шасце́ць, ‑ціць; незак.
Абл. Шастаць (у 1 знач.). Шасцяць у калоссі сярпы, Сцяною дабро залягло. Купала. Ідзе падарожніца хутка, Сукенка ад ветру шасціць. Калачынскі. Вечар быў цёплы, вуліца пустая, таямнічая, загадкава шасцелі лісцем таполі. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ша́станне ср.
1. шелесте́ние, шурша́ние;
2. разг. ре́зание;
3. кромса́ние;
4. разг. хожде́ние, шныря́ние;
1-4 см. ша́стаць
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Прышаста́ць (прышастаты) ’?’: Да пускай нас до танчику // Ныженьки проламаты, // Суконьки прышастаты (Доўн.-Зап., Пін.) Прэфіксальны дэрыват ад шастаць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Працмы́га ’пралаза, праныра, прайдзісвет’ (Нас.). Да цмы́гаць ’бегаць, шастаць’. Гл. яшчэ цмы́га, у семантычным плане аналагічнае да прайдоха, прайдзісвет і інш.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
шаст, ‑у, М ‑сце, м.
Разм. Дзеянне паводле дзеясл. шастаць (у 1 знач.), а таксама гукі гэтага дзеяння. Прайшло больш за месяц, як адгучаў апошні шаст касы, а на дварэ стаяў толькі пачатак жніўня, цёплага і лагоднага, як усё гэта лета. Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шамацець, шуршэць, шасцець, шастаць, шалясцець
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
Ашу́шкаць ’абмануць, абхітрыць’ (Шат.). Ад шушкаць ’шастаць, корпацца’ пад уплывам ашустаць (гл.); цікавая паралель балг. ошушкам ’абабраць да ніткі; з’есці ўсё да крошкі’ (ад шушка ’крышка’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пашасну́ць ’пахістаць’ (Нас.). Да па‑ і шастаць ’хістаць, калыхаць’, якое (як і ўкр. шастати, рус. шистать ’веяць зерне’, польск. szastać ’рухацца з шумам’), паводле Праабражэнскага, (Труды ИРЯ, 1, 90) з’яўляецца гукаперайманнем.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Нашэ́шкацца ’многа адзець на сябе’ (ТС). Параўн. славен. našeškati ’пабіць, адлупцаваць’, што, магчыма, сведчыць у карысць вядомай семантычнай мадэлі ўтварэння экспрэсіўных дзеясловаў, гл. нашу́шкацца; зыходным мог быць дзеяслоў тыпу шашчэць ’трашчаць, храбусцець’, відаць, звязаны з шастаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
На́рыць ’бадзяцца’ (Бяльк.). Разам з ны́рыць ’тс’ (Бяльк.) да *ner‑/nor‑/nar‑, што адлюстроўваюць аблаўтныя адносіны прасл. *noriti, роднаснага літ. nérti ’знікаць, ныраць, уцякаць у нару, у лес, у поле’, параўн. шны́рыць і шна́рыць ’шастаць, шукаць’, гл. нара́.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)