ufkommen* vi (s)

1) падыма́цца

2) папраўля́цца

3) бат. выраста́ць, усхо́дзіць, прараста́ць

4) спарт. вылуча́цца;

der Sprtler kmmt stark auf спартсме́н ху́тка вылуча́ецца [прагрэсі́руе]

5) з’яўля́цца, узніка́ць;

ein Verdcht kam auf узні́кла падазрэ́нне

6) зраўня́цца, дагна́ць;

ggen j-n nicht ~ können быць не ў ста́не зраўня́цца з кім-н.

7) (für A) руча́цца, адка́зваць (за каго-н., што-н.)

8) увахо́дзіць ва ўжы́так

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Скарада́1 ‘скарадзьба, баранаванне’ (Касп.), ‘барана’ (Ласт., Байк. і Некр.), ‘барана з устаўнымі зубамі’, перан. ‘упартасць, маральная няўстойлівасць’ (Нік. Очерки). Рус. дыял. скорода́ ‘барана’. У апошнім значэнні прасл. *skorda, дэрыват з суф. ‑a ад прасл. *skorditi ‘баранаваць’. Мяркулава (Этимология–1973, 55) у якасці паралелі падае ўкр. гуц. коро́да ‘моцна сукаватае дрэва’, якое магло служыць прымітыўнай бараной. Гл. скарадзіць і наступнае слова.

Скарада́2 ‘усходы, асенняя рунь’ (Ян., Шатал.), ‘вясновыя ўсходы яравых’ (Яшк.), ‘усходы’ (Ян., усх.-палес., Выг., Пятк. 1), скарадзі́цца ‘налівацца’ (Шатал.), скарадзе́ць ‘зелянець’ (Пятк. 1), скороды́тысьусходзіць’ (палес., Выг.). Укр. палес. скорода́ ‘ўсходы пасеваў, рунь’. Да скарадзіць (гл.), што да і.-е. *(s)ker‑ з ‑d‑расшыральнікам; гл. Мяркулава, Этимология–1973, 55. Архаічны семантычны дыялектызм. Параўн. аднак славен. skráda ‘пшаніца, Triticum repens’, што дае падставы для рэканструкцыі прасл. *skorda ‘штосьці калючае, завостранае’ (Сной у Бязлай, 3, 247).

Скарада́3 ‘цыбуля-скарада, Allium schoenoprasum L.’ (Кіс.). Укр. дыял. скорода́ ‘цыбуля, Allium angulosum L.’, рус. скорода́ ‘палявыя дзікія цыбуля або часнок’, дан. ско́рда ‘часнок’. Запазычанне з грэч. σκόροδοѵ, σκορδοѵ ‘часнок’, роднаснага алб. hurdhë ‘тс’ (ЕСУМ, 5, 282; Міклашыч, 303; Фасмер, 3, 652). Гл. таксама Мяркулава (Очерки, 133) з некаторымі сумненнямі адносна ўкраінскіх назваў. Параўн. наступнае слова (гл.).

Скарада́4 ‘асака, Carex L.’ (Інстр. 2), ‘асака пальчатая, Carex digitata L.’ (маг., Кіс.), скаро́да ‘тс’ (Касп.). Укр. скоро́да ‘асака’. Відаць, этымалагічна тое ж, што і скарада1, 2 (гл.). Да семантыкі параўн. іншыя назвы, як целарэз і рус. том., кемер. реза́чка (да рэзаць, гл.). Але не выключаны і перанос назвы з дзікай цыбулі (гл. папярэдняе слова) з прычыны падабенства — вострае вузкае лісце. Паводле Сноя (Бязлай, 3, 247), усе назвы раслін з такімі характарыстыкамі, параўн. серб. скрада ‘ажына, сітніца, Luzula silvatica’, укр. бойк. ско́род ‘від высокай травы’, славен. skrada, škrada ‘пшаніца, Tritium repens’, як і скарада ‘барана’, узыходзяць да прасл. *skorda ‘штосьці калючае, завостранае’, што ўяўляе nomen agentis ад дзеяслова, прадстаўленага ў літ. sker̃sti ‘забіваць жывёліну, калоць’, skardýti ‘тс’, лат. šķḗrst ‘расколваць; вязаць’ < і.-е. *(s)ker‑d‑ ‘рэзаць, калоць’, у тым ліку ад той жа асновы і грэч. σχόρ(ο)δον ‘часнок’.

Скарада́5 ‘панікніца, Geum L.’ (Бяльк.). Няясна. Фармальна да папярэдняга, але аснова намінацыі няясная. Магчыма, перанос са скарада1, параўн. іншыя назвы розных відаў гэтай расліны: маг. грабелькі, рус. гребник, укр. гребенник (Аненкаў, 157), калі апошнія не сапсаваныя заходнеславянскія назвы, параўн. чэш. hrebičková bylina ‘гваздзіковае зелле’, таму што сухі корань яе мае пах гваздзікоў; чэшская назва з’яўляецца ўласна перакладам грэчаскай назвы расліны, гл. Махэк, Jména, 106.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

rise

[raɪz]

1.

v.i. rose, risen, rising

1) устава́ць

а) to rise from a chair — уста́ць з крэ́сла

б) to rise at dawn — устава́ць на зо́лку

2) уздыма́цца

Hills rise in the distance — Узго́ркі ўзды́маюцца ў далечыні́

The wind rose rapidly — Рапто́ўна ўзьня́ўся ве́цер

3) падыма́цца, павыша́цца; расьці́

Prices are rising — Расту́ць цэ́ны

His spirits rose — У яго́ падня́ўся настро́й

4) усхо́дзіць, узыхо́дзіць

the sun rises — узыхо́дзіць со́нца

5) пачына́цца

The river rises from a spring — Рэ́чка пачына́ецца з крыні́цы

6) расьці́, уздыма́цца

Houses are rising on the edge of the town — На ўскра́іне ме́ста расту́ць дамы́

7) падыхо́дзіць (пра це́ста)

8) уваскраса́ць

Christ is Risen! — Хрысто́с Уваскро́с!

2.

n.

1) узды́м -у m., узьня́цьце n.

2) пад’ём -у m. (даро́гі, узго́рка)

3) усхо́д, узыхо́д -у m.

4) узвы́шша n., узго́рак -ка m.

5) паўстава́ньне n.; пача́так -ку m.

6) выто́кі (ракі́)

7) павышэ́ньне n.э́наў, пла́ты)

- give rise to

- rise against

- rise to

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)