Ператка́ць, мсцісл.пірятка́ць, патка́ць ’паткаць (чым)’ у сказах: Аснувала суконныя, а пыткала хлыпянкыю… Чым піряткеш, тым і ладна…, пірітыка́ньне, пытыка́ньня ’тканне, працэс ткацтва’ (Жыв. сл.). Фармальна да пера- і ткаць. Больш падрабязна гл. ператыка́ць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ара́с
(фр. arras, ад Arras = назва горада ў Францыі)
дыван ручной работы, вытканы ў французскім горадзе Арас, цэнтры шпалернага ткацтва ў 14—15 ст.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ЛЕ́БЕДЗЕВА (Наталля Іванаўна) (18.7. 1894, г. Разань, Расія — 19.3.1978),
расійскі этнограф. Канд.гіст.н. (1928). Вучылася на Маскоўскіх вышэйшых жаночых курсах. Працавала ў Разанскім краязнаўчым музеі, Дзярж. акадэміі гісторыі матэрыяльнай культуры, 1-м Маскоўскім ун-це. Даследавала матэрыяльную культуру беларусаў (экспедыцыі ўздоўж Прыпяці ў 1927 і 1930). Аўтар першых фундаментальных прац пра бел.нар. жыллё («Жыллё і гаспадарчыя пабудовы Беларускай ССР», 1929), прадзенне і ткацтва, якія разглядаліся ў сувязі з матэрыяльнай культурай рускіх і ўкраінцаў («Прадзенне і ткацтва ўсходніх славян у XIX — пачатку XX ст.», 1956).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́ЙО (Oyo),
горад на ПдЗ Нігерыі. Каля 300 тыс.ж. (1999). Вузел аўтадарог. Гандл. цэнтр раёна вырошчвання алейнай пальмы, маніёку, кукурузы, какавы. Вытв-сць пальмавага алею. Саматужныя рамёствы (скураныя вырабы, ткацтва, прадзенне).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАХТАРА́Н (да 1985 Керманшах),
горад на З Ірана. Адм. ц. астана (адм. адзінка) Бахтаран. 561 тыс.ж. (1986). Гандлёва-трансп.цэнтр. Аэрапорт. Перапрацоўка нафты (з радовішча Нефтшах). Харч. (у т. л. цукровая), тэкст., гарбарная, цэм.прам-сць. Ткацтва дываноў. Ун-т.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУДХІЯ́НА,
горад у Паўн. Індыі, у штаце Пенджаб, на р. Сатледж. Засн. ў 1480. Каля 700 тыс.ж. (1995). Вузел чыгунак і аўтадарог. Трансп. вузел і гандл.-прамысл. цэнтр штата Пенджаб. Прам-сць: тэкст., металаапр., машынабудаўнічая. Ручное ткацтва. С.-г.ун-т.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРКНЕ́ЙСКІЯ АСТРАВЫ́ (Orkney Islands, архіпелаг у Атлантычным ак. каля паўн. ўзбярэжжа Шатландыі; тэр. Вялікабрытаніі. Каля 70 а-воў, самы вялікі — в-аў Мэйнлэнд. Пл. каля 1000 км². Выш. да 477 м. Фіёрды, азёры. Лугі, верасоўнікі. Авечкагадоўля. Рыбалоўства. Ткацтва. Нафтавы тэрмінал Паўночнага мора. Гал. парты Керкуол, Флота.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗА́РЫЯ (Zaria),
горад у паўн.ч. Нігерыі, у штаце Кадуна. Засн. каля 1536. Каля 350 тыс.ж. (1995). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Цэнтр гандлю бавоўнай, тытунём, арахісам. Прам-сць: бавоўнаачышчальная, тэкст., алейная, тытунёвая, хім., мэблевая, паліграф., маш.-будаўнічая. Традыц. рамёствы: ткацтва, фарбаванне тканін, дубленне скур. Ун-т.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЙСУ́Р,
горад на Пд Індыі ў штаце Карнатака. Каля 550 тыс.ж. (1997). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Прам-сць: тэкст. (баваўняная і шаўковая), харч., эл.-тэхн., хімічная. Вытв-сць сандалавага алею. Маст. рамёствы (вырабы з дрэва, металу, слановай косці, ткацтва). Ун-т. Музей. Рэліг. цэнтр вернікаў-індуістаў.