групавы амерыканскі бальны танец, які мае шматлікія варыянты кампазіцый, а таксама музыка да гэтага танца.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
бало́цісты, ‑ая, ‑ае.
1. Багаты на балоты. Балоцісты край.
2. Забалочаны, багністы. Вясной.. [рэкі] выходзілі з берагоў, шырока разліваліся па нізінах, паглынаючы шматлікія рачулкі, раўчукі і лясныя азёры, затапляючы ўсё навакол, ператвараючы балоцістую мясцовасць у суцэльны водны прастор.В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
німфалі́ды
(н.-лац. nymphalidae, ад гр. nymphe = німфа)
сямейства стракатых дзённых матылькоў, водзяцца ўсюды, асабліва разнастайныя і шматлікія ў тропіках.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ха́лі-га́лі
(англ. hully-gully)
групавы амерыканскі бальны танец, які мае шматлікія варыянты кампазіцый, а таксама музыка да гэтага танца.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
multiple
[ˈmʌltɪpəl]1.
adj.
шматразо́вы, шматлікі
multiple interests — шматлі́кія зацікаўле́ньні
2.
n., Math.
кра́тны лік
the lowest common multiple — агу́льны найме́ншы кра́тны лік
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
пралі́к, ‑у, м.
Памылка, промах, няўдача. Каму, як не .. [Чорнаму] былі добра відны шматлікія пралікі і прамашкі няспелых твораў нявопытных пачынаючых.Мележ.Кожны член партыі павінен умець крытычна ацэньваць зробленае, бачыць не толькі поспех, але і пралік, нявыкарыстаны рэзерв, каб заўтра ўлічыць упушчэнне і дасягнуць новай перамогі.«Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
receive[rɪˈsi:v]v.
1. атры́мліваць (у розных знач.);
receive information атры́мліваць інфарма́цыю;
We received numerous complaints about the airport noise. Мы атрымалі шматлікія скаргі на шум аэрапорта;
receive severe injuries быць жо́рстка збі́тым
2. прыма́ць (гасцей, наведвальнікаў)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
дро́цік1, ‑а, м.
Памянш.да дрот; невялікі кавалак тонкага дроту. Застаўшыся адзін, я адразу ж садзіўся за стол і да позняй ночы выбіраў, разводзіў і зноў зводзіў у адно шматлікія арміі лічбаў, ціха перакідваючы іх на дроціках лічыльнікаў.Ракітны.
дро́цік2, ‑а, м.
Старадаўняя кідальная зброя ў выглядзе невялікага кап’я.
[Грэч. doration — маленькае кап’ё.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
імане́нтны, ‑ая, ‑ае.
Кніжн. Пастаянна ўласцівы той ці іншай з’яве, абумоўлены яе сутнасцю; ўнутраны. Іманентны працэс. □ Што існуюць шматлікія гістарычныя і практычныя ўмовы (не гаворачы ўжо аб іманентных супярэчнасцях капіталізму), якія вядуць і прывядуць значна хутчэй да гібелі капіталізму, чым да ператварэння сучаснага капіталізму ў ідэальны капіталізм, — гэтага я, вядома, і не думаю аднаўляць.Ленін.
[Лац. immanens, immanentis.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БАРЖО́МІ,
горны бальнеакліматычны курорт у Грузіі. За 150 км ад Тбілісі ў Баржомскай цясніне ў даліне р. Кура. Засн. ў 1922. Субтрапічны клімат з мяккай маласнежнай зімой, цёплымі, сонечнымі летам і восенню. Шматлікія штучныя крыніцы і прыродныя выхады вуглякіслых мінер. водаў (на лячэнне выкарыстоўваюцца з 19 ст., значныя аб’ёмы экспартуюцца). Кліматычнае (аэрагеліятэрапія з чэрв. да канца кастр.) і бальнеалагічнае лячэнне хворых з расстройствамі функцый страўніка, кішэчніка, печані, жоўцевых шляхоў, абмену рэчываў і сардэчна-сасудзістай сістэмы. Больш як 100 санаторыяў, пансіянатаў і гасцініц, турысцкія і інш. базы адпачынку і экскурсійнага абслугоўвання, паветрана-канатная дарога, шматлікіяарх.-гіст. помнікі 12—18 ст., паблізу Баржомскі запаведнік.