Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
fáulen
vi гні́сці, ту́хнуць, псава́цца
den Flachs ~ lássen* — мачы́ць лён
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
tęchnąć
незак.
1.тухнуць, пратухаць;
2. спадаць (пра пухліну)
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
прыту́хлы1, ‑ая, ‑ае.
Які зменшыўся, збавіў сваю сілу (пра агонь, святло і пад.). Спяць мае сябры ў ватоўках Ля прытухлага кастра.Матэвушаў.
прыту́хлы2, ‑ая, ‑ае.
Які пачаў тухнуць, псавацца; нясвежы. Пахла кволай веснавой зелянінай і леташнім прытухлым мурагом.Лобан.Вады ў .. [цэбры] было да краёў, вада была дажджавая, прытухлая.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Тухля́к1 ‘нешта смярдзючае, гніючае’ (Нас.; мёрск., Нар. лекс.), сюды ж, магчыма, і ‘лямпачка без шкла, капцілка’ (Бяльк.). Да тухлы (гл.), апошняе можа быць звязана і з тухнуць1 ‘пераставаць гарэць, кепска свяціць’.
Тухля́к2 ‘кухталь, штуршок’ (мёрск., Нар. лекс., Вушац. сл.), рус.смал.тухля́к ‘удар кулаком, тумак’. Відаць, з кухталь пад уплывам ту́хаць ‘біць, стукаць’, гл. тух.
Тухля́к3 ‘соня, сонька’ (ваўк., Федар. 4). Да тухнуць2 у значэнні ‘спаць’, сюды ж тухля́ць ‘марнець, гібець, пазбягаць працы, валяцца’ (Зайка Кос.).