Трэ́нер ‘спецыяліст, які кіруе трэніроўкай’ (ТСБМ). Праз польскую ці рускую мову з англ. trainer ‘трэнер, інструктар, дрэсіроўшчык’. Аналагічна: трэ́нінгтрэніроўка’ (ТСБМ), трэнава́нне ‘тс’ (Некр. і Байк.), трэнава́ць ‘праводзіць трэніроўкі’ (Некр. і Байк.) і трэнірава́ць ‘навучаючы каго-небудзь, праводзіць сістэматычныя практыкаванні па чым-небудзь’ (ТСБМ), ‘тармазіць (плыт)’ (шальч., Сл. ПЗБ); параўн. да апошняга англ. train ‘шэраг, ланцуг, гуж’, ‘чарада’. Сюды ж трэніроўка ‘навучанне маладога сабакі да палявання’ (Сцяшк.). Гл. Брукнер, 576; ЕСУМ, 5, 629; Арол, 4, 98.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

трэна́ж

(ад англ. train = выхоўваць, навучаць)

трэніроўка, а таксама комплекс практыкаванняў для трэніроўкі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Schwmmtraining [-'trε:-] і [-'tre:-] n -s, -s трэніро́ўка па пла́ванні

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

трэ́нінг

(англ. training)

трэніроўка, а таксама выкананне спецыяльнага трэніровачнага рэжыму (напр. т. плыўцоў, т. коней).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

аўтатрэ́нінг

(англ. autotraining, ад auto = сама- + training = трэніроўка)

аўтагенная трэніроўка, комплекс метадаў уздзеяння на ўласны фізічны і псіхічны стан; саматрэніроўка.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

exercise1 [ˈeksəsaɪz] n.

1. практыкава́нне

2. трэніро́ўка; зара́дка;

take exercise рабі́ць зара́дку, фізі́чныя практыкава́нні

3. pl. mil. exercises мане́ўры, вучэ́нні

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

practice1 [ˈpræktɪs] n.

1. пра́ктыка (у розных знач.);

put into practice ажыццяўля́ць, здзяйсня́ць

2. трэніро́ўка;

basketball practice баскетбо́льная трэніро́ўка

3. прывы́чка; звы́чай;

it is standard/common practice гэ́та станда́ртная/звыча́йная працэду́ра

be/get out of practice не мець пра́ктыкі (у чым-н.);

in practice на пра́ктыцы

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

шэ́йпінг

(англ. shaping)

1) наданне пэўнай формы, фасону;

2) трэніроўка на трэнажорах у аздараўленчых мэтах і для паляпшэння фігуры.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

КУНГ-ФУ́, кун-фу (кіт. старанныя заняткі, трэніроўка),

адна з сістэм адзінаборстваў без зброі (практыка псіхафізічнага трэнінгу): аснова кэмпо; частка сістэмы ушу. Сфарміравалася ў Кітаі каля 960—1200. Дала пачатак яп. сістэмам джыу-джыцу і каратэ. У ЗША культывуецца з 1940-х г., у Еўропе — з сярэдзіны 1950-х г. Адметныя рысы стылю — псіхічны трэнінг, загартоўванне цела, развіццё скорасна-сілавых якасцей. Папулярызатар і распаўсюджвальнік К.-ф. — Б.Лі (ЗША).

т. 9, с. 21

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Training ['trε:-] і ['tre:-] n -s, -s трэніро́ўка;

beim ~ на трэніро́ўцы;

zum ~ на трэніро́ўку

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)