля адчыненага акна, іграў на скрыпцы нейкія музычныя імправізацыі, цалкам аддаючыся ім. Колас. Размясціўшыся як дзе хто мог — на зэдліку, на перакуленым чамадане, на зложаным слупку кніг, — мы весела выпілі.. Галавачова жонка Ніна ўсё толькі прасіла прабачыць за такую імправізацыю. Скрыган.

[Іт. improvvisazione.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

phantasíeren, fantasíeren vi

1) фантазі́раваць, выдумля́ць, ма́рыць, захапля́цца няздзе́йснымі ма́рамі

2) муз. імправізава́ць

3) тры́зніць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

wing​2 [wɪŋ] v.

1. ляце́ць; рассяка́ць паве́тра; ляце́ць на самалёце;

A bird wings the sky. Птушка лятае ў паднябессі.

2. ра́ніць у крыло́ або́ ў руку́;

wing a bird падстрэ́ліць пту́шку

♦

wing it infml імправізава́ць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)