утрыманне, якое атрымліваюць дэпутаты парламентаў некаторых краін.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
апе́ка, -і, ДМ апе́цы, ж.
1. Нагляд за недзеяздольнымі асобамі (малалетнімі, хворымі і пад.), клопаты аб іх выхаванні, правах і пад.
Устанавіць апеку над малалетнімі.
2.зб. Установы або асобы, на якіх ускладзены такі нагляд.
3. Клопаты, утрыманне, нагляд, кантроль.
Бацькоўская а.
Выйсці з-пад апекі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
АЛІМЕНТА́ЦЫЯ (ад лац. alimentum харчаванне, утрыманне),
у Стараж. Рыме сістэма дзярж. дапамогі дзецям беднякоў і сіротам. Уведзена імператарам Нервам у канцы 1 ст., існавала да сярэдзіны 3 ст.н.э. Аліментацыйны фонд складваўся з працэнтаў, атрыманых ад землеўладальнікаў за выдачу ім дзярж. пазык.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАТАЛЕ́ПСІЯ (ад грэч. katalēpsis захоп, утрыманне),
расстройства рухальнай функцыі, якое праяўляецца ў захаванні хворым доўгі час нададзенай яму позы, у т. л. і вельмі нязручнай. Бывае пры Паркінсона хваробе, істэрыі, шызафрэніі. К. можа выклікацца штучна ў стане гіпнозу. Лечаць асн. захворванне ў псіхіятрычным стацыянары.
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Wássergehaltm -(e)s утрыма́нне вады́
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Лямэнты ’сродкі, якія выплочваюцца на ўтрыманне непрацаздольных дзяцей’ (швянч., Сл. ПЗБ). Да аліме́нты ’тс’, запазычанага з рус. ці польск. моў, у якіх з франц.aliment ’ежа, прадукты’ < лац.alimentum ’харчы, утрыманне’ (SWO, 21; Шанскі, 1, 75; Даза, 25).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ЛІТУРГІ́Я (ад грэч. leiturgia грамадскі абавязак),
у старажытных грэч. полісах дзярж. павіннасць, якую неслі і плацежаздольныя грамадзяне і метэкі (чужаземцы і адпушчаныя на волю рабы, якія мелі маёмасць). Існавалі звычайныя Л. ( аплата муз. хароў, рэліг. свят, гімнастычных спаборніцтваў, утрыманне пасольстваў і інш.) і надзвычайныя (на ўтрыманне ваеннага карабля). Была пашырана таксама ў эліністычным Егіпце, Стараж.Рым. імперыі, Візантыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕАБХО́ДНЫ ПРАДУ́КТ,
частка створанага работнікам прадукту, прызначаная для задавальнення жыццёвых патрэб непасрэдных вытворцаў і непрацуючых членаў іх сем’яў. Ствараецца на працягу неабходнага рабочага часу, пакрывае расходы на харчаванне, утрыманне жылля, задавальненне культ. і сац. патрэб і інш. На выпрацоўку Н.п. затрачваецца неабходная праца. Велічыня Н.п. вызначаецца ўзроўнем развіцця прадукцыйных сіл і прадукцыйнасці працы.