Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
МЯККАЦЕ́ЛКІ (Cantharidae),
сямейства насякомых атр. жукоў. Каля 4 тыс. відаў. Пашыраны ўсюды. Жывуць у розных біятопах, пераважна ў лясах, садах, на лугах. Да М. належаць і светлякі. На Беларусі больш за 30 відаў, найб. трапляецца М. цёмная, або бурая (Cantharis fusca), М. парасонавая (Rhagonycha fulva) і інш.
Даўж. да 15 см. Цела падоўжанае, плоскае, бывае ўкрыта валаскамі. Покрывы мяккія, у т. л. надкрылы (адсюль назва). Афарбоўка жоўтая, зялёная, карычневая або чорная, з метал. адлівам. Вусікі 11-членікавыя, пераважна ніткападобныя. Жукі і лічынкі — драпежнікі. Кормяцца насякомымі і малюскамі. Лічынкі цёмныя, укрыты мяккімі валаскамі. Развіваюцца ў глебе, лясным подсціле, гнілой драўніне, пад карой. Страваванне лічынкі пазакішачнае (выпускае ферменты, што разрэджваюць тканкі здабычы, потым усмоктвае атрыманую вадкасць). Зімой у цёплыя дні лічынкі некат. М. (што зімуюць) могуць паяўляцца на снезе (адсюль другая назва «снежны чарвяк»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
во́сеньскі, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і асенні. Была густая цёмная восеньская ноч.Скрыган.Бабка Наста гаварыла доўга і многа,.. гутарка лілася безупынным зацяжным восеньскім дожджыкам.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
pinstripe[ˈpɪnstraɪp]n.
1. то́нкая све́тлая пало́ска (на матэрыі)
2.цёмная ткані́на ў бе́лую вертыка́льную пало́ску;
a pinstripe suit касцю́м у то́нкую пало́ску
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
КУЛІК-ВЕРАБЕ́Й (Calidris minuta),
птушка сям. бакасавых атр. сеўцападобных. Пашыраны ў тундрах Еўразіі. На Беларусі рэдкі пралётны від. Трапляецца на пясчаных водмелях і косах рэк.
Даўж. да 17 см, маса да 27 г. Афарбоўка стракатая, зверху цёмная, з іржава-рыжай аблямоўкай, брушка белае. Дзюба і ногі чорныя. Корміцца насякомымі і іх воднымі лічынкамі, малюскамі, дробнымі ракападобнымі. Нясе 3—4 яйцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
мірыя́ды, ‑аў; адз.няма.
Вельмі вялікая, незлічоная колькасць. Вераснёўская ноч была цёмная, толькі бліскучае неба з мірыядамі зорак холадна асвятляла зямлю.Рамановіч.Возера ў мірыядах іскраў злёгку хвалюецца.Пестрак.
[Ад грэч. myrias (myriados) — дзесяць тысяч.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Тума́жыцца ‘хмарыцца’ (ТС). У аснове слова, відаць, назоўнік *тумага, параўн. укр.тума́ ‘цёмная хмара’, валын.тумо́йу туманʼі́ти ‘быць у змрочным настроі’ (Арк.), гл. ту́мны. Менш верагодна — у выніку кантамінацыі лексем тума́ніцца і кула́жыцца ‘станавіцца пахмурным (пра надвор’е)’, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
хрыстапрада́вец, ‑даўца, м.
Уст. Прадажнік, здраднік; юда. — Каб на цябе [паліцая] хмара цёмная найшла, каб ты праваліўся скрозь зямлю на гэтым месцы, ірад, хрыстапрадавец акаянны, — шаптала, стоячы ля запечку, Грысіха.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
махі́на, ‑ы, ж.
Разм. Што‑н. вельмі вялікае, грувасткае. Непадалёку відна была цёмная махіна паравоза.Васілёнак.Каля фермы стоўпілася многа народу. Цікава паглядзець, як закінуць на вяршыню каркаса такую махіну.Дадзіёмаў.
[Ад лац. machina — машына.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БАКСЁР, нямецкі бульдог,
парода службовых сабак. Выведзены ў Германіі ў канцы 19 ст. скрыжаваннем англ. бульдогаў і ням. булен-бейсераў. Пашыраны ва ўсім свеце.
Канстытуцыя моцная, шыракацелая. Выш. ў карку 58—68 см. Масць рыжая, тыгравая, зрэдку белая, рабая, плямістая. Морда чорная або цёмная, вакол вачэй цёмныя кругі («акуляры»). Шэрсць кароткая, прамая, шорсткая. Хвост купіруюць у маладым узросце. Тып паводзін ураўнаважана-рухомы. Добра дрэсіруецца. Характэрны алюр — галоп.