несо́лоно хлеба́вши ні з чым; шы́лам па́такі хапі́ўшы; слі́ну каўтну́ўшы; з мі́лым лі́хам.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
schláppen
1.
vi
1) шо́ргаць (нагамі); ле́дзьве ру́хацца
2) абві́снуць
2.
vtхлябта́ць
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Ву́рзаць ’хлябтаць, сёрбаць’ (Касп., Шн., 3, 35), рус.ворзать ’прагна глытаць, хлябтаць’. Рус. слова Шахматаў (ИОРЯС, 16, 4, 20) звязвае з варза́ть ’рабіць абы-як, дрэнна; брудзіць; жартаваць’ (гл. таксама Фасмер, 2, 275 і 351), паходжанне якога застаецца няясным. Магчыма, звязана з прус.warzus ’губы’ якое Брукнер (602) з пэўнымі агаворкамі звязвае з польск.warga, аднак больш верагодна — гукапераймальнага паходжання; параўн. чэш.vrzati ’скрыпець, выдаваць гук’, пра апошняе гл. Махэк₂, 701.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Расхлябяста́цца ’разрагатацца’ (Сл. рэг. лекс.). Да экспрэсіўнага дзеяслова з шырокай семантыкай хлябястаць (гл.), параўн. варыянт з “іканнем” хлібістаць (chlibistać) ’хлюпаць (пра ваду); рагатаць’ (Варл.), варыянт хлябаць, хлябтаць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вурзець ’павольна ісці, плесціся’ (Янка Купала, Ванк. дыс.). Няясна; магчыма, звязана з ву́рзаць ’хлябтаць, сёрбаць’ або з ву́рда ’буркаўка, вяртушка’, тады зыходная форма была б *вурдзець ’куляцца, бурчаць’, відаць, гукапераймальнае.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Глакта́ць ’хлябтаць; піць непамерна’ (Нас.). Параўн. рус.дыял.глохта́ть ’жадна піць’, таксама глокта́ть (гл. СРНГ, 6, 203–204). Паводле Фасмера (1, 415), кантамінацыя форм *glъtati і *lъkъtati. Параўн. яшчэ гло́каць (Нас.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ляп! — у значэнні ’ляпнуць’ (ТСБМ), выклічнік, які перадае ’стук, удар’ (Нас.), ляп‑ляп (зубамі) ’тс’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Укр.ляп! ’шлёп! хлоп!’, рус.смал., цвяр.ляп! — у значэнні ’ўдарыць, ударыцца’, ’трашчаць (аб марозе)’. Ст.-рус.ляпь, ст.-чэш.lap ’хутка, не думаючы’, польск.lapie ’тс’. Гукапераймальнае, як і незалежна ўтвораныя гукапераймальныя: літ.lap(t)! — аб цяжкім ступанні, аб гуку пры падзенні, аб хуткім хватанні, алб.lʼap ’хлябтаць’, арм.lapʼem ’лізаць’, ням.lappen ’тс’, ’хлябтаць’, франц.laper ’тс’ (Бернекер, 1, 690; Праабражэнскі, 1, 499; Фасмер, 2, 552; Махэк₂, 320).