Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узвярну́ць, -вярну́, -ве́рнеш, -ве́рне; -вярні́; -ве́рнуты; зак., што (разм.).
1.Ускапаць, узараць, узламаць паверхню чаго-н.
Свінні ўзвярнулі двор.
Вецер узвярнуў страху.
2.на каго-што. Падняўшы, наваліць, узваліць.
У. паклажу на воз, на плечы.
3.перан., на каго. Прыпісаць каму-н. чужую віну, незаслужана абвінаваціць.
Усю віну ўзвярнулі на стрэлачніка.
|| незак.узваро́чваць, -аю, -аеш, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
абка́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Абліць каплямі якой‑н. вадкасці; зака́паць. Абкапаць стол чарнілам. □ Кроў з пальца запэцкала ўсю далонь і здорава-такі абкапала яго [Стафанковічаву] вопратку.Чорны.
абкапа́ць, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е; зак., што.
Ускапаць зямлю вакол чаго‑н.; капаючы, абгарнуць, абкідаць што‑н. чым‑н. Абкапаць яблыню. Абкапаць палатку канаўкай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перака́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Нака́паць больш, чым трэба.
перакапа́ць, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е; зак., што.
1. Падзяліць што‑н. на часткі ровам, канавай упоперак чаго‑н. Перакапаць дарогу. Перакапаць поле канавай.
2.Ускапаць. Сілы малавата, а перакапаць бы зямлю .. ды навазіць у канаўкі гразі з алешніку, напэўна зямля паправілася б, і расло б тут збожжа, як лес.Колас.Усе дарожкі ў лесе былі стаптаны, перамешаны, нібы нехта знарок іх пераканаў рыдлёўкамі.Няхай.
3.Ускапаць нанава, яшчэ раз. Перакапаць бульбянішча.
4.Разм. Разрыць, перарыць лычом. [Дзікія свінні] за адну ноч могуць цэлае поле знішчыць. Ды не столькі з’ядуць, колькі лычамі перакапаюць ды капытамі вытапчуць.В. Вольскі.
5.Разм. Перабраць, перагледзець, перавярнуць усё, многае ў пошуках чаго‑н. Перакапаць рэчы ў шуфлядзе. Перакапаць кнігі ў бібліятэцы. □ Думаю вымеркаваць час, архівы перакапаць, лепшае на свет выцягнуць...Калачынскі.— Аднойчы наляцелі паліцаі, перакапалі ўсё ў доме.Аляхновіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Узрыць, ускапаць паверхню чаго‑н. у многіх месцах. Свінні пакорпалі навокал [агароджы] зямлю, першая ад разгароджанага месца града была здрасавана ўшчэнт.Чорны.
2. Корпаць (карпаць) некаторы час. Стары рыбак пакорпаў галінкай абгарэлае сучча ў вогнішчы — проста так, ні для чаго, — і пачаў [расказваць]...В. Вольскі.[Мароз] выняў з шуфляды запалку, пакарпаў ёю ў люльцы. Лобам.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ска́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Разм.
1. Пакрыць шматлікімі каплямі; зака́паць. Скапаць стол чарнілам.
2. Ка́паючы, зрасходаваць.
скапа́ць, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е; зак., што.
1. Капа́ючы, зняць, зрэзаць (выступ, няроўнасць глебы). Калі б між намі ўсталі горы, Я мог бы іх скапаць, скрышыць; А разлілося б сіне мора. — Яго я змог бы пераплыць.Танк.
2.Ускапаць, пакапаць паверхню зямлі ў многіх месцах; зрыць. Скапаць двор канавамі. □ Алёшка спыніўся і доўга варажыў, куд[ы] падацца: сцежачкай на Лаўкі ці ездавой дарогай, што вяла па гары, якую скапалі снарады.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)