tramp2 [træmp] v.

1. ця́жка ступа́ць, ту́паць

2. бадзя́цца; валачы́ся; валачы́цца;

tramp the streets бадзя́цца па ву́ліцах

3. трамбава́ць, тапта́ць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

rmmen vt

1) забіва́ць (палі)

2) трамбава́ць

3) вайск. тара́ніць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

tamp

[tæmp]

1.

v.t.

1) трамбава́ць (зямлю́, сьце́жку)

2) набіва́ць ю́льку)

3) закупо́рваць (адту́ліну пры ўзрыва́ньні)

2.

n.

пыж, клак -а́ m.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Талава́ць ’вытоптваць, вытраўляць; утоптваць, трамбаваць’ (Гарэц., Юрч.), ’мучыць, цягаць’ (Сцяшк. Сл., Янк. 1), та́ловаць ’таптаць, мяць’ (ТС), та́ловать ’знішчаць’ (Альп.), та́ловаты ’цягаць, сцягваць у адно месца’ (Арх. Вяр.), талава́цца ’тоўпіцца’ (Юрч., Ян.). Параўн. укр. талува́ти ’таптаць, утоптваць; нядбала ставіцца’, рус. талова́ть ’красці’, иста́ловать ’знішчаць’. Згодна Вярэнічу (Арх. Вяр., 452), палеская форма суадносіцца з та́лыты ’сцягваць у адно месца; траціць’. Гл. таліць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

stmpfen

1. vt таўчы́, мяць;

zu Plver ~ растаўчы́ ў парашо́к; трамбава́ць

2. vi ця́жка ступа́ць; ту́паць (нагамі ў знак пратэсту)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Ступі́ць ‘зрабіць крок’, ‘паставіць нагу, наступіць’, ‘увайсці’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Бяльк., ТС, Федар. 4, Сержп. Прымхі, Сл. ПЗБ). Параўн. укр. ступи́ти, рус. ступи́ть, стараж.-рус. ступити, польск. stąpić, в.-луж. stupić, н.-луж. stupiś, чэш. stoupiti, славац. stúpiť, серб.-харв. сту́пити, славен. stọ́piti, балг. стъ́пя, макед. стапи, ст.-слав. стѫпити ‘ступіць, зрабіць крок’. Прасл. *stǫpiti ‘ступіць, зрабіць крок’ лічыцца вытворным ад незахаванага прасл. *stepti, *stępǫ, менавіта ад асновы цяп. ч. гэтага дзеяслова *stęp‑, ад і.-е. *ste(m)p‑ гл. Борысь, 577; Бязлай, 3, 321. Інакш Шустар-Шэўц (1371), які славянскія дзеясловы разглядае як дэрываты ад прасл. *stopa ‘нага; даўжыня ступні; крок’ з насавым інфіксам *sto‑m‑p‑. Бліжэйшыя адпаведнікі бачаць у літ. stapýtis ‘стаць’, stìpti, stim̃pu ‘адубець, здранцвець’. Параўноўваюць яшчэ з грэч. στέμβω ‘тапчу, жорстка абыходжуся, ганьблю’, ст.-ісл. stappaтрамбаваць, штурхаць уніз’, ст.-в.-ням. stamfônтрамбаваць’ і ніш.; гл. Міклашыч, 324; Мацэнаўэр, Cizí sl., 78; Фасмер, 3, 788. Махэк₂ (580) таксама ўзводзіць дзеясловы да *stopa, а насавы ў корані тлумачыць другаснай назалізацыяй, рашуча пярэчачы супраць існавання асновы *stęp‑ у першасным дзеяслове.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пасце́паць ’пазбіваць’ (ТС), ’пакляпаць касу’ (докш:, Сл. ПЗБ), пасцёбаць ’тс’ (барыс., смарг., Сл. ПЗБ), пасцепвацца ’пацепвацца ад марозу’, ’абтрасацца (пра вераб’я)’ (Янк. 3.). Да ⁺ЦЯПЦІ, роднаснага да цяпаць (гл.). Узыходзіць да прасл. te(p)tit tepę: укр. тепти, рус. тепти ’бить’, н.-луж. śepaś, в.-луж. серад ’тс’, чэш. tepati, debati ’біцца, стукаць’, славац. tepať ’тс’, ’чаканіць’, славен. tėpsti ’біць, грукаць’, серб.-харв. те̏псти ’біць, малаціць’, ’булькаць’, тёпсти се ’біцца, тузацца’, макед. тепа ’біць, збіваць’, тепа се ’біцца адзін з другім’, тепаница ’бойка’, тепач ’задзіра’, балг. тепам ’валяць, трамбаваць, біць’, ст.-слав. тепѫ, тети ’біць бізуном, удараць’. Паводле Махэка₂ (640), корань tep⇉гукаперайманне. Форма ‑сцёб‑ пад уплывам рус. стебать.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

beetle

I [ˈbi:təl]

1.

n.

жук -а́ m.; хрушч -а́ m.

Colorado beetle — каляра́дзкі жук (у бу́льбе)

2.

v.i., informal

ху́тка ру́хацца, бе́гаць дро́бным кро́кам

II [ˈbi:təl]

1.

n.

1) Tech. ба́ба f. (для забіва́ньня па́ляў), капёр -ра́, ка́пар -а m. (машы́на)

2) таўка́ч -а́ m., таўка́чык -а m.

3) машы́на для ўбіва́ньня палатна́ й парка́лю

2.

v.t.

трамбава́ць, біць (каме́ньне)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Пяхо́та: на пяхо́ту ’пехатой, пешшу’ (Цых.), ’род войска’ (ТСБМ, Ласт.), пях́отай ’пешшу’ (валож., Жыв. сл.), пяхо́там ’тс’ (Жд.), пехото́м ’тс’ (ПСл), пяхто́м ’тс’ (Сцяшк. Сл.), укр. піхо́та ’пяхота’, рус. пехо́та ’тс’, польск. piechota ’хаджэнне пешкі; пешае войска’, чэш. pěchota ’пешае войска’. Прасл. дыял. *pěxota, вытворнае ад *pěxъ ’пешы’ (Фасмер, 3, 254), гл. пехата. Відаць, не можа разглядацца асобна ад славен. pehóta ’стома’, якое Бязлай (3, 21) параўноўвае з харв. дыял. pijèhati ’дыхаць, храпці’. Тады, відаць, першапачаткова гукапераймальнае, параўн. чэш. pěch ’трамбоўка’, pěchovatiтрамбаваць, піхаць’. Банькоўскі (2, 546) прапануе выводзіць з *pěxъ ’павольнае і мернае апусканне таўкача ў ступе’, што адлюстравалася ў пех ’чалавек, якога трэба папіхаць да справы’ (Нас.), чэш. pěchem ’паволі’, балг. пех ’марудны, цяжкі’ і звязана з пхаць, піхаць (гл.). Па семантычных і фармальных прыкметах цяжка выводзіць з і.-е. *pēd‑s, параўн. і.-е. *pēd‑ ’нага, ступак’, параўн. Махэк₂, 446; Варбат, Этимология–1971, 18. Гл. таксама пешы (ш < х, параўн. пе́хам ’пешкі’, гл.). У значэнні ’род войска’ запазычана праз польскую з чэш. pěchota або непасрэдна з рус. пехо́та, што замянілі ў XVIII ст. германізм інфантэрыяісп. infantería, ад infante ’хлопец, пахолак, які пешкі суправаджаў рыцара на кані’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Піха́ць, піхану́ць, піха́цца ’пхаць, штурхаць’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Яруш., Мік., Шат., Касп.; докш., баран., беласт., Сл. ПЗБ; аг.-бел., ЛА, 2), ’запіхваць’, ’малаціць пшаніцу’ (Нас.), пі́хаць ’даваць’ (Юрч. Вытв.), піхену́ць ’піхнуць’ (ТС), піха́ць ’есці прагна, груба і многа’ (Нар. лекс.), піхані́на ’штурханіна’ (міёр., Нар. словатв.), піхну́ць ’раптам папхнуць’. Укр. пиха́ти, пхати, рус. пиха́ть, пхать, ст.-рус. пихати, пьхати, польск. pichać, pchąć, чэш. pcháti, pchnouti, славац. pchať, pichať ’тс’, славен. peháti ’тс’, pháti ’таўчы, абдзіраць зерне’, харв. чак. ophati ’таўчы ячмень’, балг. пъ́хам ’соваю, тыцкаю’, ст.-слав. пьхати ’таўчы’. Праз чаргаванне ў аснове звязана з чэш. pěchovatiтрамбаваць’, а таксама з пест, пшано, пшаніца. Прасл. *pixati, *pьxati. Да і.-е. *pis‑, *pei̯s‑ ’таўчы, таптаць’: літ. pìsitі ’fuluere’, paisýti ’абдзіраць ячмень, малоцячы яго цапамі’, piestà ’таўкач’, лат. pàisît ’церці лён’, ст.-грэч. πτίσσω ’б’ючы, таўкучы, мелючы, ачышчаць, абдзіраць зерне ад абалонкі, шалупіння’, πτίσισ ’шалупінне’, πτισάνη ’ячныя крупы’, πτίσμα ’шатраванае зерне’, ст.-інд. pináṣṭi ’таўчы, драбіць’, piṣṭa ’змолаты’, ’мука’, перс. pist ’тс’, лац. pīnsō, ‑ere ’стаптаць, стаўчы’, с.-н.-ням. fesa ’вотруб’е’, vîsel ’ступа’ (Міклашыч, 270; Праабражэнскі, 2, 50; Траўтман, 220; Фасмер, 3, 269–270; Мюленбах-Эндзелін, 3, 34; Вальдэ-Гофман, 2, 307; Аткупшчыкоў, Из истории, 230; Бязлай, 3, 33; Борысь, Czak. stud., 100–102). Гл. таксама пхаць. Сюды ж піхма піхаць ’узмоцнена піхаць’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)