Каўжэ́ньшустры, нізкага росту хлопчык, малыш’ (Касп.). Слова няяснага паходжання; не хапае даных аб яго сувязях і гісторыі. Няясная і яго магчымая зыходная форма. Відаць, мы маем справу з сапсаванай лексемай. Няпэўная дагадка: каўжэнь — гэта трансфармацыя першапачатковага кажан. На Браслаўшчыпе слова кажан ужываецца ў значэнні ’злы, невысокага росту чалавек’. Гл. Сл. паўн.-зах., 2, 358.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сатле́лы, ‑ая, ‑ае.

1. Які, гніючы, ператварыўся ў труху; струхлелы, спарахнелы. Сатлелая кара на бярвенні паабівалася, ногі коўзаліся, ды спрыту ў Ягора хапала на любым бервяне: хоць салам змаж — пройдзе, збоку зірнеш — танцуе на кругляшы, артыст. Карамазаў. Неўзабаве з-пад зямлі выцягнулі самазарадную вінтоўку, кулямётныя стужкі і сатлелую вопратку. «Беларусь».

2. Які, тлеючы, згарэў, ператварыўся ў попел. І вецер шустры сваё жніва Збіраў з сатлелых вугалёў. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

lightsome

I [ˈlaɪtsəm]

adj.

1) жывы́, жва́вы; шу́стры, лёгкі

2) вясёлы, ра́дасны

3) няста́лы, ве́траны, пусты́

II [ˈlaɪtsəm]

adj.

1) які́ сьве́ціцца, зьзя́е, дае́ сьвятло́

2) до́бра асьве́тлены; ілюмінава́ны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Вёрткі ’здольны да хуткіх і спрытных рухаў; выкрутлівы, порсткі, жвавы; пранырлівы’ (КТС, БРС, Шат., Карл.), укр. ве́рткийшустры’, рус. разан. вёртко ’хутка, скора’, чэш. уст. vrtký, новае vratký ’нясталы, ненадзейны, хісткі’, славац. vrtký ’хуткі, рухлівы, неспакойны, вёрткі, рэзкі’. Паўн.-слав. ізалекса. Утворана пры дапамозе суф. ‑kъ ад дзеяслова vьrtěti; гл. вярцець. Крукоўскі (162) лічыць гэту лексему агульнарускай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

фіна́л, ‑у, м.

1. Заключная частка, завяршэнне чаго‑н., канец. Шустры, не дачакаўшыся ад Саўкі фіналу апавядання, падагуліў тое, што ўстанавіла следства. Колас.

2. Заключная частка музычнага, тэатральнага або літаратурнага твора. У фінале Трэцяй сімфоніі кампазітар [Я. Цікоцкі] зноў вяртаецца да героіка-драматычных вобразаў. Дубкова. [Чайкоўскі].. на тэме гэтага танца [тарантэлы] пабудаваў фінал «Італьянскага капрычыо». «Маладосць».

3. Заключная частка спартыўных спаборніцтваў, у якой выяўляюцца пераможцы. [Вадзім:] — А наша каманда ў фінал выйшла. Праўда, здорава? Асіпенка.

[Іт. finale ад лац. finis — канец.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Наваропіць ’многа наліць’ (Грыг.), нываропіць ’накласці шмат [наварочаць]’ (Бяльк.). Параўнанне са ст.-рус. наворопъ ’налёт, нападзенне, аграбленне’, польск. nawropieć ’бурчаць, гневацца’, макед. наврапито ’паспешна, абы-як’ дае падставы для рэканструкцыі прасл. *na‑vorpiti са значэннем ’зрабіць нешта раптоўна, хутка, абы-як’. Гл. варапай, ворагі (і асабліва лац. паралель reperis, ‑ntis ’раптоўны, нечаканы’, Фасмер, 1, 354), параўн. макед. врапит ’праворны, шустры’ і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шмыг, выкл. у знач. вык.

Разм. Ужываецца паводле знач. дзеясл. шмыгаць — шмыгнуць. [Тарас:] Пакуль я схапіў аўтамат, дык ён [Віткоўскі] гэтым часам шмыг у кусты і даў драла ў лес. Гурскі. Шустры жоўценькі клубок Шмыг са сцежкі пад дубок. Ад квактухі ён адстаў, Ціўкаць жаласна пачаў: — Памажыце, ціў-ціў-ціў, Маці родную знайсці. Галіноўская. Верабейчык — ціў-ціў-ціў! — Носам вострым пакруціў, Лапкай шоргнуў па суку, Крыллем пляснуў па баку І ў каноплі мігам — шмыг! Дзеружынскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Жы́ўчык ’прыкметнае біццё артэрыі, торганне павека’, ’сперматазоід’. Рус. жи́вчик ’торганне павека, жылкі’, ’рэзвы, шустры чалавек’, ’сперматазоід’, укр. жи́вчик ’жылачка, што торгаецца’, ’вяртлявы чалавек’, ’сперматазоід’, польск. żywczyk памянш. ад żywiec ’насадка’, дыял. ’жывы хлопец’. Параўн. балг. живе́ц ’пульс’, серб.-харв. жи́вац ’нерв’, славен. žívec ’жывая істота; нерв’. Памянш. ад бел. жывец2 ’частка жывога цела’ > ’частка пазногця’ (адкуль ’артэрыя, біццё яе’) і жывец1 ’жывая рыбка’ < ’жывая істота’ (адкуль ’сперматазоід’) утворана з дапамогай суфікса *‑ikъ ад асновы *živьk‑ (> *živьcь па бадуэнаўскай палаталізацыі), відаць, яшчэ ў прасл. мове.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Каём, каёмінашустры, бойкі’ (Бяльк.), акаёман, акаёмын ’верхалаз’ (Бяльк.). Ілюстрацыя ў слоўніку дазваляе ўдакладніць дэфініцыю: «Увесь дзень, як акаёмын ходзіць па дрэвах». Рус. паўн., усх. окаём ’нягоднік, гультай; ашуканец, неслух і інш.’, окаёмиться ’адбіцца ад рук і інш.’ Даль тлумачыць окаём словам «изверженный», окаёмный «опричный, кромешный, находящийся вне чего-либо». Такім чынам ён аб’ядноўвае іх і окаёмак у адным артыкуле. У гэты ж артыкул Бадуэн дэ Куртэнэ ў трэцім выданні слоўніка Даля ўключыў тамб., ярасл. окоём ’скнара, скупянда’. Супраць Мартынаў (Бел.-рус. ізал., 69), які прапануе: акаём/окаём < прасл. kajati sę. Структура слова, паводле Мартынава, там жа, высвятляецца, калі лічыць, што яно з’яўляецца формай залежнага дзеепрыметніка прошлага часу на ‑ом (окаём да каять, як весом да весить). У такім выпадку акаёмын, каём этымалагічна і сэнсава будуць звязаны з акаянны. Краўчук (вусн. паведамл.) удакладняе, што гэтыя словы могуць быць звязаны іншым шляхам і прапануе: акаянны > *акаённы (праз *акаенны), якое ў выніку дысіміляцыі дае акаёмны (‑нн‑ > ‑мн‑). Да гэтай формы заканамерна магло б узыходзіць акаёман, якое ў такім выпадку з’яўляецца зыходным для іншых форм. Цыхун (Бел.-рус. ізал., 91) прапанаваў іншую этымалогію для бел. акаём. Мяркуючы па значэнню ’шустры, бойкі’, улічваючы структуру бел. акаём ’небасхіл, прастора, якую можна ахапіць вокам’, звязвае бел. акаёмшустры, бойкі’ з усх.-слав. око і яти. Параўноўваючы бел. слова і рус. дыял. окоём ’ашуканец, нягоднік’, ’скнара, скупянда і да т. п.’, аўтар лічыць, што ўнутраную форму гэтых слоў адлюстроўвае фразеалагізм оком яти ’ахопліваць вокам’; у якасці прыкладаў прыводзяцца гродз. зазроны (ад zьrěti) ’скупы, зайздросны’, рус. завидовать ’зайздросціць’, балг. свидлив ’скупы’. У такім выпадку значэнне хуткасці, бойкасці магло развівацца ў сувязі з паняццем ’ахопліваць вокам’, ’хутка, як вокам схапіць’ (бел. вокамгненна, гл.). Аўтар, аднак, меў у якасці рус. адпаведнікаў толькі прыклады з ярасл. гаворак і заўважыў, што надзейнасць гэтай бел.-рус. ізалексы невысокая, калі ўлічыць даныя аб міграцыі бел. насельніцтва ў гэты рэгіён (гл. падрабязней Бел.-рус. ізал., 91–92). Прымаючы пад увагу, што бел. і рус. словы сустракаюцца па разарваных арэалах, можна лічыць акаём/акаем усх.-слав. архаізмам. Што датычыцца ўласна этымалогіі, то адносна фанетыкі (гл. вышэй меркаванні Краўчука) параўн. яшчэ рус. алан. каётный ’які каецца, шкадуе аб зробленым’ і, магчыма, церск. каёмиться ’цырымоніцца, адмаўляцца’. Гл. акаёман.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ка́ім ’скупы’ (міёр., З нар. сл.), каімка, каіміна ’скупы і люты чалавек’ (міёр., З нар. сл.; Нар. словатв.). На думку Крыўко (З нар. сл.), ад уласнага біблейскага імя Каін. Гэта фармальна пацвярджаецца матэрыяламі слоўніка Насовіча. Рус. каін ’пракляты, які не раскаяўся, акаянны’. Народная этымалогія звязвае з каяцца. Трансфармацыі семантыкі і формы ў слове адбыліся ў выніку кантамінацыі зыходнай лексемы з гукава і сэнсава блізкай. Так, звяртае на сябе ўвагу ўжо разгледжанае намі каём, каёміна (гл.) ’шустры, бойкі’, рус. паўн., усх. окаём ’нягоднік, неслух, ашуканец’, ярасл. окоём ’хлус, нягоднік’, ’скнара, скупы’. Што датычыцца ўжывання ўласнага імя як апелятыва, то гэта з’ява добра вядомая, параўн. для той жа тэрыторыі адам ’скупы’. Апошняя паралель таксама сведчыць у карысць каім < Каін.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)