зі́мна, безас. у знач. вык.

Разм. Холадна. І сумна і зімна Старому слану. Далёкую згадвае ён старану. Зарыцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

coolly

[ˈku:lli]

adv.

1) хо́ладна

2) стры́мана, спако́йна; абыя́кава

3) без запа́лу; без сардэ́чнасьці

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

give a cold shoulder, turn a cold shoulder

хо́ладна сустрэ́ць або́ прыня́ць каго́

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

outside3 [ˌaʊtˈsaɪd] adv. знадво́рку, зво́нку; на дварэ́; па-за до́мам;

It’s cold outside. На дварэ холадна.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

вы́дужаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Выстаяць, выцерпець, перанесці якую‑н. нягоду. [Вучоны:] — Наступіла зіма. Стала холадна, голадна... Думаў, што не выдужаю... Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

маро́зна,

1. Прысл. да марозны (у 1 знач.).

2. безас. у знач. вык. Холадна, моцны мароз. Куцця. Марозна. Хмурнавата. Сняжок падкідвае заўзята. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

застудзі́цца, ‑студжуся, ‑студзішся, ‑студзіцца; зак.

Разм. Тое, што і прастудзіцца. Неяк застудзіўся .. [дзед] на рабоце, прастыў. Лынькоў. — На лузе яшчэ холадна ноччу, можна застудзіцца. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сырава́та, безас. у знач. вык.

Пра наяўнасць вільгаці дзе‑н. — Не, там [на свежым паветры] сыравата, а пад раніцу холадна, — азваўся з цёмнага кута Марынчук. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

негасцінна; холадна (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Мляно́, мля́но ’туманна’ (бяроз., Шатал, брэсц., Сл. Брэс.). У выніку кантамінацыі польск. mglawo ’тс’ і бел. туманна. Націск на канчатку такіх прыслоўяў з’яўляецца характэрным для ц.-палес. тэрыторыі, параўн. драг. холодно́холадна’, выдрано́ ’месца, дзе ёсць рэха’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)