2.успамі́н пра падзе́ю ў міну́лым (нечаканы і хвалюючы)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
заглушы́цца, ‑глушыцца; зак.
1. Стаць менш чутным. Шум дажджу заглушыўся ўдарамі грому.
2.перан. Аслабіцца або знікнуць (пра пачуцці, адчуванні). Успамін не абудзіў былы пачуццяў; яны заглушыліся іншымі, больш моцнымі і стойкімі.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыцьме́ць, ‑ее; зак.
Страціць сваю яркасць, бляск. Святло дрыготка пасунулася па небасхіле, прыцьмела і неяк раптоўна згасла.Быкаў.//перан. Адысці на задні план, прызабыцца. Доўгія гады вайны непрыкметна абступілі, прыцьмелі, быццам успамін.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
успамі́нак, ‑нку, м.
Разм. Тое, што і успамін. Сябры скарысталі вясёлы свой настрой для розных смешных успамінкаў і далі волю нестрыманаму смеху.Колас.Хвалі быстра ляцяць удаль адна за адной, успамінкі нясуць дарагія.Гурло.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ДАМА́НАВА (Вольга Мікалаеўна) (н. 24.12.1958, г. Магілёў),
бел. жывапісец. Скончыла Мінскае маст. вучылішча (1978). У ранняй творчасці сімволіка-алегарычнае асэнсаванне рэчаіснасці (серыя з 9 работ «Успамін пра Русь», 1989—90). У творах «Збіральнікі галля» (1994), «Збіральнікі камення» (1995), «Малітва» (1997) і інш. асацыятыўна-філас. трактоўка вобразаў, увасобленая праз нюансавы колеравы лад. Працуе таксама ў плакаце («Не парушаць экалагічную раўнавагу!», «У што веру?»).
А.І.Атраховіч.
В.Даманава. Работа з серыі «Успаміны пра Русь». 1989—90.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Erínnerungf -, -en успамі́н, зга́дка, па́мяць;
zur ~ на ўспамі́н, на па́мятку
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
recollection
[,rekəˈlekʃən]
n.
1) па́мяць f., прыпаміна́ньне n.
within my recollection — на маёй па́мяці
2) успамі́н -у m.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
АМНЕЗІ́Я (ад а... + грэч. mnesis успамін),
адсутнасць успамінаў, аслабленне памяці. Нармальная амнезія ў першыя 3 гады жыцця дзіцяці абумоўліваецца недаразвіццём кары галаўнога мозга, паталагічная амнезія бывае пры псіх. хваробах, траўмах галавы, атручэннях і парушэннях свядомасці. Пры частковай амнезіі з памяці выпадаюць некат. віды і ўяўленні, пры рэтраграднай — падзеі пэўнага часу (гадзіны, дні, месяцы), якія папярэднічалі хваробе. Пры антэраграднай амнезіі забываюцца падзеі, што адбыліся пасля хваробы ці вострага парушэння свядомасці, а пры амнезіі, якая прагрэсіруе, забываецца найперш тое, што было нядаўна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗДАНО́ВІЧ (Ігнат Аляксандравіч) (13.1.1841, Вільня — 2.1.1864),
адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—64 у Літве і Беларусі. Сын А.Здановіча. У 1858—62 вучыўся ў Пецярбургскім ун-це. Атрымаў ступень канд.матэм.навук. Слухаў лекцыі ў Берлінскім ун-це. 3 лют. 1863 у Вільні, бліжэйшы памочнік К.Каліноўскага па кіраўніцтве паўстаннем: касір Віленскага паўстанцкага цэнтра, са жн. 1863 паўстанцкі начальнік Вільні. Арыштаваны 8.10.1863, публічна павешаны ў Вільні на гандл. плошчы Лукішкі. Аўтар брашуры «Успамін пра філаматаў і філарэтаў» (Парыж, 1860).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУПРЭ́ЕЎ (Мікола) (Мікалай Сымонавіч; н. 25.5.1937, в. Ямнае Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. пісьменнік. Скончыў Брэсцкі пед.ін-т (1962). Настаўнічаў, працаваў у прэсе. Друкуецца з 1957. Паэзія К. вызначаецца метафарычнасцю, асацыятыўнасцю, свабоднай формай верша (зб-кі «Непазбежнасць», 1967; «Правінцыйныя фантазіі», 1995). Распрацоўвае і гіст. тэматыку. Яго трылогія (аповесці «Дзіцячыя гульні пасля вайны», 1995; «Імгненне светлае», 1996; «На вуліцы Карла Маркса з Паэтам», 1997) — успамін пра трагедыю вайны, цяжкія пасляваен. гады, пошукі светлага, расчараванні героя і грамадства ў 1960—70-я г. Перакладае з укр. мовы.