перетыка́тьII несов. (к перетка́ть)

1. (всё, многое) ткаць;

2. (заново или нитью) ператыка́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ператыка́ць (перэтыка́ць) ткаць ніткамі рознага колеру. перэтыка́нье ’вытканыя па краях каляровыя дарожкі (на канцах ручніка, па краю сарочкі і г. д.)’ (ТС), перэтыка́ный ’з вытканым узорам (напр., ніз хвартуха, з чырвоных нітак)’, натка́ны, натыка́ны, заты́каны ’з вытканым узорам’, натыка́тыткаць каляровым узорам’ (Уладз.), ператыка́нка ’спадніца з ператыканага палатна, ператыканая коўдра’, ператыка́ны ’саматканы (пра паўсуконны матэрыял)’ (стаўб., Нар. сл.), пірітыка́нкі ’пасцілка з узорамі’ (мсцісл., Жыв. сл.), пірітыка́нычка ’саматканая посцілка’ (Юрч. СНЛ). Рус. перетыка́тьткаць, пераплятаць ніткі асновы ўтком; ткаць на палатне палоскі, узор утком іншага колеру ці іншай фактуры’, перетыка́нный ’з тканым узорам (палатно, ручнік)’; польск. przetkać, в.-луж. přetkać, přetkawać, н.-луж. pśetkaś; славац. pretkávaťткаць ніткамі іншага колеру’, pretkať ’праткаць, ператкаць’, славен. pretkáti ’ператкаць, выткаць, выткаць нанава’, серб.-харв. pretkȁti ’зноў выткаць; абшыць аблямоўкай’. Да пера- (гл.) і ‑тыка́ць, якое з’яўляецца прасл. ітэратывам (*tykati) да першаснага прасл. *tъktʼiткаць’, звязанага генетычна з *tъknǫti; *tъktʼi узыходзіць да і.-е. *tek‑ ’плесці, віць’ > ’ткаць’. А семантыка прасл. інавацыі *tъkati адлюстроўвае нейкія больш актуальныя прыкметы, напрыклад, значна большую імклівасць увядзення і прасоўвання ў зеве ўточнай ніткі дзякуючы выкарыстанню чаўнака’ (Трубачоў, Ремесл. терм., 117–118). Да ткаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

weave [wi:v] v. (wove, woven)

1. ткаць; пле́сці; віць;

weave a way пракла́дваць шлях;

weave a nest віць гняздо́

2. выду́мваць, прыду́мваць;

weave a story выду́мваць раска́з;

weave a plan распрацо́ўваць план

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

патка́ць, ‑тку, ‑тчэш, ‑тчэ; ‑тчом, ‑тчаце, ‑ткуць; зак., што.

1. Саткаць усё, многае. А Марына ўжо даўно паткала Ручнікі-намёты. Чарот.

2. і без дап. Ткаць некаторы час. Паткаць з гадзіну.

3. Выткаць па аснове ўтком. Паткаць чырвонымі ніткамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Са́тка ’вязаная хустка’ (Жд. 1). Да саткаць (гл. ткаць). Поўная словаўтваральная паралель у чэш. zatka ’корак’ < zatknoiti ’заткнуць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ператоч, ператоча, ператочча ’перагародка’ (гродз., Сл. ПЗБ), ператопка ’міжвузелле ў саломіне, у сцябліне расліны’ (ТС). Да прасл. *per‑(ък]ъ,. *per‑tbkja, *per‑tъkъje < *per‑tbkati > пера‑ткацьперамыкаць < пера- і ткаць, тыкаць (гл.). Сюды ж, відаць, і польск. przetok ’перахват, перарэз, перагародка’ (Варш. сл., 5), паколькі ў ім магчыма варыянтнасць вакалізма. параўн. ściek/stok і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ткнуць ’рэзкім рухам сунуць’ (ТСБМ), ’даць’ (ТС), ст.-бел. ткнуць ’ткнуць’, ’даткнуцца’ (1518 г., КГС). Гл. ткаць2, тыкаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прытыка́ць1ткаць шчыльна, каб атрымоўвалася палатно, а не радно’ (Федар.). Да тыкаць, ткаць (гл.).

Прытыка́ць2 ’папракаць’ (Нас., Байк. і Некр.), ’умешваць, далучаць’ (Шат.). Укр. притика́ти ’ўмешваць, рабіць некага прычынным да пэўнай справы’, приткну́ти ’злавіць на слове’, прити́ки дава́ти ’закранаць; чапляцца’, рус. притыка́ться ’лезці ў чужыя справы; чапляцца да некага, дамагацца нечай прыхільнасці, любасці’. Гл. ты́каць, параўн. тыкаць нос ’лезці не ў свае справы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Патка́нне ’ніткі ў чаўнаку для ткання’ (нараўл., Мат. Гом.). Утворана з прыстаўкі па- (прасл. po‑ са значэннем заканчэння дзеі) і тканне < ткаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тэксты́ль

(лац. textile, ад texere = ткаць)

агульная назва ткацкіх вырабаў з натуральных і штучных валокнаў, а таксама пража і сыравіна для іх.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)