прыце́рці, прытру́, прытрэ́ш, прытрэ́; прытро́м, прытраце́, прытру́ць; прыцёр, -це́рла; прытры́, -цёрты; зак., што.

Трэннем, шліфоўкай шчыльна прыгладзіць, далучыць да чаго-н.

П. шкляны корак да графіна.

|| незак. прыціра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. прыціра́нне, -я, н. і прыці́рка, -і, ДМ -рцы, ж.

|| прым. прыці́рачны, -ая, -ае.

П. станок.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наце́рці, натру́, натрэ́ш, натрэ́; натро́м, натраце́, натру́ць; нацёр, -це́рла; натры́; нацёрты; зак.

1. каго-што. Намазваючы, змазваючы (вадкасцю, маззю і пад.), расцерці.

Н. спіну.

2. што. Начысціць да глянцу, уціраючы што-н. (фарбу, воск і пад.).

Н. паркет.

3. што. Пашкодзіць, прычыніць боль трэннем, пакінуць след ад трэння.

Н. нагу.

4. чаго. Надрабніць на тарцы ў якой-н. колькасці.

Н. бульбы.

5. чаго. Нарыхтаваць у якой-н. колькасці, ачышчаючы ціскам, трэннем ад цвёрдых частачак (пра лён, каноплі і пад.).

|| незак. націра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| звар. наце́рціся, натру́ся, натрэ́шся, натрэ́цца; натро́мся, натраце́ся, натру́цца; нацёрся, -це́рлася; натры́ся (да 1 знач.); незак. націра́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца (да 1 знач.).

|| наз. націра́нне, -я, н. (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наму́ляць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., што.

Трэннем пашкодзіць, пакінуць балючы след на целе. Намуляць шыю. Намуляць бок. □ За дзень я намуляў ногі, і цяпер падэшвы пякло як агнём. Чыгрынаў. [Людзі] скідалі ўюкі і мяшкі, што намулялі плечы. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ша́ркаць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. чым і без дап. Утвараць шорах, шум трэннем, закранаць што-н. з шумам.

Ш. мянташкай па касе.

Шабля шаркала аб падлогу.

2. са словам «нагой» або без яго. Прыстаўляць адну нагу да другой, стукаючы абцасам аб абцас (пры паклоне, вітанні і пад.).

|| аднакр. ша́ркнуць, -ну, -неш, -не; -ні.

|| наз. ша́рканне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паадціра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Адцерці ўсё, многае. Паадціраць плямы. // Вярнуць адчувальнасць трэннем. Паўзіраўшыся, міжволі пацягнуўся рукою да вушэй — пасля таго, як ён [Алесь] іх ледзь паадціраў снегам, вушы раз за разам зацягваліся свежымі струпамі і не пераставалі свярбець. Летка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

траску́н, ‑а, м.

1. Жук сямейства лістаедаў, які ўтварае трэск трэннем кончыка брушка аб надкрыллі.

2. Разм. Моцны мароз. — Спі, сынок! — азвалася спрасонку маці. Ён ціха пасядзеў на ложку, пакруціў галавою і, прыслухаўшыся да цемнаты, уцяміў — страляў мароз-траскун у сцяне. Капыловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адце́рці, адатру́, адатрэ́ш, адатрэ́; адатро́м, адатраце́, адатру́ць; адцёр, -це́рла; адатры́; -цёрты; зак.

1. што. Трэннем выдаліць што-н. прысохлае, прыклеенае і пад.

А. бруд з вопраткі.

2. каго-што. Расціраючы, вярнуць адчувальнасць каму-, чаму-н.

А. шчокі з марозу.

А. ногі.

3. каго-што. Адціснуць, адцясніць; выцесніць (разм.).

А. саперніка.

4. што. Пашкодзіць, адцяць, прычыніўшы боль (разм.).

А. пальцы.

|| незак. адціра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шліфава́ць, -фу́ю, -фу́еш, -фу́е; -фу́й; -фава́ны; незак., што.

1. Апрацоўваць паверхню металу, драўніны і пад. трэннем для надання гладкасці, пэўнай формы.

2. перан. Удасканальваць, паляпшаць.

Ш. мову і стыль твора.

|| зак. адшліфава́ць, -фу́ю, -фу́еш, -фу́е; -фу́й; -фава́ны.

|| наз. шліфава́нне, -я, н. і шліфо́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж.

|| прым. шліфава́льны, -ая, -ае (да 1 знач.) і шліфо́вачны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Шліфавальны станок.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наце́рці, натру, натрэш, натрэ; натром, натраце; пр. нацёр, ‑церла; зак.

1. каго-што. Намазваючы, змазваючы (вадкасцю, маззю і пад.), расцерці. Валодзева маці хутка пераадзела нас у сухое.., пагрэла чаю з ліпавым цветам, напаіла нас, нацерла шкіпінарам і пазнала на печ грэцца. Якімовіч.

2. што. Начысціць да глянцу, уціраючы што‑н. (фарбу, воск і пад.). Нацерці паркет масцікай.

3. што. Пашкодзіць, прычыніць боль трэннем, пакінуць след ад трэння. Нацерці нагу да крыві.

4. чаго. Надрабніць на тарцы ў якой‑н. колькасці. Падумаўшы, [Люся] рашчыніла цеста на пірог, нацерла бульбы, потым узялася за катлеты. Шашкоў.

5. чаго. Нарыхтаваць у якой‑н. колькасці, ачышчаючы піскам, трэннем ад цвёрдых частачак (пра лён, каноплі і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Смуры́жыць ‘вадзіць па чым-небудзь; паціраць, церці’ (ТСБМ, Нік. Очерки, Бяльк.), ‘шаркаць нагамі пры хадзьбе’ (Сцяшк. Сл.), ‘змякчаць вяроўку трэннем’ (Юрч.), смура́жыць ‘тс’ (Бяльк.). Гл. мурыжыць, няяснага паходжання; магчыма, да муругі ‘рыжы (гл.), параўн. балг. му́ргав ‘смуглы’, рус. сму́рый ‘цёмна-шэры’, што можа быць звязана з смуніць (гл.). Фасмер (3, 693) рус. смурыгать ‘церці, часаць’ следам за Праабражэнскім (2, 338) разглядае як ітэратыў да сморгать (гл. сморгаць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)