па́рус, -а, мн. -ы́, -о́ў, м.

Умацаваны на мачце вялікі кавалак моцнай тканіны, якая надзімаецца ветрам і прыводзіць у рух судна.

Ісці на ўсіх парусах.

Падняць парусы (паставіць і разгарнуць парусы на судне).

|| прым. па́русны, -ая, -ае.

П. спорт.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

набярэ́жны, -ая, -ае.

1. Размешчаны на беразе, каля берага.

Н. бульвар.

2. у знач. наз. набярэ́жная, -ай, мн. -ыя, -ых, ж. Бераг, умацаваны сцяной з граніту, каменю і інш., а таксама вуліца, якая ідзе ўздоўж такога берага.

Дом на набярэжнай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бург

(ням. Burg)

умацаваны замак у Зах. Еўропе перыяду сярэдневякоўя.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

warowny

умацаваны;

gród warowny — умацаваная крэпасць; цвердзь

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

стаўны́, ‑ая, ‑ое.

Спец. Умацаваны на месцы, нерухомы (пра рыбалоўныя прылады). — А што, Дняпро для цябе толькі? — спытаў Кандрат .. Вось мы ўчора назнарок стаўную сетку ля трох вербаў паставілі. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

stationary

[ˈsteɪʃəneri]

adj.

1) умацава́ны нерухо́ма, неперасо́ўны, стацыяна́рны

a stationary engine — стацыяна́рны рухаві́к

2) нерухо́мы

3) ста́лы, нязьме́нны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

immovable

[ɪˈmu:vəbəl]

adj.

1) умацава́ны нерухо́мы, неперасо́ўны

2) нерухо́мы

3) непахі́сны, сто́йкі

4) нячу́лы, бязьлі́тасны

5) спако́йны, ціхі́; абыя́кавы

- immovables

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

астро́г, ‑а, М ‑розе, м.

Уст.

1. Месца, дзе трымаюць зняволеных; турма. Сцяпан толькі пазалетась, калі прыйшлі таварышы, вярнуўся з панскага астрога, прычакаўшы, нарэшце, таго, за што пакутаваў. Брыль. [Гаруе:] — Мяне польскія жандары пасадзілі былі разам з табою [Галенай] у астрог. Чорны.

2. У старажытнасці — умацаваны горад, абнесены тынам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ГАРАДО́ЦКІ ЗА́МАК.

Пабудаваны ў 1-й пал. 17 ст. на правым беразе р. Гаражанка, на процілеглым баку ад г. Гарадок Віцебскай вобл. Меў форму пяцівугольніка, быў умацаваны ровам і валам, паўн.-зах. ўчастак замчышча прыкрывала балота, адкуль выцякаў і ўпадаў у абарончы роў ручай. Праз кожныя 20 м крапасной агароджы размяшчаліся бастыёны, сляды якіх выяўлены з паўн. і ўсх. бакоў. Знойдзены нязначныя фрагменты посуду і інш. рэчаў 17—18 ст.

т. 5, с. 45

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

шасі́

(фр. châssis)

1) асноўная частка аўтамабіля і іншых машын, на якой умацаваны рухавік, механізмы, кузаў;

2) узлётна-пасадачнае ўстройства самалёта (верталёта).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)