ТАРЫЧЭ́ЛІ (Torricelli) Эванджэліста (15.10.1608, г. Фаэнца, Італія —25.10.1647),
італьянскі фізік і матэматык. Атрымаў матэм. адукацыю ў Рыме. З 1642 праф. фізікі і матэматыкі Фларэнційскага ун-та. Навук. працы па механіцы, пнеўматыцы і гідраўліцы. Вызначыў парабалічны характар траекторый руху цел, кінутых пад адвольным вуглом да гарызонту. Сфармуляваў закон выцякання вадкасці з адтуліны пасудзіны і вывеў формулу скорасці выцякання (гл.Тарычэлі формула). Адкрыў існаванне атмасфернага ціску і вакууму (Тарычэліева пустата), растлумачыў прычыны ўтварэння ветру. Вынайшаў ртутны барометр і спіртавы тэрмометр. Займаўся канструяваннем мікраскопаў і шліфоўкай лінзаў для тэлескопаў. У яго гонар названа адзінка ціску — тор.
Літ.:
Льоцци М. История физики: Пер. с итал. М., 1970. С. 87—89, 97—102;
Голин Г.М., Филонович С.Р. Классики физической науки (с древнейших времен до начала XX в.). М., 1989.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Зато́рыч ’выраз, паз, у які ўстаўляецца дно бочкі’ (Мат. Гом.). Параўн. утора ’тс’, рус., укр.утор, польск.wątor, чэш.útor і г. д. Прасл.ǫtorъ. Чэш.дыял.zátor ’падмыты бераг’. Форма заторыч пацвярджае корань тор‑ у слове утора (гл.); тор‑ суадносяць з церці < ter‑//tьr‑ (Фасмер, 4, 175), прычым Махэк., (672) указвае, што ён меў значэнне ’рэзаць’ (ст.-чэш.tříti). Заторыч утворана з суф. ‑ыч < ‑ičь, які далучаўся да аддзеяслоўнай з чаргаваннем галоснага асновы *zator‑. Час утварэння слова няясны. Параўн. зачыр.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Старава́ць ‘скамячыць’, старава́ны ‘скамечаны’ (Сцяшк. Сл.), ст.-бел.старовати ‘гнясці’ (Ст.-бел. лексікон). Магчыма, звязана чаргаваннем галосных з тор, церці, гл.; параўн. рус.дыял.соста́рить ‘ударыць’, параўн. Варбат, Зб. Вінаградаву₂, 81–82. Параўн. та́рыць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Турсну́ць ‘крануцца, уздрыгнуцца, рушыць’ (Кліх). Відаць, паралельнае ўтварэнне да то́рскаць (гл.), дзе назіраюцца пэўныя хістанні ў вакалізме асновы (тор‑/тур‑/тыр‑) з т. зв. s‑intensivum, параўн. то́рнуць ‘штурхнуць, піхнуць’ (гл.). Да турнуць, турыць, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
То́рнуць ’штурхнуць, піхнуць’ (Юрч., Жд. 2), ’ткнуць, даць’ (Юрч., Жд. 3, Сл. ПЗБ), ’апусціць, усадзіць’ (Сл. ПЗБ), ’аддаць грошы’ (гарад., Нар. ск.). Відаць, дзеяслоў на ‑ну‑ ад імітатыва тор3 (гл.); менш верагодна ад торкнуць (гл.), шляхам спрашчэння спалучэння зычных у сярэдзіне слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
То́рак (то́рок) ’праход’, ’троп звера’ (ТС), сюды ж торокова́ць ’снаваць, рабіць праходы (пра звера)’ і, магчыма, торокова́цца ’такаваць (пра цецерукоў)’ (ТС). Дэмінатыўнае ўтварэнне з суф. *‑ъkъ ад тор1 (гл.). Няясныя адносіны да таро́к ’кладка з калодаў праз рэчку’ (гл.), што бліжэй да тар, та́ра ’плыток для пераезду’ (ТС), гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
на́тап Конскі след на дарозе, дзе ступае конь, запрэжаны ў воз (Слаўг.), на засеяным полі (Краснап.Бяльк.). Тое ж тор, топ, следаві́шча (Слаўг.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
То́рскаць (то́рскыць) ’штурхаць’ (Юрч. Вытв.), сюды ж то́рснуць ’штурхнуць’ (Юрч.), то́рснуцца ’штурхануцца’ (Юрч. СНЛ), торсь — пра грубае штурханне (мсцісл., Нар. лекс.). Параўн. укр.то́рсати ’торгаць, рухаць, штурхаць, трэсці’, торсону́ти ’моцна штурхаць’, чэш.trsati ’дрыгаючыся, танцаваць’, ’дабываць рэзкія, кароткія гукі з музычных інструментаў’. Ад гукапераймальнага тор3 з нарашчэннем ‑с‑, параўн. пялёх/пялёсь пра пялёсканне (мсцісл., Нар. лекс.), торк/торсь — пра штурханне (там жа) і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
торф
1. Залежы торфу; тарфяное балота (БРС). Тое ж тор (Вет.), торх, торхель, тархе́ль (Слаўг.).
2. Поле на месцы асушанага балота; чарназём, алювіяльная глеба (Слаўг.). Тое ж торшышча (Слаўг.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
Тарава́ты ’памяркоўны; не скупы’ (карм., ЛА, 3), ’шчодры’ (Янк. БП), тырыва́тый ’добры, шчодры’ (Бяльк.), сюды ж тарава́ціцца (торова́цицьца) ’дэманстраваць шчодрасць’, ’абяцаць; прапанаваць мала’ (Нас.). Рус.тарова́тый, торова́тый перакладаюць як ’спрытны, дасціпны; шчодры, гасцінны’ (Некр. і Байк.), ’маторны’ (Ласт.). Звязваюць з тор ’дарога, шлях; след’, тары́ць ’пракладваць след, шлях’ (гл.), што да *torъ, *toriti, роднасных да *terti (гл. церці), гл. Фасмер, 4, 84; Новое в рус. этим., 233. Да семантыкі параўн. запрато́рыць ’закінуць, падзець невядома дзе’, славен.tóriti ’рассыпаць, растрачваць’.