БУРШТЫ́НАВАЯ КІСЛАТА́, этан 1, 2-дыкарбонавая кіслата,
HOOC(CH)2COOH. Бясколерныя крышталі, tпл 185 °C, шчыльн. 1563 кг/м³ (20 °C). Пры т-ры 235 °C адшчапляе ваду і ператвараецца ў ангідрыд. Добра раствараецца ў вадзе, спірце і эфіры. Утварае 2 рады вытворных: солі і эфіры бурштынавай кіслаты (сукцынаты). У прам-сці атрымліваюць гідрыраваннем малеінавага ангідрыду. Выкарыстоўваецца ў вытв-сці некат. пластмасаў, фарбавальнікаў, лек. сродкаў, інсектыцыдаў і сінт. смол.
т. 3, с. 354
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕТАКРЫ́ЛАВАЯ КІСЛАТА́, 2-метылпрапэнавая кіслата, α-метылакрылавая кіслата,
ненасычаная карбонавая к-та, CH2=C(CH3)COOH.
Бясколерная вадкасць, tкіп 162—163 °C, шчыльн. 1015,3 кг/м³. Раствараецца ў вадзе, спірце, эфіры. Лёгка полімерызуецца (нават пры захоўванні). Солі і эфіры М к. наз. метакрылатамі. Выкарыстоўваюць у вытв-сці карбаксілатных каўчукоў, арган. шкла, іонаабменных смол, поліакрылавых кляёў, метакрылатаў. Раздражняе скуру і слізістую абалонку вачэй. ГДК у вадаёмах 1 мг/л.
Я.Г.Міляшкевіч.
т. 10, с. 303
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕНЗІ́ЛАВЫ СПІРТ, фенілкарбінол,
C6H5CH2OH, мал. м. 108,14; бясколерная вадкасць з прыемным пахам, tкіп 205,8 °C, шчыльн. 1,04—1,05∙103кг/м³, раствараецца ў этаноле і інш. арган. растваральніках. У свабодным стане і як эфіры ўваходзіць у састаў многіх эфірных алеяў і прыродных бальзамаў (напр., бензілацэтат — састаўная частка алеяў гіяцынту, язміну). Бензілавы спірт і яго эфіры — духмяныя рэчывы для парфумерыі і вытв-сці мыла, фіксатары паху, растваральнікі, кампаненты харч. эсенцый, фотаахоўныя рэчывы ў касметычных прэпаратах.
т. 3, с. 98
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕНЗО́ЙНАЯ КІСЛАТА́, бензолкарбонавая кіслата,
найпрасцейшая араматычная кіслата, C6H5COOH, мал. м. 122,05. Бясколерныя крышталі, tпл 122,4 °C, шчыльн. 1,316∙103 кг/м³. Дрэнна раствараецца ў вадзе, добра ў спірце, эфіры, бензоле. Складаныя эфіры і солі бензойнай кіслаты (бензааты) ёсць у эфірных алеях (напр., гваздзіковы алей), прыродных бальзамах (талуанскі, перуанскі) і бензойнай смале. Атрымліваюць акісленнем талуолу. Выкарыстоўваецца ў вытв-сці фарбавальнікаў, лек. сродкаў, духмяных рэчываў, у медыцыне як процімікробны і фунгіцыдны сродак; кансервант харч. прадуктаў.
т. 3, с. 98
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУЛЬФА́ТЫ,
солі і эфіры сернай к-ты H2SO4.
С. неарганічныя — сярэднія (з аніёнамі ) і кіслыя, ці гідрасульфаты (з аніёнамі ), солі. Існуюць таксама двайныя С. — солі з 2 рознымі катыёнамі (гл. Галын). Сярэднія С. — крышт. рэчывы, пашыраны ў прыродзе, складаюць клас мінералаў, найважн. з іх — алуніт, ангідрыт, барыт, гіпс, мірабіліт, цэлесцін, галыны. Добра раствараюцца ў вадзе (выключэнне С. барыю BaSO4). З водных раствораў крышталізуюцца ў выглядзе крышталегідратаў. Крышталегідраты некат. цяжкіх металаў (медзь, жалеза, цынк) наз. купарвасамі. Прыродныя С. выкарыстоўваюць як сыравіну для прамысл. атрымання злучэнняў розных металаў, буд. матэрыялаў і інш., сінт. — у розных галінах прам-сці (гл. Алюмінію злучэнні, Амонію злучэнні, Барыю злучэнні, Жалеза злучэнні, Калію злучэнні, Кальцыю злучэнні, Натрыю злучэнні). С. арганічныя — эфіры сернай к-ты: алкілсульфаты — кіслыя эфіры, ці алкілсерныя к-ты (агульная ф-ла ROSO3H), і іх солі (ROSO3M, дзе R — першасны або другасны алкіл, М — натрый, амоній, трыэтыламоній); дыалкілсульфаты — поўныя эфіры (RO2)2SO2. Высокакіпячыя вадкасці [напр., дыэтылсульфат (C2H5O)2SO2 кіпіць пры 208 °C з раскладаннем] або цвёрдыя рэчывы. Алкілсульфаты добра раствараюцца ў вадзе. Дыалкілсульфаты выкарыстоўваюць для алкіліравання, солі вышэйшых алкілсульфатаў (R мае 10—18 атамаў вугляроду) — як паверхнева-актыўныя рэчывы рознага прызначэння (аснова сінт. мыйных сродкаў, эмульгатары, стабілізатары і інш.).
А.Я.Міляшкевіч.
т. 15, с. 264
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭЗАРЦЫ́Н,
1,3-дыгідраксібензол, двухатамны фенол, C6H4(OH)2. Бясколерныя крышталі, tпл 109—110 °C, шчыльн. 1285 кг/м³ (15 °C). Раствараецца ў вадзе, этаноле, дыэтылавым эфіры, ацэтоне. Мае хім. ўласцівасці фенолаў. Выкарыстоўваюць як сыравіну ў вытв-сці фарбавальнікаў, рэзарцына-альдэгідных смол (гл. Фенола-фармальдэгідныя смолы), рэагент у аналіт. хіміі, антысептык (кампанент мазей і раствораў для лячэння скурных хвароб); эфіры Р. — стабілізатары і пластыфікатары палімераў. Пыл і пара Р. раздражняюць скуру, слізістыя абалонкі вачэй і дыхальных шляхоў. выклікаюць кашаль.
т. 13, с. 557
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
банды́цкі, ‑ая, ‑ае.
Уласцівы бандыту (бандытам). Бандыцкай душы Не прыкрыеш адзеннем, Яна прабівацца кінжаламі будзе. Броўка. // Які належыць бандыту (бандытам). З Нью-Йорка трэск сухі ў эфіры глухне, Як востры ўдар бандыцкага нажа... Аўрамчык. // Які складаецца з бандытаў. На пясчаным узгорку паказаўся бандыцкі ланцуг. Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
акрыла́ты
(ад акрыл)
арганічныя злучэнні, солі і эфіры акрылавай кіслаты.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
тынкту́ра
(лац. tinctura)
настой лекавага рэчыва на спірце або эфіры.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
АКРЫЛА́ТЫ,
вытворныя акрылавай кіслаты, складаныя эфіры ці яе солі. Акрылаты (эфіры) — бясколерныя вадкасці (напр., метылакрылат CH2=CH-COOCH3, tкіп 80 °C). Акрылаты (солі) — крышт. рэчывы. Лёгка палімерызуюцца пры дзеянні святла, цяпла, кіслароду і пераксідаў (захоўваюцца з інгібітарамі).
У прам-сці акрылаты метылавага і этылавага спіртоў атрымліваюць з этыленцыянгідрыну і адпаведнага спірту: 2CH2OHCH2CN + 2ROH + H2SO4 → CH2 = CHCOOR + (NH4)2SO4, вышэйшых спіртоў — рэакцыяй пераэтэрыфікацыі, а солі — нейтралізацыяй акрылавай к-ты. Выкарыстоўваюцца ў вытв-сці палімераў, каўчукоў, як дабаўкі ў друкарскіх фарбах, лаках.
т. 1, с. 201
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)