ПАМПО́ЎКА ў лазернай фізіцы,

працэс стварэння нераўнаважнага стану рэчыва пад уплывам знешніх уздзеянняў (магн. поля, эл. разраду, рэзкага ахаладжэння папярэдне нагрэтага газу і інш.). Можа перавесці рэчыва са стану тэрмадынамічнай раўнавагі ў актыўны стан (гл. Актыўнае асяроддзе), пры якім яно набывае здольнасць узмацняць і генерыраваць эл.-магн. хвалі (гл. Лазер). Тэрмін «П.» выкарыстоўваецца таксама ў радыётэхніцы і оптыцы пры апісанні працэсаў уздзеяння на актыўныя элементы параметрычных сістэм (гл. Параметрычныя ваганні).

т. 12, с. 36

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

мацава́ць, мацу́ю, мацу́еш, мацу́е; мацу́й; мацава́ны; незак., што.

1. Трывала прымацоўваць.

М. трос.

2. перан. Рабіць моцным, узмацняць.

М. абарону краіны.

3. У горнай справе: устанаўліваць крапеж.

4. Правяраць моц чаго-н. (разм.).

М. яйка.

|| наз. мацава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

verféstigen vt узмацня́ць, падмацо́ўваць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

aktivíeren [-vi-] vt актывава́ць, узмацня́ць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

amplify [ˈæmplɪfaɪ] v.

1. павялі́чваць; узмацня́ць

2. падрабя́зна апі́сваць, разго́ртваць (думку)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

intensyfikować

незак. інтэнсіфікаваць; узмацняць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

eskalować

незак. нагнятаць, узмацняць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

to beef up

узмацня́ць, павялі́чваць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

наро́шчваць

1. гл. нарасціць;

2. (узмацняць) stéigern vt; (ver)stärken vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

intensify

[ɪnˈtensɪfaɪ]

v.

1) узмацня́ць

2) мацне́ць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)