псалты́р, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Частка Бібліі, кніга псалмоў.

Чытаць П. падчас набажэнства.

|| прым. псалты́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

карэкту́ра, -ы, ж.

Выпраўленне памылак на адбітку друкарскага набору, а таксама сам гэты адбітак.

Чытаць карэктуру.

|| прым. карэкту́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

запо́ем, прысл.

1. Пра п’янства: працяглы час і бесперапынна.

Піць з.

2. перан. Адразу ў вялікай колькасці (разм.).

Чытаць з.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уго́лас, прысл.

1. Так, што чутно іншым, гучна, голасна.

Чытаць у.

2. перан. Адкрыта, на людзях.

Заявіць пра што-н. у.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паталдо́ніць

‘некаторы час талдоніць - паўтараць адно і тое ж, гаварыць, чытаць манатонна што-небудзь і без прамога дапаўнення’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. паталдо́ню паталдо́нім
2-я ас. паталдо́ніш паталдо́ніце
3-я ас. паталдо́ніць паталдо́няць
Прошлы час
м. паталдо́ніў паталдо́нілі
ж. паталдо́ніла
н. паталдо́ніла
Загадны лад
2-я ас. паталдо́нь паталдо́ньце
Дзеепрыслоўе
прош. час паталдо́ніўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

павучаць, вучыць □ чытаць мараль, чытаць натацыю

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

малапісьме́нны, -ая, -ае.

1. Які не ўмее добра пісаць і чытаць.

2. Выкананы недастаткова пісьменна, з памылкамі.

Пратакол напісаны малапісьменна (прысл.).

|| наз. малапісьме́ннасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чы́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

1. гл. чытаць.

2. Чытанне ўголас чаго-н.

3. Чытанне акцёрамі п’есы па ролях (від рэпетыцыі).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вёрстка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж. (спец.).

1. гл. вярстаць.

2. Звярстаны набор, а таксама яго адбітак.

Чытаць вёрстку.

|| прым. вёрстачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

word-blindness [ˈwɜ:dˌblaɪndnəs] n. med. стра́та здо́льнасці чыта́ць, алексі́я

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)