цытадэ́ль, -і, мн. -і, -ей і -яў, ж.

1. Гарадская крэпасць.

2. перан., чаго. Цвярдыня, апора (высок.).

Ц. міру.

Брэсцкая ц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цытадэ́ль

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз. мн.
Н. цытадэ́ль цытадэ́лі
Р. цытадэ́лі цытадэ́лей
цытадэ́ляў
Д. цытадэ́лі цытадэ́лям
В. цытадэ́ль цытадэ́лі
Т. цытадэ́ллю цытадэ́лямі
М. цытадэ́лі цытадэ́лях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

цытадэ́ль ж., прям., перен. цитаде́ль

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цытадэ́ль, ‑і, ж.

1. Гарадская крэпасць. Камуністычная партыя і Савецкі ўрад, Радзіма-маці высока ацанілі стойкасць абаронцаў Брэсцкай цытадэлі, прысвоіўшы ёй ганаровае званне «Крэпасць-герой». «Помнікі». // Пра крэпасць наогул. Быў час, Калісьці ў суседзяў, ды і ў нас, Усюды будавалі цытадэлі. Корбан. На беразе Рыёна — спавітыя дзікім вінаградам руіны старажытнай турэцкай цытадэлі. Самуйлёнак.

2. перан. Цвярдыня, апора чаго‑н. Лес партызанам — надзейная зброя, Пушча — магутная іх цытадэль. Глебка.

3. перан. Астрог, турма. [Леановіч:] — У ваенны час за такую справу, якой мы хочам заняцца, пагражае цытадэль. Караткевіч.

[Ад іт. citadella — гарадок.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

«Цытадэль» (аперацыя ням.-фаш. захопнікаў) 3/245

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Цытадэль (у Брэсцкай крэпасці) 2/422, 430, 431

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ЦЫТАДЭ́ЛЬ (ад італьян. citadella літар. — маленькі горад),

1) найб. умацаваная цэнтр. ч. горада або крэпасці, разлічаная на самаст. абарону ў выпадку разбурэння вонкавых фартыфікацыйных збудаванняў; апошні пункт абаронцаў пры штурме. Ц. ўзніклі ў гарадах Стараж. Егіпта, Месапатаміі і інш. Гіст. назвы — акропаль (Стараж. Грэцыя), капітолій (Стараж. Рым). На Беларусі Ц. былі дзядзінцы, пазней астрогі. З 13—14 ст. ролю Ц. выконвалі замкі і вежы-данжоны (гл. Камянецкая вежа, Тураўская вежа). Ц. складаліся з абарончых збудаванняў розных тыпаў і канструкцый (умацаваныя драўляныя тыны, равы, валы, муры, вежы і інш.), дзе размяшчаліся адм. і культавыя пабудовы, жылі князь з дружынай і інш. Часцей іх будавалі на натуральных або штучных узвышшах, на лініі крапасных сцен, унутры горада (крэпасці) ці за іх межамі. Ц. мелі абароннае значэнне да пач. 20 ст. (гл. Бабруйская крэпасць, Брэсцкая крэпасць).

2) Унутраны аб’ём карабля (да 3/4 яго даўжыні), абмежаваны бранявымі паясамі, пераборкамі (траверзамі) і палубай, для размяшчэння жыццёва важных часцей (машынных і кацельных аддзяленняў, боезапасаў і інш.).

3) У пераносным значэнні Ц. — гал. апорны пункт (цэнтр) якой-н. арг-цыі, цвярдыня, крэпасць, апора.

т. 17, с. 154

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

цытадэ́ль ж.

1. Zitadélle f -, -n; Féste f -, -n;

2. перан. Bóllwerk n -(e)s, -e, Hóchburg f -, -en

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

цытадэ́ль

(іт. cittadella = маленькі горад)

1) найбольш умацаваная ўнутраная частка горада або крэпасці, прыстасаваная да самастойнай абароны, а таксама крэпасць наогул;

2) перан. апора.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

цытадэ́ль

(іт. cittadella = літар. маленькі горад)

1) найбольш умацаваная ўнутраная частка крэпасці, прыстасаваная для самастойнай абароны, а таксама крэпасць наогул;

2) перан. апора, цвярдыня (напр. ц. гуманізму).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)