Перажы́гаць ’імгненна абгледзіць у розных месцах’ (Нас.). Да пера- і жыг (гл.). Сюды ж перажы́гнуць ’хутка, імгненна пераскочыць вялікую адлегласць’ (Нас.), утворанае, аднак, пры ад’ідэацыі бел.перажыргнуць, пеража́ргаць < перажарга́ць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
flugsadv на ляту́, мі́гам, імгне́нна
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
БРУЦЭ́ЛЫ (Brucella),
род дробных патагенных шара- або палачкападобных бактэрый, якія выклікаюць бруцэлёз чалавека і жывёл. Бруцэлы — нерухомыя, грамадмоўныя клеткі (0,3—0,4×0,4—3,0 мкм), якія не ўтвараюць спораў, маюць эндатаксін, аэробы. Высокаўстойлівыя да неспрыяльных фактараў вонкавага асяроддзя; захоўваюць жыццяздольнасць у глебе ад 2—3 да 100 і больш сутак, у вадзе — 6—90 і больш сутак. У вільготным асяроддзі гінуць пры т-ры 60 °C праз 30 мін, пры кіпячэнні — імгненна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
вы́пырснуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак. і аднакр., што.
1. Пырснуўшы, выліцца.
2.перан.Імгненна распаўсюдзіць што‑н. дробнымі часцінкамі (аб прамянях, іскрах і пад.). Сонца выпырснула першыя прамені.
3.перан.Імгненна вылезці, выскачыць, з’явіцца. [Жарнавіч] спыніўся і задумаўся, гледзячы праз акуляры ў даль хмызоў, на якіх выпырснулі маладыя.. зялёныя лісточкі.Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
умо́мант, прысл.
Імгненна, у адзін міг. Павярнуўшыся на другі бок, Сяргей умомант заснуў.Шахавец.Убачыўшы чалавека, груганнё знікла ўмомант.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ІНЕ́РТНАСЦЬ [ад лац. iners (inertis) бяздзейны, нерухомы],
інерцыя ў механіцы, уласцівасць матэрыяльных цел захоўваць стан раўнамернага і прамалінейнага руху ці спакою адносна інерцыяльнай сістэмы адліку, калі знешнія ўздзеянні на цела (сілы) адсутнічаюць ці ўзаемна ўраўнаважаныя. Пры дзеянні на цела неўраўнаважанай сістэмы сіл І. выяўляецца ў тым, што змена стану спакою або руху цела (змена скорасцей яго пунктаў) адбываецца паступова, а не імгненна. Пры гэтым стан цела змяняецца тым павольней, чым большая яго І. Мерай І. цела з’яўляецца інертная маса. Гл. таксама Ньютана законы механікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
умі́г, прысл.
Імгненна. За сталом стары падняўся, І прыціхла ўміг радня ўся.Гілевіч.З дзесятак галоў Схілілася ўміг над паперай.Танк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Мы́тлахам ’хутка’ (слонім., Сцяшк. Сл.), мытлям ’імгненна’ (дзятл., там жа). Да мотлах (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
РАДЫЁЭЛЕКТРО́ННАЯ БАРАЦЬБА́,
комплекс мерапрыемстваў па выяўленні і падаўленні радыёэлектронных сродкаў і сістэм праціўніка; спецыфічная форма барацьбы, у якой выкарыстоўваецца зброя з неабмежаваным боекамплектам, здольная дзейнічаць практычна імгненна, на вялікую адлегласць і з апярэджаннем. Задача Р.б.: дэзарганізацыя кіравання войскамі праціўніка, зніжэнне эфектыўнасці вядзення ім разведкі і прымянення баявой тэхнікі (зброі), радыёэлектронная абарона і інш. Мерапрыемствы Р.б. праводзяцца ва ўзаемадзеянні з рознымі родамі войск і спец. войск. З канца 20 ст. тэрмін «Р.б.» ўсё больш трансфармуецца ў паняцце «інфармацыйная вайна» — комплекс дзеянняў па выкарыстанні, скажэнні і разбурэнні інфармацыі праціўніка, парушэнні яе функцый і інш.