1.Трапна папасці куды‑н., у якую‑н. цэль. [Тарэнта:] — Падцэляць жа вось неяк акурат у галаву. Калі б яшчэ раз давялося, дык бы напэўна ўжо ў лоб проста падцэлілі б.Галавач.
2.перан. Угадаць, улавіць зручны момант.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
snipe
[snaɪp]1.
n., collect. snipe, pl. snipes, Zool.
бака́с -а m. (пту́шка)
2.
v.t.
1) палява́ць на бака́саў
2) страля́ць са схо́ванкі, тра́пна страля́ць
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
уле́жаць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак.
Змагчы прабыць некаторы час у ляжачым становішчы; астацца ляжаць. — Хоць Міхаіл Пятровіч прыпісаў мне пасцельны рэжым, але ўлежаць я не мог.С. Александровіч.Снарады клаліся густа і трапна. Улежаць пад такім агнём было цяжка.Машара.— Ты думаеш, дзеравіна гэта доўга ўлежыць тут? — паківала галавой жанчына [экскаватаршчыку].Чыгрынаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разла́д, ‑у, М ‑дзе, м.
1. Адсутнасць адзінства, адпаведнасці, згоднасці. Душэўны разлад. □ Пісьменнік [Янка Брыль] трапна паказаў сацыяльны разлад паміж бацькамі і дзецьмі, разлад, які канчаткова і беспаваротна загубіў бацькоў-мукасеяў.Майхровіч.
2. Нязгода, нелады; раздор. У разладзе, які з прыходам Просі пасяліўся ў Антосевай сям’і, відавочна выяўлялася нейкая памылка: толькі — якая? чыя?Васілевіч.Пакутуючы ад разладу з Лёдзяй, .. [Юрка] цэлую ноч прыдумваў самыя неверагодныя кары сабе і Севу.Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пару́піцца, ‑плюся, ‑пішся, ‑піцца; зак.
Паклапаціцца, панепакоіцца аб кім‑, чым‑н. Ды трэба ж было парупіцца, каб газета выйшла добрая, каб моцна і трапна біла яна стары быт, ды прыдумаць ёй і адпаведнае імя.Колас.Ля студні намерзла высока і подступу каню не было. — Ніхто і не парупіцца, каб абсячы.Чорны.Каторы год як не бачыла брата, а гэта зайшоў па дарозе, дык нават падвезці не парупілася.Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Луча́ць1 ’яднаць, злучаць, з’ядноўваць’, славін.łąčac ’тс’. У іншых слав. мовах толькі ў прэфіксальных варыянтах. Да прасл.lǫčati — ітэратыў да lǫčiti > лучы́ць1 (гл.).
Недарэ́ка ’абмежаваны чалавек; заіка’ (Гарэц.), ’няўклюда, неахайны чалавек’ (Сл. ПЗБ), недарэ́кі ’неразумны, бесталковы; картавы, заікасты’ (Ян.), ’коснаязыкі’ (пух., Жыв. сл.), недарэ́члівы ’картавы, заікасты’ (Ян.), недарэ́чны ’няўдалы’ (Сл. ПЗБ). Магчыма, тут змяшаліся розныя па паходжанню словы: адны ўтвораны на мясцовай глебе з неда- ’дастаткова’ і рэ́кці ’сказаць’ (гл.), другія хутчэй за ўсё запазычаны з польск.niedorzeczny ’неразумны, дурны, няўдалы’, што ўзыходзіць да спалучэння do rzeczy ’трапна, талкова’ з пэўнай фанетычнай адаптацыяй (так Кюнэ, Poln.) або ўтворана ў беларускай мове з аналагічнага спалучэння, параўн. дарэ́чы ’ў належны час, у належным месцы’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
капірава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак., каго-што.
1. Знімаць, рабіць копію з чаго‑н. Капіраваць чарцяжы. Капіраваць карціну.
2.перан. Пераймаць, падрабляць чые‑н. рухі, міміку і пад. Паліцэйскія заходзіліся ад таго, як трапна капіраваў фельдфебеля малады паліцэйскі.Мікуліч.// Слепа пераймаць што‑н., некрытычна карыстацца чым‑н. Пісьменнік не захапляецца выпадковымі з’явамі жыцця, не капіруе яго, а, глыбока асэнсаваўшы падзеі, раскрывае заканамернасць гістарычнага працэсу.Арабей.
3. Друкаваць што‑н. з дапамогай гектографа, светапісу, капіравальнага апарата.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
збег, ‑а і ‑у, м.
1.‑у. Дзеяннепаводледзеясл. збегчы (у 2 знач.); сцёк, збяганне вады па нахільнай паверхні. Збег вясковых вод.
2.‑у. Месца, паглыбленне, па якім збягае вада. Стаць на самым збегу вады.
3.‑у. Спалучэнне, злучэнне чаго‑н. Збег зычных. Збег акалічнасцей. □ — Ты гэтак трапна папаў да нас, што .. цяжка чакаць падобнага збегу абставін.Гартны.
4.‑а. Уст. Уцякач, бягляк. Верхавы махнуў .. [салдату] шабляй, даў знак спыніцца — злавіць збега ён браўся сам.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
без’язы́кі, ‑ая, ‑ае.
1. Які не валодае мовай, нямы. Пакута плёскае праз край! А ты глядзі і не зважай! А ты маўчы, як без’языкі!Колас.// Які дрэнна, невыразна гаворыць.
2.перан. Які не ўмее прыгожа і дасціпна гаварыць, трапна адказаць. Праўда, і сам.. [Алесь] быў далёка не без’языкі, — і перакінуўся з ёю ветліва-вострым слаўцом, і пасмяяўся разам з хлопцамі, але ж і злосны быў на тую... падумаеш! — німфу, пакуль, нарэшце, не прыехалі хлопцы з музыкамі...Брыль.// Які не можа, не адважваецца сказаць што‑н. каму‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)