дзяржаўны дзеяч Камбоджы. Вучыўся ў В’етнаме і Францыі. У 1941—55 кароль Камбоджы, у сак. 1955 адрокся ад прастола на карысць бацькі Нарадома Сурамарыта. У 1955—60 прэм’ер-міністр Камбоджы, пасля смерці свайго бацькі (1960) кіраўнік дзяржавы. У 1970 скінуты ваеннымі. Узначальваў у Пекіне Каралеўскі ўрад нац. саюза Камбоджы. Пасля захопу ўлады ў крас. 1975 «чырвонымі кхмерамі» вярнуўся ў Камбоджу, дзе лічыўся ў 1975—76 кіраўніком дзяржавы, але фактычна знаходзіўся пад хатнім арыштам. У студз. 1979 вызвалены. Асудзіў у 1979 уводв’етн. войск у Камбоджу, у 1982—88 узначальваў Нар.нац.вызв. фронт, які вёў узбр. барацьбу супраць урада Нар. Рэспублікі Кампучыя. У кастр. 1991 вярнуўся ў Камбоджу, у 1991—93 старшыня Вярх.нац. савета. З вер. 1993 кароль Камбоджы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
terminal1[ˈtɜ:mɪnl]n.
1. канцава́я ста́нцыя;
Terminal І канцава́я ста́нцыя ну́мар адзі́н
2.tech.уво́д, вы́вад, кле́ма
3.comput. тэрміна́л;
a display terminal тэрміна́л з дыспле́ем;
a remote terminal дыстанцы́йны тэрміна́л
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Éinführungf -, -en
1) увядзе́нне
2) уво́дзіны
3) уво́з, і́мпарт
4) эл.уво́д
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ЕЎРАПЕ́ЙСКІ ЦЭНТР Я́ДЗЕРНЫХ ДАСЛЕ́ДАВАННЯЎ (франц. Conseil Européen pour la Recherche Nucleaire; ЦЕРН),
міжнар.навук.-даследчая ўстанова 19 дзяржаў Еўропы (Аўстрыя, Вялікабрытанія, Іспанія, Італія, Францыя, ФРГ і інш.). Створана пры падтрымцы ЮНЕСКА у 1954 каля Жэневы (Швейцарыя, Францыя) для правядзення тэарэт. і эксперым. работ у галіне фізікі элементарных часціц (фізікі высокіх энергій). Мае 2 буйныя паскаральнікі элементарных часціц на сустрэчных пучках (калайдэры): супер пратонны сінхратрон на 450 ГэВ у пучку ў імпульсным рэжыме (з 1981) і вялікі электрон-пазітронны калайдэр на 90 ГэВ (з 1996). На іх базе будуецца самы буйны ў свеце паскаральнік — вялікі адронны калайдэр, разлічаны на энергію пратонаў да 5000 ГэВ у пучку (увод у дзеянне ў 2004). У распрацоўцы і стварэнні дэтэктарных сістэм для гэтага паскаральніка ўдзельнічаюць вучоныя розных н.-д. устаноў Беларусі ў адпаведнасці з дзярж. пагадненнем аб навук.-тэхн. супрацоўніцтве з ЦЕРН (1993).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Éingabef -, -en
1) зая́ва
2) пада́ча (заявы);
eine ~ éinreichen (bei D) [ríchten] (an A) пада́ць зая́ву (куды-н.)
3) камп.уво́д (да́ных);
die ~ per Máusklick bestätigen пацве́рдзіць уво́д (да́ных) шчаўчко́м мы́шы
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Éinsetzungf -, -en
1) уста́ўка
2) прызначэ́нне (на пасаду)
3) уво́д (у дзеянне; валоданне)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ГУ́САК (Husák) Густаў (10.1.1913, в. Доўбраўда, каля г. Браціслава, Славакія — 1991, славацкі і чэшскі паліт. і дзярж. дзеяч. Скончыў Браціслаўскі ун-т (1937). З 1933 чл. кампартыі Чэхаславакіі (КПЧ). У 2-ю сусв. вайну адзін з кіраўнікоў славацкага нац. паўстання 1944. Чл.ЦК КПЧ (1945, 1949—51). У 1946—50 старшыня Корпуса ўпаўнаважаных (аўтаномнага ўрада) Славакіі. Абвінавачаны ў «нацыяналіст. ухілах», у 1951 арыштаваны і зняволены, у 1960 вызвалены, у 1963 рэабілітаваны. У перыяд «пражскай вясны» 1-ы сакратар ЦК КП Славакіі, падтрымаў увод войск 5 дзяржаў-удзельніц Варшаўскага дагавора ў Чэхаславакію (жн. 1968). З 1969 1-ы сакратар, з 1971 ген. сакратар ЦК КПЧ. Праводзіў палітыку т.зв. нармалізацыі (адыход ад рэформ «пражскай вясны»). З 1975 прэзідэнт Чэхаславакіі. У 1987 быў вымушаны падаць у адстаўку з пасады ген. сакратара ЦК КПЧ, у 1989 — з пасады прэзідэнта. Аўтар кн. «Сведчанне пра Славацкае нацыянальнае паўстанне» (нап. Ў 1964).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
інжэ́кцыя
(ад інжэктар)
1) увядзенне носьбітаў зарада ў галіну, дзе яны з’яўляюцца неасноўнымі;
2) увод пучка зараджаных часціц у паскаральнік для наступнага іх паскарэння або накаплення;
3) упырскванне паліва ў камеру згарання рухавіка.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
КАПІТА́ЛЬНЫЯ ЎКЛАДА́ННІ,
сукупнасць затрат матэрыяльных, працоўных і грашовых рэсурсаў на пашыранае ўзнаўленне асн. фондаў нар. гаспадаркі; сума аднаразовых затрат на павелічэнне аб’ёму і паляпшэнне структуры асн. і абаротнага капіталу. Асн. прызначэнне К.у. — увод новых і падтрыманне дзеючых вытв. магутнасцей, паляпшэнне ўмоў і павышэнне прадукцыйнасці працы, ахова навакольнага асяроддзя і рацыянальнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў, асваенне новых відаў прадукцыі і павышэнне яе якасці. Уключаюць затраты на буд. матэрыялы, канструкцыі і дэталі, механізмы, транспартныя сродкі, тэхн. дакументацыю і інш. Могуць быць агульнымі і складаюцца з агульнай сумы ўкладання ў пэўны аб’ект; новымі — без уліку выкарыстання дзеючых вытв. фондаў; дадатковымі — вызначаюцца розніцай агульных К.у. па 2 варыянтах рашэння гасп. задачы (напр., пры выбары варыянтаў новай тэхнікі, рэканструкцыі прадпрыемстваў і інш.); спалучанымі — тымі, што павялічваюцца ў сумежных галінах пры адсутнасці ў іх рэзерваў магутнасцей; спадарожнымі — неабходнымі для нармальнага функцыянавання сродкаў працы ў спажыўца (напр., затраты на буд-ва новых памяшканняў для работы новай тэхнікі, пашырэнне рамонтнай базы або яе мадэрнізацыя і інш.). Крыніцай фінансавання К.у. з’яўляюцца крэдыт, сродкі дзярж. бюджэту, прыбытак прадпрыемства, амартызацыйныя адлічэнні і інш.Гл. таксама Інвестыцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАЦЭ́САР (англ. processor ад process апрацоўваць),
сукупнасць прылад ЭВМ або выліч. сістэмы, якая выконвае функцыі пераўтварэння інфармацыі. У шматпрацэсарных выліч. сістэмах можа быць да соцень (ці больш) паралельных П. У праграмаванні П. наз. складаная лагічная праграма ў складзе сістэмы аўтаматызацыі праграмавання, напр., сінтакс. кантролю, П. зборкі рабочай праграмы, тэкставы П.
У залежнасці ад прызначэння адрозніваюць П.: цэнтральны, функцыянальна-арыентаваны і праблемна-арыентаваны. Цэнтральны П. — асн. частка ЭВМ, якая непасрэдна ажыццяўляе працэс апрацоўкі інфармацыі, а таксама кіруе ім і каардынуе дзеянні інш. вузлоў ЭВМ. Мае блок кіравання, арыфметычна-лагічнае прыстасаванне (адно ці некалькі), лакальную памяць, сродкі кантролю і дыягностыкі. Функцыянальна-арыентаваныя П. забяспечваюць выкананне тыповых функцый выліч. прылад апаратнымі спосабамі. Да іх адносяць сістэмны П. (выконвае службовыя функцыі ЭВМ, напр., увод—вывад інфармацыі, кантроль і апрацоўку станаў перыферыйных прылад), сеткавы П. (забяспечвае функцыянаванне выліч. сеткі), сервісны П. (для кантролю, дыягностыкі, статыстыкі і інш. аперацый абслугоўвання ЭВМ) і інш.Праблемна-арыентаваныя П. прызначаны для павышэння (адносна цэнтральнага П.) скорасці апрацоўкі некаторых класаў задач (напр., для апрацоўкі адна- і мнагамерных матрыц, рашэння дыферэнцыяльных ураўненняў, задач тэорыі поля), а таксама асобных працэдур аперацыйнай сістэмы. Такія П. звычайна з’яўляюцца дадатковымі спецыялізаванымі П., якія далучаюцца да асн.ЭВМ, напр., праз інтэрфейс уводу—вываду.