цма́каць разм. schmtzen vi (чмякаць; цалаваць); schnlzen vi (языком, пальцамі)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

kiss

[kɪs]

1.

v.t.

цалава́ць

2.

v.i.

цалава́цца

3.

n.

пацалу́нак -ка m.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Бу́сяцьцалаваць’ (Касп.), бу́сіць ’тс’ (Гарэц., Нас.), бусява́цца ’цалавацца’ (Сцяшк. МГ); бу́ся, бу́сі ’пацалуначкі’ (дзіцячае; Шат., Гарэц., Нас., Бесар.), бу́ські (даць буські) ’пацалаваць (дзіця)’ (Сцяц.), бу́ськы ’пацалунак’ (Клім.), бу́ські, бу́сенькі ’тс’ (Бяльк., Касп., Нас.). Укр. бу́зя ’рот, твар’, да́ти бу́зі ’пацалаваць’. Параўн. далей польск. buzia ’роцік; пацалунчык’, балг. бу́за ’шчака’, рум. buză ’губа’, алб. buzë ’тс’, лац. bucca ’рот’, ням. Buß ’пацалунак’, bussenцалаваць’, літ. bučiúotiцалаваць’, bùč, bùčiu (выклічнік) і г. д. Лічыцца гукапераймальным словам, вядомым (у розных фанетычных варыянтах) у многіх мовах. Гл. Слаўскі, 1, 52; Коржынэк, Studie, 194; Фрэнкель, ZfslPh, 13, 234; Фрэнкель, 61. Але Рудніцкі (242) думае пра памяншальнае ўтварэнне ад губа́: губа́ > губу́ся > бу́ся > бу́зя. Кюнэ (Poln., 47) мяркуе, што бел. слова запазычана з польск. buzia.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

чмо́каць разм.

1. schmtzen vi, schnlzen vi;

2. (цалаваць) schmtzend küssen, bknutschen (разм.)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

цалава́цца, ‑луюся, ‑луешся, ‑луецца; незак.

Цалаваць адзін аднаго. Пракоп абняў Лапка, і сталі яны цалавацца. Колас. [Бацька] ўсіх абнімаў, цалаваўся з усімі рабочымі. Лынькоў. / у перан. ужыв. Плыла, цалавалася хмарка з зямлёй. Куляшоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

плю́скаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм.

1. Лыпаць, моргаць (вачамі). Бацька маўчаў і сонна плюскаў вачыма. Хомчанка. Іра плюскае вачыма і паказвае мне: маўляў, выходзь і чакай. Сабаленка.

2. Хлюпаць, плюхаць, плюхцець. Пад нагамі плюскала вада. Пянкрат.

3. Іран. Цалаваць, цмокаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чыстапаро́дны, ‑ая, ‑ае.

1. Які належыць да якой‑н. адной пароды, мае ўласцівыя ёй прыкметы (пра свойскую жывёлу). Чыстапародная жывёла, сытыя цяляты на адпоі, такія аднолькавыя і чысценькія, што нават далёкаму ад сантыментаў мужчыну хочацца цалаваць іх у зорачкі на лбе. Караткевіч. // Які складаецца з такой жывёлы. Чыстапародны статак.

2. Звязаны з якой‑н. адной пародай; які праводзіцца без змешвання з іншымі пародамі. Чыстапароднае развядзенне сельскагаспадарчай жывёлы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лебязіць ’ліслівіць’ (Бяльк.). Укр. лебезувати ’заляцацца’, ’малоць языком’, лебедіти ’балбатаць’, ’спяваць’, ’канькаць’, рус. лебезить ’выдыгаць’, ’падлабуньвацца’, наўг. ’падманваць’ (лебезить), ’балбатаць, плявузгаць’, цвяр. ’лапатаць, гаварыць хутка’, смал. лебезила ’ліслівец’, кастр., наўг., перм. лебеза ’тс’ — другая ступень чаргавання галоснай асновы: рус. пск., перм., валаг. лабза, лабза і лобза ’ліслівец’, валаг., цвяр., уладз., тамб. лабзить ’удыгаць, дагаджаць, падлашч-вацца’, лобзатьцалаваць’, славен. labęzati ’балбатаць, малоць’ і да таго падобныя экспрэсіўныя словы ў іншых слав. мовах (гл. Слаўскі, 4, 15; Фасмер, 2, 471; Бязлай, 2, 118) з асновай *lab‑ / ЧаЫі‑/*leb‑ (Покарны, 651, 655–657).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зацалава́ць 1, ‑лую, ‑луеш, ‑луе; зак., каго-што.

Абсыпаць, пакрыць пацалункамі. Мы павіталіся з.. [малой], як дарослыя, а любасці ў маёй душы было настолькі больш, што мне, каб выказаць яе, трэба было б на рукі ўзяць, зацалаваць дзяўчынку, як дзіця. Брыль. // Стаміць пацалункамі. Сашка і цяпер памятаў, як.. [цётка] яго ледзь не зацалавала, як увесь час гладзіла па стрыжаных жорсткіх валасах. Ус.

зацалава́ць 2, ‑лую, ‑луеш, ‑луе; зак.

Разм. Пачаць цалаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лабжэ́нне ’цалаванне’ (Нас.), ст.-бел. лобызати (XVII ст.), ст.-слав. лобъзати, лобызати ’любіць, адносіцца па-сяброўску, цалаваць’ (параўн. яшчэ рус. лабзить ’падлізвацца, ліслівіць’, лсібза ’ліслівец’, укр. лабза, лабзюк ’жабрак’, чэш. labužiti ’ласавацца’), якое з’яўляецца роднасным да лац. lambd, -ere ’лізаць’, ст.-в.-ням. laffen ’тс’ < і.-е. *lāb- (*labh/ lap(h) ’сёрбаць, хлябтаць’, ст.-англ. lapian ’піць, хлябтаць’ (Бернекер, 1, 726: Мее, MSL, 16, 242; Фасмер, 2, 508). Апаматапеічнае (Скок, 2, 312). Суф. ‑ъг‑/‑yz‑ мае экспрэсіўпы характар (Махэк₂, 316), што выклікала шырыню семантыкі. На беларускай тэрыторыі адбыўся пераход з > ж (гл. Кар скі, 1, 358).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)