Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
АДВАРО́ТНАЯ ТЭАРЭ́МА,
тэарэма, умовай якой з’яўляецца выснова зыходнай (прамой) тэарэмы, а высновай — умова. Прамая і адваротная тэарэма — узаемна адваротныя. З іх праўдзівасці вынікае, што выкананне ўмовы адной з іх не толькі дастаткова, але і неабходна для праўдзівасці высновы, напр., тэарэмы: «калі 2 вуглы трохвугольніка роўныя, то іх бісектрысы роўныя» і «калі 2 бісектрысы трохвугольніка роўныя, то адпаведныя ім вуглы роўныя», — узаемна адваротныя і абедзве праўдзівыя. З праўдзівасці якой-н. тэарэмы не вынікае праўдзівасць адваротнай тэарэмы да яе, напр., тэарэма: «калі лік дзеліцца на 6, то ён дзеліцца на 3» — праўдзівая, а адваротная тэарэма: «калі лік дзеліцца на 3, то ён дзеліцца на 6» — непраўдзівая.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Гаўса—Астраградскага тэарэма 11/432
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ПТАЛАМЕ́Я ТЭАРЭ́МА,
тэарэма элементарнай геаметрыі, паводле якой здабытак даўжынь дыяганалей умежаванага ў круг выпуклага чатырохвугольніка роўны суме здабыткаў даўжынь яго процілеглых старон. Устаноўлена Пталамеем.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІФАГО́РА ТЭАРЭ́МА,
тэарэма элементарнай геаметрыі, што вызначае сувязь паміж даўжынямі старон прамавугольнага трохвугольніка: квадрат гіпатэнузы роўны суме квадратаў катэтаў. Правільная і тэарэма, адваротнай П.т.: калі квадрат стараны трохвугольніка роўны суме квадратаў дзвюх інш. яго старон, тады гэты трохвугольнік прамавугольны.
Мяркуюць, што П.т. была вядома да Піфагора, але яму прыпісваюць доказ гэтай тэарэмы ў агульным выглядае. У першапачатковай форме вызначала суадносіны паміж адпаведнымі плошчамі: квадрат, пабудаваны на гіпатэнузе, роўнавялікі суме квадратаў пабудаваных на катэтах. У матэм. запісе: c2 = a2 + b2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРЫЯНШО́НА ТЭАРЭ́МА,
тэарэмапраектыўнай геаметрыі, якая сцвярджае, што ў кожным шасцівугольніку, акрэсленым вакол канічнага сячэння — эліпса (у прыватнасці, акружнасці), гіпербалы, парабалы, прамыя, якія злучаюць 3 пары процілеглых вяршыняў, праходзяць цераз адзін пункт. Даказана франц. матэматыкам Ш.Брыяншонам (1806). Цесна звязана з Паскаля тэарэмай, разам з якой устанаўлівае асн. праектыўныя ўласцівасці канічных сячэнняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́ЎСА ТЭАРЭ́МА,
асноўная тэарэмаэлектрастатыкі, якая ўстанаўлівае сувязь паміж патокам напружанасці эл. поля праз адвольную замкнёную паверхню і эл. зарадам, што знаходзіцца ўнутры гэтай паверхні. Вынікае з Кулона закону, устаноўлена К.Ф.Гаўсам (1839).
У інтэгральнай форме Гаўра тэарэма мае выгляд:
, дзе — паток вектара напружанасці эл. поля праз замкнёную паверхню S, q — зарад, абмежаваны паверхняй S, ε0 — электрычная пастаянная. Дыферэнцыяльная форма Гаўра тэарэмы:
, дзе — дывергенцыя вектара , ρ — шчыльнасць эл. зараду ў тым пункце прасторы, дзе вызначаецца . Гаўра тэарэма адно з Максвела ўраўненняў, адлюстроўвае той факт, што эл. зарады з’яўляюцца крыніцамі эл. поля; дазваляе вызначаць вектар пры зададзеным зарадзе (шчыльнасці зараду).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРОЦІЛЕ́ГЛАЯ ТЭАРЭ́МА,
тэарэма, якая атрымліваецца заменай умовы і высновы дадзенай зыходнай (прамой) тэарэмы на іх адмаўленні. Напр., для тэарэмы «калі ў чатырохвугольніку сума процілеглых вуглоў роўная 180°, то вакол гэтага чатырохвугольніка можна апісаць акружнасць» П.т. будзе «калі ў чатырохвугольніку сума процілеглых вуглоў не роўная 180°, то вакол гэтага чатырохвугольніка нельга апісаць акружнасць». П.т. раўнасільная. адваротнай тэарэме.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖУКО́ЎСКАГА ТЭАРЭ́МА,
тэарэма аб пад’ёмнай сіле, што дзейнічае на цела ў плоскапаралельнай плыні несціскальнай вадкасці або газу. Паводле Ж.т., пад’ёмная сіла абумоўлена звязанымі з абцякальным целам віхрамі (т. зв. далучанымі віхрамі), што ўзнікаюць з-за наяўнасці вязкасці ў вадкасці або газе. Ж.т. выконваецца пры дагукавых скарасцях і ляжыць у аснове тэорыі крыла самалёта, грабнога вінта, лапатак турбін, кампрэсараў і інш. Устаноўлена М.Я.Жукоўскім (1904).