Запаленне слізістай абалонкі носа, якое суправаджаецца слізіста-гнойнымі выдзяленнямі і чханнем. Хранічны насмарк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Stóckschnupfenn -s храні́чны на́смарк
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
dipsomania
[,dɪpsəˈmeɪniə]
n.
дыпсама́нія f., храні́чны запо́й
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
confirmed
[kənˈfɜ:rmd]
adj.
1) пацьве́рджаны, даве́дзены, абгрунтава́ны
2) закаране́лы (маню́ка), заўзя́ты (п’я́ніца)
3) храні́чны
a confirmed invalid — храні́чны кале́ка
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ДАКРЫЯАДЭНІ́Т (ад грэч. dakryon сляза + адэн... + ...іт),
запаленне слёзнай залозы вока. Бывае востры і хранічны. Востры Д. найчасцей інфекц. паходжання Прыкметы: ацёк, боль, пачырваненне кан’юнктывы вонкавай часткі верхняга павека, можа павышацца тэмпература цела. Лячэнне тэрапеўтычнае. Хранічны Д. узнікае на фоне некат. хвароб (туберкулёз, сіфіліс, хвароба Мікуліча і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРАХЕІ́Т,
запаленне слізістай абалонкі трахеі. Бывае востры і хранічны. Востры Т. выклікаюць мікраарганізмы (часцей вірусы), пераахаладжэнне і інш.; часта ён спалучаецца з рынітам, фарынгітам, ларынгітам, бранхітам. Хранічны Т. развіваецца з вострага (асабліва пры курэнні). Прыкметы; прыступападобны кашаль (сухі або з макротай), боль у глотцы і за грудзінай, ахрыпласць. Лячэнне тэрапеўт., фізіятэрапеўтычнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРЫЯДАНТЫ́Т, перыцэментыт,
запаленне тканак (перыядонту), што акружаюць корань зуба. Адрозніваюць востры, хранічны і хранічны ў стадыі абвастрэння. Паводле ступені пашыранасці паталаг. працэсу П. падзяляюць на ачаговы і дыфузны. Узнікае ад інфекцыі (напр., нявылечаны пульпіт), траўмы (напр., пералом зуба ад удару, раскусвання арэхаў), таксічнага ўздзеяння лек. сродкаў (напр., мыш’яковістай пасты). Прыкметы: ныючы боль, які ўзмацняецца пры націсканні на зуб, прыпухласць і пачырваненне дзясны вакол хворага зуба. Запаленчы працэс пашыраецца ад цеплавых працэдур. Лячэнне стаматалагічнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІМФАДЭНІ́Т (ад лімфа + грэч. adēn залоза),
запаленне лімфатычных вузлоў у чалавека. Развіваецца як рэакцыя на пападанне ў лімфатычныя вузлы прасцейшых, мікробаў, вірусаў, радзей — іншародных рэчываў. Адрозніваюць Л. востры і хранічны, па прычынным фактары — неспецыфічны і спецыфічны. Часцей сустракаецца Л. востры неспецыфічны як другасная рэакцыя на інфекцыю (ангіна, карыёзныя зубы, фурункулы і інш.). У дзяцей інфекцыя пранікае праз трахеябранхіяльнае дрэва і страўнікава-кішачны тракт. Прыкметы: павышэнне т-ры цела, ламота ў суставах, павелічэнне лімфавузлоў і інш.Хранічны неспецыфічны Л. бывае рэдка, часцей — лімфадэнапатыя. Лячэнне тэрапеўтычнае і хірургічнае.
інфекцыйна-алергічнае захворванне злучальнай тканкі артэрый (пераважна дробных і сярэдніх). Адносіцца да рэўматычных хвароб, таксама да сістэмных васкулітаў (запаленне крывяносных сасудаў). Найчасцей пашкоджваюцца сасуды нырак, радзей — каранарныя артэрыі сэрца, брыжэйкі, печані, галаўнога мозга. Пры пашкоджанні злучальнай тканкі ў сценках артэрый могуць развіцца ачагі фібрыноіднага некрозу з эксудатыўным і прадукц. запаленнем (напр., прадукц. васкуліты). Адрозніваюць П.в. востры (інфаркты і кровазліцці ў органах) і хранічны (склератычныя змены з далейшай недастатковасцю органаў). У нырках развіваецца падвостры ці хранічны гламеруланефрыт — двухбаковае дыфузнае запаленне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЫСТЫ́Т (ад грэч. kystis пузыр),
запаленне слізістай абалонкі мачавога пузыра. Адрозніваюць востры і хранічны, ачаговы і дыфузны, першасны і другасны (ускладненне інш. захворванняў мачавога пузыра, нырак, маткі і інш.), таксама інфекц. (найб. часты) і неінфекц. (напр., лекавы, траўматычны).
Узнікненню Ц. садзейнічаюць пераахаладжэнне, ператамленне, застой мачы пры адэноме прастаты і інш. Прыкметы вострага Ц.: частае балючае мочаспусканне, лейкацыты ў мачы (пры цяжкіх Ц. — дамешкі гною і крыві). Хранічны Ц. бывае першасны, як вынік вострага, прыкметы выяўлены слабей, бываюць перыяд. абвастрэнні. Ускладненні: перфарацыя мачавога пузыра, піеланефрыт. Лячэнне тэрапеўт., зрэдку хірургічнае.