штучны пламбіравальны матэрыял, якім запаўняюць каранёвы канал зуба. Прадухіляе прагрэсіраванне карыесу зубоў, аднаўляе іх функцыі і формы. Адрозніваюць П.з. часовыя і пастаянныя. Часовая служыць для ізалявання лек. рэчыва ў карыёзнай поласці ці ў пульпарнай камеры ад поласці рота. Для пастаяннай П.з. выкарыстоўваюцца цэменты (цынк-фасфат, сіліцын), пластмасы, амальгамы, кампазіцыйныя матэрыялы і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛІЦЭРАЛЬДЭГІ́Д,
трохвугляродны цукар (альдоза), які мае асіметрычны (хіральны) атам вугляроду. Служыць у якасці эталона для выяўлення канфігурацыі аптычна актыўных злучэнняў. Стэрэаізамеры ўсіх хіральных злучэнняў, якія адпавядаюць па канфігурацыі L-гліцэральдэгіду, абазначаюцца літарай L, D-гліцэральдэгіду — літарай D незалежна ад напрамку вярчэння плоскасці палярызацыі плоскапалярызаванага святла. З’яўляецца прамежкавым прадуктам уцягвання фруктозы ў клетках печані ў гліколіз; пры фасфарыліраванні ператвараецца ў гліцэральдэгід 3-фасфат (ключавы метабаліт гліколізу).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
адэназіндыфасфа́т
(ад адэназін + ды- + фасфат)
нуклеатыд, утвораны адэназінам і дзвюма рэшткамі фосфарнай кіслаты.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
КО́РЫ ((Cori) Карл Фердынанд) (5.12. 1896, Прага — 19.10.1984) і Коры Герці Тэрэза (15.8.1896, Прага — 26.10.1957),
амерыканскія біяхімікі. Муж і жонка. Чл.Нац.АН ЗША. Скончылі Пражскі ун-т (1920). З 1922 ва ун-тах ЗША. Навук. працы па абмене вугляводаў, вывучэнні ферментаў. Адкрылі працэс рэсінтэзу глікагену з малочнай кіслаты (цыкл К.), выдзелілі глюкоза-1-фасфат («эфір К.») і ўстанавілі яго ролю ў абмене вугляводаў, раскрылі біяхім. механізмы дзеяння інсуліну. Нобелеўская прэмія 1947 (разам з Б.Усаем).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
адэназінтрыфасфа́т
(ад адэназін + гр. tria = тры + фасфат)
нуклеатыд, утвораны адэназінам і трыма рэшткамі фосфарнай кіслаты.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ВІВІЯНІ́Т (ад прозвішча англ. мінералога Дж.Вівіяна),
мінерал класа фасфатаў, водны фасфат двухвалентнага жалеза Fe3[PO4]2∙8H2O. Прымесі марганцу, магнію, кальцыю. Крышталізуецца ў манакліннай сінганіі. Крышталі прызматычныя, ігольчастыя, таблітчатыя. Зямлістыя і парашкаватыя масы, канкрэцыі. У свежым выглядзе бясколерны, празрысты, на паветры лёгка акісляецца, набываючы блакітную, індыгава-сінюю да чорна-сіняй афарбоўку. Бляск шкляны або зямлісты. Цв. 1,5—2. Шчыльн. 2,7 г/см³. Асадкавы, радзей гіпергенны, ёсць у многіх тарфяніках. Выкарыстоўваецца як мінер. пігмент (сіняя фарба) і мясц. ўгнаенне. У Беларусі радовішчы вівіяніту ў Гомельскай і Магілёўскай абласцях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́ЙБЕРГ, Нейберг (Neuberg) Карл (29.7.1877, г. Гановер, Германія — 30.5.1956), нямецкі біяхімік, адзін з заснавальнікаў сучаснай біяхіміі. Замежны чл.АНСССР (1925). Скончыў Берлінскі ун-т (1898), працаваў у ім. З 1920 у Ін-це біяхіміі ў Берліне (дырэктар). У 1938 эмігрыраваў. З 1938 у Іерусалімскім ун-це (Палесціна), у 1941—50 у Нью-Йоркскім ун-це і Бруклінскім політэхн. ін-це. Навук. працы па абмене вугляводаў, браджэнні, ферментах. Высветліў ключавое месцазнаходжанне піравінаграднай к-ты ў вугляводным абмене, адкрыў фруктоза-6-фасфат, шэраг ферментаў, распрацаваў сінтэз шэрагу цукроў і амінакіслот, схему спіртавога браджэння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
адэназінмонафасфа́т
(ад адэназін + мона- + фасфат)
нуклеатыд, адзін з важнейшых біяхімічных рэгулятараў, які ўдзельнічае ў малекулярных механізмах дзеяння многіх гармонаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
МАНАЦЫ́Т (ням. Monazit ад грэч. monazō бываю адзін, жыву адзін),
мінерал класа фасфатаў, фасфат цэрыю і рэдказямельных элементаў (Ce, La...)[PO4]. Змяшчае 66—70% аксідаў (агульнай ф-лы TR2O3) гэтых элементаў, прымесі торыю, ітрыю, крэмнію, урану, кальцыю. Крышталізуецца ў манакліннай сінганіі. Крышталі сплошчаныя да таблітчастых, кароткапрызматычныя, ізаметрычныя, утварае скарыначкі, зямлістыя масы, зярністыя і сферычныя агрэгаты. Колер карычневы, мядова-жоўты або зеленаваты. Паўпразрысты. Бляск тлусты, на сколах шкляны. Цв. 5—6. Шчыльн. 4,9—5,5 г/см³. Прысутнічае ў многіх гранітоідах, вял. крышталі трапляюцца ў пегматытах. Пераважна канцэнтруецца ў рачных і марскіх россыпах і пляжных пясках. Часта радыеактыўны. Руда торыю і рэдказямельных элементаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІКАЦІНАМІДАДЭНІНДЫНУКЛЕАТЫ́Д (НАД),
кафермент, які прысутнічае ў жывых клетках і ўваходзіць у склад некат. дэгідрагеназ. Адкрыты А.Гардэнам і англ. біяхімікам У.Іонгам (1904). Мае адэнін, амід нікацінавай к-ты, па 2 астаткі рыбозы і фосфарнай к-ты. Функцыянуе на пач. этапах біял. акіслення тлушчу, бялкоў і вугляводаў. У каталізуемых дэгідрагеназамі рэакцыях Н. і яго фасфарыліраванае вытворнае НАД-фасфат з’яўляюцца прамежкавымі акцэптарамі і пераносчыкамі электронаў і вадароду. У большасці тканак біясінтэз Н. ажыццяўляецца шматферментнай сістэмай з нікацінаміду, нікацінавай к-ты, у печані і нырках — з трыптафану.
Літ.:
Фридрих П. Ферменты: четвертичная структура и надмолекулярные комплексы: Пер. с англ.М., 1986;
Браунштейн А.Е. Процессы и ферменты клеточного метаболизма М., 1987.