уну́траны, ‑ая, ‑ае.

1. Які знаходзіцца, размяшчаецца ўнутры чаго‑н.; проціл. знешні (у 1 знач.). Унутраныя дзверы. Унутраны замок. □ Рашчэня адчыніў шырокае акно свайго кабінета адразу ж, як толькі вынеслі ўнутраную раму. Шамякін. // Які дзейнічае знутры. Трэцяя печ уздрыгвала ад моцных унутраных штуршкоў. Данілевіч. // Звернуты ў сярэдзіну чаго‑н. Унутраная разьба.

2. Які мае адносіны да псіхічнай дзейнасці чалавека, адбываецца ў яго псіхіцы. Некалькі кароткіх хвілін дырэктар перажываў пакутлівую ўнутраную барацьбу. Краўчанка. Гаварыў Слаўка спакойна, роўна, але ў голасе яго адчувалася вялікая ўнутраная сіла. Новікаў.

3. Які ляжыць у аснове чаго‑н., з’яўляецца сутнасцю чаго‑н. Унутраныя супярэчнасці. Унутраная сувязь з’яў. □ [Песня] раскрыла перад гм [Грыневічам] сваю душу, усе зманлівыя таямніцы свайго ўнутранага хараства. Ліс.

4. Які мае адносіны да жыцця, дзейнасці ўнутры дзяржавы, установы, арганізацыі; проціл. знешні (у 3 знач.). Унутраная палітыка. Унутранае становішча краіны. □ У кароткай гутарцы .. [Пракоп] даведаўся аб размеркаванні работы паміж калгаснікамі і аб унутраныя распарадку ў калгасе. Колас.

•••

Рухавік унутранага згарання гл. рухавік.

Унутраная флексія гл. флексія.

Унутраныя хваробы гл. хвароба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

МІКРАНАПРУ́ЖАННІ,

унутраныя мех. напружанні, якія існуюць у цвёрдым целе пры адсутнасці знешніх сіл і ўзаемна ўраўнаважваюцца ў аб’ёмах, малых у параўнанні з аб’ёмам цела. Узнікаюць пры зацвердзяванні расплаву, тэрмічнай, мех. і інш. апрацоўцы. Звязаны з дэфектамі ў крышталях.

т. 10, с. 359

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

супярэ́чнасць ж., в разн. знач. противоре́чие ср.;

уну́траныя ~ці — вну́тренние противоре́чия;

упа́сці ў с. — впасть в противоре́чие

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

о́рган, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Частка арганізма, якая мае пэўную будову і спецыяльнае прызначэнне.

О. зроку.

Унутраныя органы.

2. перан., чаго. Сродак, зброя.

Друк — актыўны о. прапаганды.

3. Дзяржаўная ці грамадская ўстанова, арганізацыя.

Мясцовыя органы.

О. аховы здароўя.

4. Друкаванае выданне, што належыць якой-н. установе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лакто́ны

(ад лац. lac, -ctis = малако)

арганічныя злучэнні, унутраныя цыклічныя эфіры аксікіслот.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

спружы́на, -ы, мн. -ы, -жы́н, ж.

1. Пругкая металічная палоска ці дрот і пад., выгнутыя пераважна спіраллю, што служыць для змяншэння сілы ўдараў, прывядзення ў рух механізмаў і інш.

С. ў гадзінніку.

Дзвярная с.

2. перан., чаго або якая. Рухаючая сіла чаго-н.

Унутраныя спружыны ўчынкаў.

|| прым. спружы́нны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Спружынная канапа (са спружынамі).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

біяцы́кл

(ад бія- + цыкл)

самая буйная адзінка расчлянення біясферы (суша, мора, унутраныя вадаёмы); падраздзяляецца на біяхоры.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

АБЛІЦО́ВАЧНЫЯ РАБО́ТЫ,

аддзелка вонкавых і ўнутр. паверхняў збудаванняў ліставымі і плітачнымі матэрыяламі, разнавіднасць аддзелачных работ. Павышаюць даўгавечнасць і паляпшаюць архітэктурна-маст. выразнасць будынкаў. Асн. аперацыі: сартаванне і падрыхтоўка абліцовачных матэрыялаў, прыгатаванне буд. раствораў, клеяў і масцік, падрыхтоўка і разметка паверхні, уласна абліцоўка. Вонкавыя абліцовачныя работы выконваюць адначасова з муроўкай сцен ці пасля іх узвядзення, унутраныя праводзяць па заканчэнні агульных буд. работ. Адзін з відаў абліцовачных работ — мазаічнае пакрыццё (гл. ў арт. Мазаіка).

т. 1, с. 26

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

lining [ˈlaɪnɪŋ] n.

1. падкла́дка, падшэ́ўка

2. абліцо́ўка

3. (уну́траныя) сце́нкі стра́ўніка і і́ншых о́рганаў

every cloud has a silver lining ≅ няма́ лі́ха без дабра́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

wewnętrzny

wewnętrzn|y

унутраны;

choroby ~e — унутраныя хваробы;

~y regulamin fabryczny — унутрызаводскі распарадак

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)