ло́дар, ‑а, м.

Разм. неадабр. Той, хто не хоча працаваць; гультай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Hrzenslust f - уце́ха, ра́дасць;

nach ~ ко́лькі душа́ хо́ча

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

зае́сціся, -е́мся, -ясі́ся, -е́сца; -ядзі́мся, -ясце́ся, -яду́цца; -е́ўся, -е́лася; -е́шся; зак., з кім і без дап. (разм.).

Счапіцца ў злоснай сварцы або быць у непрымірымых адносінах з кім-н.

З. з суседам.

Ён так заеўся, што ні ў чым не хоча саступаць.

|| незак. заяда́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

НО́ВІЧ (А.) (сапр. Ціхановіч ці Цэхановіч),

бел. пісьменнік пач. 20 ст. Па адукацыі ўрач. Працаваў у г. Новачаркаск (Расія). Аўтар апавяданняў «У дому лепей» (1911) пра цягу селяніна да роднай зямлі і «Амерыканец» (1912), герой якога вярнуўся з Амерыкі і хоча перайначыць жыццё бел. мужыка на лепшы лад. Гэтыя творы высока ацэнены Я.​Купалам (арт. «Агляд кніг», 1913), які падкрэсліваў іх прастату і шчырасць, уменне «нязначным спосабам падсунуць чытачу маральную навучку, паказаць добрую незавілую сцежку к лепшаму жыццю», і М.​Багдановічам, які ў арт. «За тры гады» (1913) адзначыў, што «асабліва вызначаецца Новіч, каторы першы паспрабаваў напісаць вялікую рэч прозай па-беларуску».

І.​У.​Саламевіч.

т. 11, с. 371

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

нату́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; незак.

Наравіцца, упірацца. Конь натурыцца і не хоча ісці. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

back-seat [ˌbækˈsi:t] n. ме́сца зза́ду

a backseat driver iron. чалаве́к, які́ хоча кантралява́ць то́е, што не ўвахо́дзіць у яго́ абавя́зкі

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Саба́чына ’грубае з тоўстым сцяблом сена, трава (якую не хоча есці жывёла’ (Нар. словатв.). Да сабакаj (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

stage-struck [ˈsteɪdʒstrʌk] adj. захо́плены тэа́трам; той, хто імкне́цца да тэатра́льнай дзе́йнасці;

She is stage-struck. Яна аж вар’яцее – так хоча стаць актрысаю.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

хадо́к, хадака́, мн. хадакі́, хадако́ў, м.

1. Той, хто ходзіць пехатой.

У каго сілы хапае, той і х. добры.

2. Выбраная асоба, якая пасылаецца куды-н. з хадайніцтвам, даручэннем.

Сялянскія хадакі.

Не хадок хто куды (разм.) — пра таго, хто больш не можа ці не хоча хадзіць куды-н.

Я туды больш не хадок.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

яздо́к, ездака́, мн. ездакі́, ездако́ў, м.

1. Той, хто едзе на кані вярхом або кіруе запрэжкай.

Ездакі пазлазілі з коней.

2. Пра таго, хто ўмее добра ездзіць (у 3 знач.).

Добры я. на матацыкле.

Не яздок куды (разм.) — пра таго, хто не хоча або не можа ездзіць куды-н., бываць дзе-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)