scratch2 [skrætʃ] v.

1. дра́паць, дра́пацца; чу́хаць, чу́хацца

2. скрыпе́ць (пра пяро)

3. чы́ркаць сярні́чкаю

scratch one’s head infml чу́хаць паты́ліцу, заду́мвацца;

scratch my back and I will scratch yours ≅ ла́ска за ла́ску, паслу́га за паслу́гу

scratch along [ˌskrætʃəˈlɒŋ] phr. v. зво́дзіць канцы́ з канца́мі, перабіва́цца

scratch away [ˌskrætʃəˈweɪ] phr. v. выкрэ́сліваць; саскраба́ць

scratch off [ˌskrætʃˈɒf] phr. v. =

scratch awayscratch out [ˌskrætʃˈaʊt] phr. v. =

scratch awayscratch up [ˌskrætʃˈʌp] phr. v. назбіра́ць, назапа́сіць (грошай)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Скрэ́бці ‘драпаць’, ‘здзіраць, счышчаць’, ‘чысціць, абчышчаць (гародніну, рыбу)’, ‘чухаць’, ‘стругаць’, ‘трывожыць, непакоіць’. (ТСБМ, Касп., Шат., Сл. ПЗБ, Сцяшк., ЛА, 1, 4), скрэбці́ ‘тс’ (ТС), скрабсці́ (Касп., Варл., Шатал., Сл. ПЗБ, ЛА, 1), скрабці́ (Сл. ПЗБ, ЛА, 1, Др.-Падб.), скрэ́сць (Гарэц., Др.-Падб., Ласт., Юрч.), скрэ́сці (Сл. ПЗБ, ЛА, 1), скрэ́бцісячухацца’ (Жд. 1). Укр. скребти́, рус. скрести́, скресть, славен. škrébati, дзеясловы з інш. ступенню чаргавання гл. на скрабаць. Роднасныя літ. skrebéti ‘шумець, шамацець, шастаць’, skrãbalas ‘бразготка’, ãtskrabas ‘рэшткі’, лат. skrabt ‘скрэбці, скабліць, часаць, драпаць’, skrabstît ‘скрэбці’, с.-н.-ням. schrapen (*skrapôn), ст.-ісл. skrapa ‘драпаць, выкрэсліваць’, англ. scrape ‘скрэбці’, лац. scrobis ‘яма’ (гл. Фасмер 3, 656 з літ-рай; Новое в рус. этим., 210). Сной₁ (636) рэканструюе прасл. *skre(b)ti, якое ўзыходзіць да і.-е. *(s)kerb(h)‑ ‘рэзаць, аддзяляць вострым прадметам’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

drapać się

drap|ać się

незак.

1. скрэбціся, драпацца;

2. чухацца;

pies ~ie się — сабака чухаецца;

drapać się w głowie прам., перан. чухаць патыліцу;

3. лезці; караскацца; прадзірацца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

марудзіць, кешкацца; бавіцца, валаводзіць (разм.); длубацца (абл.); цягнуць, спаць, чухацца (перан.) □ цягнуць валынку, цягнуць ката за хвост, круціць вала за хвост, спаць у шапку

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

krtzen

vt

1.

дра́паць, чу́хаць, скрэ́бці

den Hals ~ — дра́паць [раздражня́ць] у го́рле (пра дым і г.д.)

er fühlt sich gekrtzt — разм. ён адчува́е сябе́ уце́шаным [задаво́леным]

2.

vi разм. дра́паць, піса́ць кара́кулямі [крамзо́лямі]

auf der Gige ~ — пілі́каць на скры́пцы

3.

(sich) чу́хацца, скрэ́бціся

sich hnter dem Ohr ~ — пачу́хаць [паскрэ́бці] сябе́ за ву́хам

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

дра́цца, дзяруся, дзярэшся, дзярэцца; дзяромся, дзерацеся, дзяруцца; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Раздзяляцца на часткі, на кавалкі; раздзірацца. Папера лёгка дзярэцца. // Зношвацца да дзірак; рвацца (пра адзенне, абутак). — Есці пры маёй рабоце хапае, абутак і вопратка не дзярэцца і не вельмі пэцкаецца. Кулакоўскі.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Знімацца, адрывацца. Дзяры лыка пакуль дзярэцца. Прыказка.

3. Мець прывычку драць (у 3 знач.); драпацца. [Зыгмусь:] Я да.. [Юзі], а яна або ўцякае, або пазурамі дзярэцца, як кошка. Чорны.

4. Драпаць адзін аднаго. Каты дзяруцца.

5. Разм. Чухацца, тручыся аб што‑н. або драпаючы пальцамі. Дзярэцца, як карослівы.

6. Разм. Паднімацца на што‑н. высокае, чапляючыся рукамі і нагамі; караскацца. Мне так захацелася пабываць на вяршыні кургана, як у маленстве: гоп-гоп! — некалькі падскокаў, і ты ўжо дзярэшся пад самую сасну. Кірэенка. // Вырастаючы, паднімацца ўверх, чапляючыся за што‑н. (пра расліны). Адбуяла ў агародах хмельная летняя зеляніна — павесілі галовы сланечнікі, не дзярэцца на платы гарбузнік. Навуменка. // Прабірацца праз што‑н. цяжкапраходнае. Драцца праз густы ельнік. // перан. Імкнуцца заняць як можна вышэйшае становішча ў грамадстве. Цяпер спакойны за сябе Пахом: «Палезу вышай — вывезе дыплом». І па службовай лесвіцы дзярэцца... Маеўскі.

7. Разм. Моцна крычаць, плакаць. Чаго .. [дзіця] дзярэцца на ўвесь лес? Васілевіч. Дарэктар рвецца на кавалкі. Зламаў на блясе ўжо дзве палкі, Дзярэцца, нема л[я]мантуе, — Такі там гвалт — хай бог ратуе! Колас.

8. Зал. да драць (у 1, 2 і 5 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

scratch

[skrætʃ]

1.

v.t.

1) абдзіра́ць; ша́рпаць

Your shoes have scratched the floor — Ты паша́рпаў чараві́камі падло́гу

2) дра́паць; рабі́ць дра́піны

The cat scratched him — Кот падра́паў яго́

3) чу́хаць

He scratched his head — Ён пачу́хаў галаву́

4) чы́ркаць

to scratch a match on the wall — чыркану́ць запа́лкай аб сьцяну́

5) крэ́мзаць; піса́ць сьпяша́ючыся

6) зь ця́жкасьцю сабра́ць або́ наскрэ́бсьці (гро́шай)

2.

v.i.

1) дра́цца; дра́пацца

2) чу́хацца

3) рыпе́ць, дра́паць (пра пяро́)

4) зь ця́жкасьцю дава́ць ра́ды

3.

n.

1) дра́піна f

2) скрып, рып -у m., дра́паньне n.

the scratch of a pen — дра́паньне пяра́ (гук)

3) Sport. лі́нія ста́рту

4.

adj.

1) сабра́ны насьпе́х, збо́рны

a scratch meal — згатава́ны насьпе́х абе́д або́ вячэ́ра

a scratch football team — сабра́ная насьпе́х футбо́льная кама́нда

2) выпадко́вы

a scratch shot — выпадко́вы стрэл

- from scratch

- scratch out

- up to scratch

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)