пако́лькі, злуч.

Таму што, так як.

П. ты там сёння будзеш, то я туды не пайду.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

yonder [ˈjɒndə] adv. fml вось там, вось туды́;

here and yonder сюды́ і туды́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

прымудры́цца, -ру́ся, -ры́шся, -ры́цца; -ры́мся, -рыце́ся, -ра́цца; зак.

Злаўчыцца, змагчы зрабіць што-н.

Як ты прымудрыўся туды залезці?

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сюда́ нареч. сюды́;

ни туда́ ни сюда́ ні туды́ ні сюды́;

туда́-сюда́ туды́-сюды́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дэфілі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; незак.

1. Урачыста праходзіць на парадах, дэманстрацыях і пад.

2. Хадзіць туды-сюды, прагульвацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

туд-сю́д нареч., разг., см. туды́-сюды́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уза́д, прысл.

Назад, у процілеглы бок.

У. і ўперад.

Ні ў. ні ўперад (ні з месца, ні сюды, ні туды).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дэфілі́раваць

‘урачыста ісці, праходзіць (на парадах, дэманстрацыях і пад.); хадзіць туды-сюды, прагульвацца’

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. дэфілі́рую дэфілі́руем
2-я ас. дэфілі́руеш дэфілі́руеце
3-я ас. дэфілі́руе дэфілі́руюць
Прошлы час
м. дэфілі́раваў дэфілі́равалі
ж. дэфілі́равала
н. дэфілі́равала
Загадны лад
2-я ас. дэфілі́руй дэфілі́руйце
Дзеепрыслоўе
цяп. час дэфілі́руючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

гу́рыя, -і, мн. -і, -рый, ж.

У ісламе: вечна юная прыгажуня, якая жыве ў раі і цешыць праведнікаў, што туды трапілі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

снова́тьII несов. хадзі́ць (сюды́-туды́), мітусі́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)