Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Вурзець ’павольна ісці, плесціся’ (Янка Купала, Ванк. дыс.). Няясна; магчыма, звязана з ву́рзаць ’хлябтаць, сёрбаць’ або з ву́рда ’буркаўка, вяртушка’, тады зыходная форма была б *вурдзець ’куляцца, бурчаць’, відаць, гукапераймальнае.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
БАГДАНО́ВІЧ (Янка) (Іван Антонавіч; 17.11.1906, в. Гібінята Валожынскага р-на Мінскай вобласці — 13.7.1990),
бел. пісьменнік, мемуарыст. Скончыў Віленскую бел. гімназію (1927). Працаваў у друкарні імя Ф.Скарыны (Вільня, 1927—41). Настаўнічаў. У 1952 рэпрэсіраваны, высланы ў Варкуту. З 1956 настаўнічаў у Вільнюсе. Друкаваўся з 1930 пад псеўд.Янка Ваўштолскі (вершы, байкі, апавяданні, артыкулы). Аўтар кн. успамінаў «На жыццёвым шляху» (1992).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАМАНО́ЎСКІ (Янка) (Іван Юльянавіч; 24.8.1928, Мінск —25.6.1974),
бел. графік. Скончыў Бел. тэатр-маст.ін-т (1959). Пляменнік Я.Купалы. У 1960—74 маст. рэдактар час. «Маладосць». Працаваў у станковай і кніжнай графіцы. Творы вызначаюцца яснасцю кампазіцыйнай пабудовы, выразнай перадачай унутр. свету персанажа. Стварыў іл. паводле паэм Я.Купалы «Бандароўна» (1952, 1959), «Зімою» (1955), «Магіла льва» (1956, 1959), «Тарасова доля» (1958—59); партрэтныя серыі «Перадавыя людзі калгаса «Рассвет» (1961), «Галасы Палесся» (1967), «Палескія камунары» (1969); партрэты бел. пісьменнікаў В.Дуніна-Марцінкевіча, Цёткі (А.Пашкевіч), К.Крапівы, Я.Коласа, М.Лынькова, К.Чорнага, П.Броўкі (усе 1960—70-я г.) і інш. Асобнае месца ў яго творчасці займае вобраз Я.Купалы: серыі лістоў «А хто там ідзе?», «Малады Янка Купала ў Пецярбургу», «Янка Купала на абарончых рубяжах пад Масквой. 1941 год» (усе 1959), серыі партрэтаў паэта (1961—71), карціны «Партрэт Янкі Купалы» (1958), «Янка Купала з моладдзю» (1962). Сярод работ у жывапісе партрэты А.Міцкевіча (1954), бацькі Я.Купалы — Д.А.Луцэвіча, Я.Коласа (абодва 1960).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАГДА́НАЎСКАЕ ВО́ЗЕРА,
у Беларусі, у Браслаўскім раёне Віцебскай вобл., у бас.р.Янка, за 16 км на Пд ад г. Браслаў. Пл. 1,04 км², даўж. 2,42 км, найб.шыр. 0,63 км, найб.глыб. 3,9 м, даўж. берагавой лініі 7 км. Пл. вадазбору 11,8 км².
Схілы катлавіны выш. да 5 м, разараныя. Берагі нізкія, пясчаныя, пад хмызняком, на Пн сплавінныя. Дно плоскае сапрапелістае, мелкаводдзе пясчанае, зарастае падводнай расліннасцю да глыб. 3 м. Упадаюць 2 ручаі, на Пд выцякае р.Янка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
рыжаву́сы, ‑ая, ‑ае.
З рыжымі вусамі. Рыжавусы Янка — чалавек, які ўсё ўмее рабіць: і вокны, і шафы.Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Гарля́нка ’гарлянка, Prunella, адварам якой лечаць боль у горле’ (Нас., Шат., Сцяшк., Бяльк., Сл. паўн.-зах., параўн. і БРС), ’Brunella vulgaris L.’ (Касп.: «Напар гарлянкі мне — нешта горла забалела»). Ад го́рла (гл.) суфіксам ‑янка. Назва дана паводле лячэбных уласцівасцей расліны.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
карале́ўна, ‑ы; Рмн. ‑левен; ж.
Уст. і нар.-паэт. Дачка караля. Справілі вяселле, і стаў сіраціна Янка мужам каралеўны.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЛУЦЭ́ВІЧ (Уладзіслава Францаўна) (25.12.1891, в. Вішнева Валожынскага р-на Мінскай вобл. — 25.2.1960),
бел.літ.-знавец і культ. дзеяч. Засл. дз. культ. Беларусі (1959). Жонка Я.Купалы. Скончыла Віленскую гімназію (1906), пед. курсы ў Варшаве (1908). Працавала выхавацельніцай дзіцячага прытулку ў Вільні. Вяла прапаганду ў рабочых гуртках (у 1909 і 1911 прыцягвалася да суда). У 1914 арганізоўвала прытулак для дзяцей бежанцаў. Прапагандавала бел. л-ру, друкавала вершы ў «Нашай ніве». У 1916 выйшла замуж за Я.Купалу. З 1919 у Мінску, працавала інспектарам дашкольных устаноў Наркамасветы БССР, выхавацельніцай і педагогам-метадыстам дзіцячых устаноў, на радыё. У 1944—60 дырэктар Літ. музея Я.Купалы. Складальнік зб-каў матэрыялаў пра жыццё і творчасць Я.Купалы «Янка Купала» (1952, з В.Тарасавым), «Любімы паэт беларускага народа» (1960), «Янка Купала ў беларускім мастацтве» (1958), «Бібліяграфія твораў Янкі Купалы» (ч. 1, 1955, з Н.Г.Кудраўцавай). Аўтар артыкулаў і ўспамінаў пра Я.Купалу, успамінаў пра З.Бядулю, Цётку. Сабрала і апрацавала «Народныя дзіцячыя песенькі» (1939), склала «Дашкольны спеўнік» (1928, з А.Савёнак), «Зборнік вершаў для дашкольных устаноў» і «Для маленькіх» (абодва 1940), апрацоўвала нар. казкі.
Тв.:
Янка Купала ў Вільні // Беларусь. 1945. № 6;
Мае ўспаміны пра Змітрака Бядулю // Там жа. 1946. № 11—12;
3 успамінаў аб Янку Купалу // Янка Купала. Мн., 1955;
Новыя матэрыялы пра Янку Купалу // ЛіМ. 1959. 30 мая.
Літ.:
Раманоўская Я. Акрыленая песняй // Полымя. 1971. № 12;
Андрэева Е. Педагог і грамадскі дзеяч // Там жа. 1982. № 7;
Тарасава Т. Песня вернасці // Дзень паэзіі—82. Мн., 1982.