чужа́к, ‑а, м.

Разм.

1. Тое, што і чужынец. І на душы лёгка: нездарма ён, капітан, арыштаваў прышэльцаў-чужакоў, нездарма ішоў на рызыку, падпаўзаючы да дарогі. Ваданосаў. Станіслаў не разумеў, навошта гэта яму, вярнуўшыся на сваю радзіму, быць як бы чужаком у ёй. Сабаленка.

2. Не родны чалавек, не сваяк. Жонку Макар болей не чапаў. Жыў чужаком у сваёй хаце. Асіпенка. [Іван:] — А можа антыпатыя да .. [дырэктара] ў цябе [Надзя] ад рэўнасці, што ён, чужак, робіцца дарагі тваёй дачцэ? Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

stranger

[ˈstreɪndʒər]

n.

1) незнаёмы, невядо́мы -ага m., незнаёмая, невядо́мая f.

2) неазнаёмлены -ага m.

3) чужы́ -о́га m., чужа́я f., чужані́ца -ы m. & f.

4) чужы́нец -ца m., чужы́нка f.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

denizen

[ˈdenɪzən]

n.

1) жы́хар -а́, насе́льнік -а m.

Fish are denizens of the sea — Ры́бы — насе́льнікі мо́ра

2) чужы́нец, яко́му нада́дзеныя пэ́ўныя правы́

3) запазы́чанае сло́ва

4) акліматызава́ная расьлі́на, зьвер, пту́шка

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

alien

[ˈeɪliən]

1.

n.

1) іншазе́мец, чужазе́мец, чужы́нец -ца m.

2) пры́хадзень з ко́смасу

2.

adj.

1) чужы́, заме́жны

an alien language — чужа́я мо́ва

alien domination — чужа́я ўла́да, чужо́е панава́ньне

2) неўласьці́вы, нязвы́чны

Unkindness is alien to her nature — Няве́тласьць неўласьцівая ёй

3) іншасьве́тны, іншаплянэ́тны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Сват ‘асоба, якая сватае жаніху нявесту ці нявесце жаніха’, ‘бацька мужа ў адносінах да жончыных бацькоў ці наадварот’ (ТСБМ, Шат., Бяльк., Сцяшк., З нар. сл., Бір. дыс., Сл. ПЗБ, ТС, Байк. і Некр.), ‘на вяселлі родзіч з боку маладога’ (Сл. ПЗБ), ‘адзін з удзельнікаў вясельнай дружыны’ (віл., З нар. сл.), сваты́ ‘бацькі маладых і ўсе родныя госці’ (“якіх называюць сватамі”, Сержп. Прымхі), свато́ве ‘тс’ (Нас., Касп.). Укр., рус. сват, ст.-рус. сватъ, польск. swat, н.-луж. svat ‘шафер, дружка’, ‘усякі сваяк заручанай пары’, чэш. svat, славац. svat ‘бацька зяця або нявесткі’, серб.-харв. сва̏т ‘сват’, славен. svȃt ‘сват, дружка’, балг., макед. сват ‘сват’, дыял. ‘сваяк’. Прасл. *svatъ, дэрыват ад кораня *swo‑ ‘свой’, з і.-е. *su̯a‑tō (*swō‑t‑), дзе ‑t‑ вытворнае ад займеннікавага кораня (гл. той), першапачаткова ‘свой, блізкі чалавек, суродзіч’; значэнне ‘чалавек, які сватае’ з’явілася пазней пад уплывам дзеяслова *svatati (гл. Трубачоў, История терм., 142–143). Паралелі ў літ. svẽcias, svẽtis ‘госць (чужынец)’, грэч. (Ϝ)έτης ‘родзіч, прыяцель’, гоц. swēs ‘уласны’, ст.-інд. svás ‘свой’. Махэк₂ (594) на аснове чэш. svatví * < *svatvьji адносіць слова да асновы на ‑u‑ і параўноўвае з авест. xvaētu‑, што адвяргаецца па фанетычных прычынах. Гл. Фасмер, 3, 570; Борысь, 589; Шустар-Шэўц, 1384; БЕР, 6, 534–535; Сной₂, 713; Глухак, 597 (збліжае з *xvatati, гл. хватаць); Шаўр, Etymologie, 45 (дапускае незалежнае ад славянскіх развіццё балтыйскіх і грэчаскай формаў).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)