Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
stronghold
[ˈstrɔŋhoʊld]
n.
1) цьвярды́ня, цытадэ́ль, крэ́пасьць f.
2) бясьпе́чнае ме́сца
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
citadel
[ˈsɪtədəl]
n.
1) крэ́пасьць, цытадэ́льf.
2) цьвярды́ня f., мо́цная апо́ра
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ТУ́ШПА,
старажытны горад на ўсх. беразе воз. Ван, сталіца дзяржавы Урарту (9 — пач. 6 ст. да н.э.). Цытадэль Т. знаходзілася на скале, горад — каля яе падножжа на месцы сучаснага г.Ван (Турцыя). Пры цару Менуа (канец 9 ст. да н.э.) да горада праведзены канал ад горных крыніц. Арм. гісторык 5 ст.н.э. Маўсес Харэнацы апісаў скалу, канал і прывёў паданне пра будаўніцтва Вана царыцай Шамурамат (Семірамідай). У 1827 ням. археолаг Ф.Шульц даследаваў рэшткі крапасных сцен, высечаныя ў скале памяшканні (магчыма, грабніцы цароў) і скапіраваў клінапісныя надпісы. У 1916 І.А.Арбелі знайшоў у нішы на скале гары стэлу з летапісам цара Сардуры II (сярэдзіна 8 ст. да н.э.). Т. неаднаразова згадваецца ў асірыйскіх крыніцах. У 735 да н.э. асірыйцы разбурылі горад, але крэпасць узяць не змаглі. У пач. 6 ст. да н.э.цытадэль разбурылі мідыйцы, але жыццё на цытадэлі працягвалася і пры Ахеменідах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЖАДХПУ́Р,
горад на ПнЗ Індыі, у штаце Раджастхан. Засн. ў сярэдзіне 15 ст. Каля 700 тыс.ж. (1994). Чыг. вузел. Вытв-сць тканін, скураных, фармацэўтычных, метал. вырабаў; маст. рамёствы (апрацоўка слановай косці, выраб упрыгожанняў са шкла, лакавых сувенірных рэчаў, культавага адзення і інш.). Гар. ўмацаванні і цытадэль 16 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕНДЭ́Р,
горад у Малдове. Засн. ў 12 ст. 130 тыс.ж. (1992). Прыстань на р. Днестр, чыг. вузел. Лёгкая (тэкст.-ткацкая, баваўняна-прадзільная, швейная, абутковая), дрэваапр. (вытв-сць мэблі), харч.прам-сць, машынабудаванне (суднабудаванне, суднарамонт, эл.-тэхн.). Гіст.-краязнаўчы музей, карцінная галерэя. Цытадэль 16 ст. (перабудавана ў 18—20 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛІ́МУТ (Plymouth),
горад на ПдЗ Вялікабрытаніі, на п-ве Корнуал. Засн. ў 12 ст. Каля 300 тыс.ж. (2000). Порт каля ўпадзення р. Плім у прал. Ла-Манш. Цэнтр суднабудавання і суднарамонту. Рыбалавецкі цэнтр. Марская біял. лабараторыя і акварыум. Ваенна-марская база. Музей і маст. галерэя. Цэрквы 15 і 17 ст., цытадэль 17 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫЯРБАКЫ́Р (Diyarbakir),
горад на ПдУ Турцыі, на р. Тыгр. Адм. ц. іля (адм. адзінка) Дыярбакыр. 381,1 тыс.ж. (1990). Чыг. ст., вузел аўтадарог. Аэрапорт. Прам-сць: тэкст., харч., маш.-буд., аўтазборачная. Саматужны выраб тканін і саф’яну. 2 ун-ты. Арх. помнікі: цытадэль 4—12 ст., гар. муры 11—12 ст., мячэці 12 і 16 ст., медрэсэ 12 ст. (цяпер музей).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕТЭ́ХСКІ ЗА́МАК,
старажытная цытадэль і рэзідэнцыя груз. цароў. Пабудаваны ў 5 ст. ў Тбілісі, на левым беразе р. Кура. Неаднаразова быў разбураны і перабудаваны. У пач. 19 ст. старыя ўмацаванні разабраны і на іх месцы пабудаваны астрог для паліт. вязняў. У 1934—42 у М.з. размяшчаўся Дзярж. музей мастацтваў Груз. ССР. У 1959 пры добраўпарадкаванні Тбілісі знішчаны. Захаваўся Метэхскі храм 13 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПОРТ-ЛУІ́ (Port Louis),
горад, сталіца дзяржавы Маўрыкій, на ПнЗ в-ва Маўрыкій. Адм. ц. акругі Порт-Луі. Засн. ў 1736. 145,8 тыс.ж. (1996). Гал. порт краіны. Вузел аўтадарог. Паліт., эканам. і культ. цэнтр краіны. Прам-сць: нафтаперапр., хім. (з-д штучных угнаенняў), харчасмакавая (цукр., алейная, тытунёвая). Ун-т. Музеі: горада, гіст., маст. галерэя. Стараж. форт «Адэлаіда» і цытадэль. Цэнтр турызму.