1. Асоба малодшага медыцынскага персаналу ў лячэбных установах, якая даглядае хворых і раненых, сочыць за чысцінёй у палатах і пад.
2.перан. Пра таго або тое, што дапамагае захаванню здароўя, чысціні каго-н., чаго-н.
Дзятлы і мурашкі — лясныя санітары.
|| ж.саніта́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак.
|| прым.саніта́рскі, -ая, -ае (разм.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ПУРЫТАНІ́ЗМ (ад лац. puritas чысціня),
плынь у кальвінізме, паслядоўнікі якой выступалі за паглыбленне Рэфармацыі, праведзенай зверху ў выглядзе англіканства (гл.Англіканская царква), супраць каралеўскага абсалютызму. Існаваў у 16—17 ст. ў Англіі. Пурытане вызначаліся рэліг. фанатызмам, заклікалі да аскетызму, маральнай і фіз.чысціні. Падзяляліся на памяркоўную (прэсвітэрыяне) і радыкальную (кангрэгацыяналісты) плыні. П. стаў ідэалаг. абгрунтаваннем рэвалюцыі 1640—53 (гл.Англійскія рэвалюцыі 17 стагоддзя), у якой прынялі ўдзел прадстаўнікі абедзвюх плыней.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
абсалю́т, ‑у, М ‑люце, м.
Кніжн. У ідэалістычнай філасофіі — вечная, нязменная першааснова ўсяго існага (дух, ідэя); у рэлігіі — боская сіла. Узвесці ў абсалют.// Нешта безадноснае, нічым не абумоўленае, незалежнае, самаіснае. // Найвышэйшае разумовае ўяўленне пра што‑н.; узор, мяжа дасканаласці. Абсалют ідэйнай чысціні.
[Ад лац. absolutus— самастойны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чысце́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.
Станавіцца больш чыстым (у 1, 4 і 7 знач.). За крокам крок, за метрам метр, За гектарам гектар — Чысцее поле тарфянішч, У сонцы ўжо абшар.Купала.Мы пілавалі тут і палявалі, Душой чысцелі ў чысціні расы.Камейша.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кандыцыяне́р
(фр. conditionneur, ад лац. conditio = умова, патрабаванне)
спецыяльная ўстаноўка для забеспячэння патрэбнай тэмпературы, чысціні і вільготнасці паветра ў памяшканні.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
сапра́на, нескл., н.
1. Самы высокі пеўчы (жаночы або дзіцячы) голас. Каларатурнае сапрана. □ [Алеся] была ўжо добра вядомай у Мінску салісткай хору, мела рэдкае па чысціні лірычнае сапрана.Рамановіч.// Спявачка з такім голасам.
2. Самая высокая партыя ў хоры.
3. Высокія па рэгістру разнавіднасці музычных інструментаў.
[Іт. soprano.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
экало́гія, -і, ж.
1. Навука аб узаемадзеянні раслінных і жывёльных арганізмаў паміж сабой і з навакольным асяроддзем, а таксама іх стане.
Э. раслін.
Э. глебы.
Э. лесу.
2.перан. Чысціня, правільнасць, абумоўленыя гарманічнымі суадносінамі элементаў; клопат аб такой чысціні.
Э. культуры.
Э. мовы.
Сацыяльная э. (узаемадзеянне чалавека, грамадства і навакольнага асяроддзя).
|| прым.экалагі́чны, -ая, -ае.
Э. стан вадаёма.
Экалагічныя росшукі.
Экалагічная этыка.
Экалагічна (прысл.) чыстае асяроддзе.
Экалагічна (прысл.) чыстыя прадукты.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
АФІНА́Ж (ад франц. affinage ачыстка),
працэс атрымання высакародных металаў высокай чысціні шляхам ачысткі ад дамешкаў; адзін з відаў рафінавання металаў. Золата і серабро ачышчаюць электролізам (чысты метал асядае на катодзе); атрыманае золата мае пробу не ніжэй за 999,9. Плаціну і металы плацінавай групы ачышчаюць т.зв. «мокрым» спосабам: раствараюць у мінер. кіслотах і асаджаюць спец. рэагентамі (хлорысты амоній, аміяк, цукар). Афінаж золата робяць і «сухім» спосабам: расплаўляюць, насычаюць хлорам, хларыды невысакародных металаў выпарваюць, хларыды серабра ўсплываюць на паверхню. Проба золата 996,5, серабра, адноўленага з хларыдаў, 999.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАНО́ВІЧ (Іосіф Іосіфавіч) (н. 9.5.1920, Мінск),
бел. жывапісец. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1959). У 1967—82 выкладаў малюнак і жывапіс у БПІ. Працуе ў розных жанрах станковага жывапісу, а таксама графікі. Героі яго твораў надзелены рысамі грамадз. значнасці, духоўнай чысціні, лірычныя і летуценныя. Асн. творы: «Брэсцкая крэпасць» (1959), «Героі бессмяротныя» (1961), «Памяць» (1969), «Салдаты» (1975), «Хлеб партызанам», «Сустрэча з мінулым» («Поле памяці»; абодва 1978), «Сейбіты» (1980), «Зямля мужнасці» (1981), партрэт М.Багдановіча (1990), «Змоўклі залпы гармат» (1993), «Агрэсія» (1995).
А.С.Наркевіч.
І.Белановіч. Сустрэча з мінулым (Поле памяці). 1978.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЫ́ЙСКАЯ РА́СА,
тэрмін у заходнееўрапейскай антрапалогіі і расазнаўстве, уведзены ў 19 стагоддзі. Абгрунтоўваў перавагу белай расы, у т. л. існаванне «вышэйшага» расавага тыпу — бялявых арыйцаў, заснавальнікаў вялікай цывілізацыі. Памылковасць тэрміна вынікала з блытаніны паняццяў моўнай і расавай класіфікацыі. У мовазнаўстве арыйскімі называюць індаіранскія мовы, але іх носьбіты не маюць агульных фізічных уласцівасцяў і не ўтвараюць адзінай расы. Тэорыя расавай перавагі, неабходнасці захавання чысціні крыві і пануючага становішча нямецкай нацыі стала асновай ідэалогіі германскіх фашыстаў, выкарыстоўвалася імі для абгрунтавання палітыкі захопу і заняволення іншых народаў.