АРЦЁМЕНКА Кацярына Гаўрылаўна (н. 10.10.1925, с. Пяскі-Радзькаўскія Бароўскага р-на Харкаўскай вобл.),
бел. майстар пляцення мастацкіх вырабаў з саломы. Засл. работнік культуры Беларусі (1980). Заснавальніца промыслу саломапляцення на Магілёўскай ф-цы маст. вырабаў. У творчасці этнагр. і быт. сюжэты («Вяселле», «Беларускія дзяўчаты», «Хлеб-соль Магілёўшчыны», «Тройка», «Конь-агонь»), анімалістычная тэматыка (цукерніцы, каўшы, хлебніцы і інш. ў выглядзе жывёл і птушак). Лепшыя работы захоўваюцца ў Нац.маст. музеі Беларусі, Нац. музеі гісторыі і культуры Беларусі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІДАРЭ́НКА Мікалай Мікалаевіч (28.9 1905, г. Курск, Расія — 24.12.1980),
рускі паэт, перакладчык. Скончыў Маскоўскі мех.ін-т імя Ламаносава (1931). Друкаваўся з сярэдзіны 1920-х г. У лірыцы пераважае грамадз.-патрыят.тэматыка. Творы 1950—70-х г. вызначаюцца філасафічнасцю, спавядальнасцю, асэнсаваннем гісторыі свайго народа, асабістага лёсу. Аўтар зб-каў «Незабыўнае» (1959), «Завеі і лебедзі» (1970), «Трыліснік» (1980) і інш. На рус. мову пераклаў вершы і паэму «Курган» Я.Купалы, вершы А.Куляшова, С.Грахоўскага, К.Кірэенкі, А.Пысіна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТА́НКА,
монастрафічны 5-радковы нерыфмаваны верш у яп. паэзіі. Мае 31 склад: у 1-м і 3-м вершарадках Т. па 5 складоў, у астатніх — па 7. Традыц.тэматыка — каханне, разлука, падарожжы, поры года. Т. багаты тропамі, гульнёй слоў. Найб. раннія Т. запісаны ў 8 ст., росквіт прыпадае на 10—13 ст. і звязаны з дзейнасцю прыдворнага Ведамства яп. паэзіі, правядзеннем паэт. спаборніцтваў і складаннем афіц. анталогій. Буйнейшыя прадстаўнікі — Сайгё, Т.Ісікава. У бел. паэзіі 1-я Т. з’явіліся ў паэзіі М.Багдановіча.
літоўскі пісьменнік. Вучыўся ў Юр’еўскім (Тартускім), Лейпцыгскім, Цюрыхскім ун-тах. Сябраваў з Цёткай (А.Пашкевіч). Майстар лірыка-псіхал. навелы. Аўтар каля 30 апавяданняў (кн. «Розныя апавяданні», «Палка. Жабрак. Госці. Канец Брысюса», абедзве 1906, і інш.), аповесці «Сумная казка» (1907), літ.-крыт. і публіцыст. артыкулаў. Галоўная тэматыка — пакуты пакрыўджанага жыццём чалавека, лёс і жыццё рабочых. На бел. мову асобныя творы Білюнаса пераклалі П.Аляксюк («Наша ніва», 10.12.1909), І.Сакалоўскі (у зб-ках «Літоўскія апавяданні», 1957; «Бурштынавыя пацеркі», 1984).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАЎЦЭ́ВІЧ Алесь Канстанцінавіч (н. 13.9.1958, в. Лупачы Мастоўскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. археолаг. Канд.гіст.н. (1988). Скончыў БДУ (1981). З 1985 супрацоўнік Ін-та гісторыі АН Беларусі, з 1987 нач. сектара археал. даследаванняў Бел. рэстаўрацыйна-праектнага ін-та, з 1990 вядучы археолаг арх.-рэстаўрацыйнага кааператыва пры Мін-ве культуры БССР, з 1994 у Гродзенскім ун-це. Асн.тэматыка даследаванняў — матэрыяльная культура гарадоў, мястэчак і замкаў Бел. Панямоння 14—17 ст.
Тв.:
Майстар — наш продак. Мн., 1990;
Гарады і замкі Беларускага Панямоння XIV—XVIII стст. Мн., 1991.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕЖУРА́ Юрый Васілевіч (19.1.1931, г.п. Арцёмаўка Чутаўскага р-на Палтаўскай вобл., Украіна — 13.8.1985),
бел. жывапісец. Скончыў Маскоўскі паліграф.ін-т (1965). У творчасці пераважалі адлюстраванне велічы і прыгажосці бел. прыроды, ваен.тэматыка, лірычныя матывы. Сярод твораў: «Партызанскі бор» (1974), «На безыменнай вышыні» (1975), «Станькава. Радзіма Марата Казея» (1976), «Станцыя Мядзел», «Зялёны луг», «Восень» (усе 1978), «Вясна на Палессі», «Пагранічны атрад» (абодва 1979), «Нарачанскі край», «Лагойшчына — край партызанскі» (абодва 1980), «Зямля, на якой жыў М.Багдановіч» (1981), «Капыльскія дудары» (1983), «Вілейшчына» (1984), «Нарачанскія рыбакі» (1985) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
расшы́рыцца, ‑рыцца; зак.
1. Стаць больш шырокім. Вочы расшырыліся. □ І круг расшырыўся, адступілі людзі, прыціснуліся да сцен.Шамякін.[Багдан] пацягнуў яшчэ раз з усёй сілы — шчыліна крыху расшырылася, а далей вароты не ішлі, былі за нешта прывязаны.Кулакоўскі.//Спец. Павялічыцца ў аб’ёме. Газ ад награвання расшырыўся.
2. Павялічыцца колькасна, у аб’ёме; стаць больш моцным, буйным. Завод расшырыўся. Вытворчасць расшырылася.
3. Стаць больш поўным, больш рознабаковым; паглыбіцца. Расшырылася тэматыка газеты. Кругагляд расшырыўся.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГРАШЫ́ (сапр.Грыгаран) Ашот Багдасаравіч
(22.5.1910, Баку — 28.2.1973),
армянскі паэт. Скончыў Ерэванскі пед.ін-т (1931). Друкаваўся з 1929. Аўтар зб-каў паэзіі «Разам з народам» (1938), «Арфа вайны» (1942), «Пад зоркай братэрства» (1949), «Песня па свеце ляціць» (1952), «Сястра сонца» (1972), «Крыніца жураўлёў» (апубл. 1976) і інш.Асн.тэматыка творчасці — жыццё і стваральная праца суайчыннікаў, змаганне за мір. Яго паэзія адметная жыццесцвярджальным пафасам, лірызмам, грамадзянскасцю. Пераклаў на арм. мову асобныя творы М.Танка, А.Ставера. Творы Грашы на бел. мову перакладалі А.Астрэйка, А.Вялюгін, С.Дзяргай, Х.Жычка, Ю.Свірка, В.Шымук.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАЙЛІ́ДА Віктар Браніслававіч (н. 28.9.1930, в. Славінск Слуцкага р-на Мінскай вобл.),
бел. пісьменнік. Скончыў Баранавіцкі настаўніцкі (1952) і Мінскі пед. (1957) ін-ты. Настаўнічаў, працаваў дырэктарам школ у Баранавіцкім і Слуцкім р-нах. У 1973—82 нам. дырэктара Бюро прапаганды маст. л-ры СП Беларусі. Друкуецца з 1953. Асн.тэматыка твораў — жыццё вёскі, цяжкія гады ваен. маленства (аповесць «Вясна была ранняя...», 1968; зб-кі апавяданняў і аповесцей «Вясна, хлопцы, вясна», 1966; «Была вайна...», 1969, «Буслы над вёскай», 1979).
Тв.:
Сустрэча з маленствам. Мн., 1980;
Пыжыкавая шапка: Гумарэскі. Мн., 1986;
Гарох пры дарозе: Аповесць і апавяданні. Мн., 1991.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«АТЭНЭ́УМ»
(«Athenaeum»),
часопіс на польск. мове, які ў 1841—51 выдаваў у Вільні пісьменнік Ю.Крашэўскі. Асвятляў праблемы гісторыі, культуры, грамадска-паліт. жыцця пераважна зямель ВКЛ — Беларусі, Літвы, а таксама Украіны і Польшчы. Найб. грамадскі рэзананс меў у 1842—48, калі змяшчаў матэрыялы супраць феад. парадкаў, за вызваленне сялян ад прыгону і інш. У часопісе дамінавала гіст.тэматыка: арт. Крашэўскага, Я.Тышкевіча, У.Сыракомлі, В.Краеўскага і інш., гіст. дакументы, а таксама краязнаўчыя, этнагр. і фалькл. матэрыялы, маст. творы пераважна мясц. пісьменнікаў (Крашэўскага, Е.Фялінскай, Сыракомлі Р.Падбярэскага, Т.Лады-Заблоцкага, Плуга і інш.), пераклады іншамоўных твораў.