Дуўрскі праліў, праліў паміж в-вам Вялікабрытанія і ўзбярэжжам Францыі. З’яўляецца ўваходам у праліў Ла-Манш з боку Паўночнага м.Даўж. 37 км, найменшая шыр. (паміж Дуўрам і Кале) 32 км, глыб. 21—64 м. Парты: Дуўр (Вялікабрытанія), Кале і Дзюнкерк (Францыя). Паромная сувязь Дуўр—Кале, Дуўр—Дзюнкерк, Дуўр—Булонь. Пад пралівам чыг.тунэль.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
przekop, ~u
м.
1. траншэя;
2. падземны ход; тунэль
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
АРПА́, Усходні Арпачай,
рака ў Арменіі і Нахічэванскай Рэспубліцы, левы прыток Аракса. Даўж. 128 км, пл.бас. 2630 км². Пачынаецца на схілах Зангезурскага хрыбта, у сярэдняй ч. цячэ па міжгорнай катлавіне. Сярэдні расход вады 11,5 м³/с (каля г.п. Ехенадзор, Арменія). Выкарыстоўваецца на арашэнне, таму летам воды Арпы не даходзяць да р. Аракс. Для перакіду водаў Арпы ў воз. Севан пабудаваны тунэль (48,6 км). У вярхоўях Арпы курорт Джэрмук.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
vehicular[vəˈhɪkjələ]adj.fml: a vehicular inspection тэхні́чны агля́д машы́н;
a vehicular tunnelтунэ́ль на аўтамабі́льнай даро́зе;
vehicular traffic аўтамабі́льны рух
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
МАНБЛА́Н (франц. Mont Blanc, італьян. Monte Bianco),
горны масіў і вяршыня ў Зах. Альпах, на мяжы Францыі, Італіі і Швейцарыі, самая высокая ў Еўропе (4807 м). Даўж. масіву 50 км. Складзены з гранітаў, гнейсаў, крышт. сланцаў. Рэльеф альпійскага тыпу. Пл. зледзянення больш за 200 км², самы буйны ледавік Мер-дэ-Глас (даўж. 15 км). Частка водападзелу паміж рэкамі По і Рона. Альпінізм, турызм. Астранамічная абсерваторыя. Пад М. аўтамаб.тунэль (даўж. 11,6 км) і шаша з Францыі ў Італію.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
underpass
[ˈʌndərpæs]
n.
перае́зд -а (пад палатно́м чыгу́нкі, аўтастра́дай); тунэ́ль -я m.; падзе́мны перахо́д
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
excavate
[ˈekskəveɪt]
v.t.
1) выко́пваць, капа́ць (я́му, тунэ́ль)
2) выбіра́ць зямлю́
3) раско́пваць (право́дзіць раско́пкі)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ЛА-МАНШ (франц. La Manche),
Англійскі канал (англ. English Channel), праліў паміж мацерыковай часткай Еўропы (Францыя) і в-вам Вялікабрытанія. Злучае разам з пралівам Па-дэ-Кале (Дуўрскі праліў) Паўночнае м. з Атлантычным ак.Даўж. 578 км, шыр. 250 км на 3, 32 км на У, найб.глыб. 172 м, найм. глыб. на фарватэры 23,5 м. Шмат водмеляў, асабліва ва ўсх. частцы праліва. Частыя туманы. Мае важнае трансп. значэнне. Гал. парты: Портсмут, Саўтгемптан, Плімут (Вялікабрытанія), Гаўр, Шэрбур (Францыя). Пад Л.-М. (паміж Дуўрам і Кале) у 1994 пабудаваны чыг.тунэль (т. зв. «Еўратунэль», даўж. 52,5 км, у т. л. 38 км пад дном праліва).